У выпадку выхаду Грузіi з СНД пытанне аб бязвiзавым рэжыме з Беларуссю будзе вырашацца ў двухбаковым
У выпадку выхаду Грузіi з СНД пытанне аб бязвiзавым рэжыме з Беларуссю будзе вырашацца ў двухбаковым парадку
Аб гэтым паведамiў журналiстам у Мiнску першы намеснiк старшынi Выканаўчага камiтэта — выканаўчага сакратара СНД Уладзiмiр Гаркун. Ён нагадаў, што згодна са статутам Садружнасцi для таго, каб пачаць працэдуру выхаду з СНД, краiна павiнна падаць адпаведную заяву ў Выканаўчы камiтэт. Пытанне аб выхадзе вырашаецца на працягу 12 месяцаў. Нагадаем, у рамках СНД дзейнiчае Бiшкекскае пагадненне аб бязвiзавым рэжыме 1992 года. Двухбаковага пагаднення аб такiм рэжыме ў Беларусi з Грузiяй цяпер няма. Паводле слоў Уладзiмiра Гаркуна, нiякiх афiцыйных паведамленняў аб выхадзе з Садружнасцi ад грузiнскага боку ў Выканаўчы камiтэт не паступала. Ён таксама паведамiў, што прадстаўнiкi Грузii ў структуры органаў СНД прадаўжаюць сваю работу. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выпадку выхаду Грузіi з СНД пытанне аб бязвiзавым рэжыме з Беларуссю будзе вырашацца ў двухбаковым Аб гэтым паведамiў журналiстам у Мiнску першы намеснiк старшынi Выканаўчага камiтэта — выканаўчага сакратара СНД Уладзiмiр Гаркун. |
|