21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Па "гарачых слядах"

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па "гарачых слядах"

Праблема высокай колькасці злачынстваў, учыненых супраць асобы i асабiстай маёмасцi, застаецца актуальнай для Беларусi i ў гэтым годзе. Так, у Гродзенскай i Магiлёўскай абласцях назiраецца рост забойстваў i выпадкаў нанясення цяжкiх цялесных пашкоджанняў, у Магiлёўскай — згвалтаванняў, у Мiнску — разбойных нападаў, забойстваў i нанясення цяжкiх цялесных пашкоджанняў. Адначасова ў цэлым па краiне назiраецца змяншэнне колькасцi злачынстваў па лiнii крымiнальнага вышуку, знiжэнне разбояў, крадзяжоў маёмасцi, у тым лiку з жылля грамадзян.

Паводле слоў намеснiка Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь Вiктара КОНАНА, кожнае трэцяе злачынства ў першым паўгоддзi было ўчыненае ў грамадскiх месцах. За 7 месяцаў гэтага года ў такiх месцах было зафiксавана звыш 2,5 тысячы грабяжоў i 213 разбояў. Прадметам замаху найчасцей былi сотавыя тэлефоны i грошы. Дзякуючы мэтанакiраванай прафiлактычнай рабоце, практычна сышлi ў нябыт факты разбояў на дарогах краiны ў адносiнах да вадзiцеляў велiкагрузных аўтамабiляў. Колькасць крадзяжоў маёмасцi ўсiх формаў уласнасцi хоць i знiзiлася, але па-ранейшаму высокай застаецца колькасць пацярпелых, якiя распiваюць спiртныя напоi з невядомымi грамадзянамi або пакiдаюць дзверы расчыненымi, пасля чаго i выяўляюць страту сваiх рэчаў. Злачынцы па-ранейшаму ахвотна падманваюць састарэлых грамадзян, пранiкаюць у iх жыллё i прысвойваюць матэрыяльныя каштоўнасцi. За сем месяцаў гэтага года ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага практычна не змянiлася колькасць крадзяжоў аўтатранспарту: 418 у 2007-м i 404 — у 2008-м.

Няпоўнагадовымі або з iх удзелам здзейснена 2,6 тысячы злачынстваў (на 6 працэнтаў менш, чым у першым паўгоддзi летась), — галоўным чынам крадзяжоў, грабяжоў, махлярстваў i хулiганстваў.

У рабоце следчых i дазнавальнiкаў сёлета знаходзiлiся каля 145 тысяч крымiнальных спраў. Завершана работа ў адносiнах да 40 тысяч спраў, з якiх каля 36 тысяч накiраваныя ў суды. Даследавана каля 50 тысяч эпiзодаў злачыннай дзейнасцi, прыцягнуты ў якасцi абвiнавачаных звыш 40 тысяч чалавек.

З 80 тысяч зарэгiстраваных сёлета злачынстваў каля 40 тысяч засталiся нераскрытымi. Стварэнне спецыяльнага практычнага падраздзялення дазволiла дасягнуць станоўчых зрухаў у раскрыццi злачынстваў мiнулых гадоў. Сёлета ўдалося раскрыць звыш 400 такiх злачынстваў.

Паводле слоў намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення крымiнальнага вышуку крымiнальнай мiлiцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Івана ПАДГУРСКАГА, сёння па ўсёй рэспублiцы забяспечваюцца неадкладныя выезды на месцы здарэнняў следча-аператыўных груп. Час прыбыцця блiжэйшага нараду мiлiцыi ў Мiнску скарочаны з 10 да 7 хвiлiн. Чым хутчэй грамадзяне звяртаюцца ў мiлiцыю, тым вышэйшая верагоднасць раскрыцця злачынстваў "па гарачых слядах".

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблема высокай колькасці злачынстваў, учыненых супраць асобы i асабiстай маёмасцi, застаецца актуальнай для Беларусi i ў гэтым годзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика