На Гомельшчыне — 490 тысячнікаў!
На Гомельшчыне — 490 тысячнікаў!
Камбайнераў i вадзiцеляў, якiя перавозяць з палёў збожжа. Не паверыўшы ў такую вялiкую лiчбу, я яшчэ раз патэлефанаваў у абласную арганiзацыю прафсаюза работнiкаў аграпрамысловага комплексу, але там пацвердзiлi яе праўдзiвасць. І ўдакладнiлi: 230 камбайнераў i 260 вадзiцеляў з гаспадарак розных раёнаў. Першынство ж па-ранейшаму ў экiпажа Валянцiна Саламахi i Аляксандра Граня з КСУПа "Агракамбiнат "Холмеч" Рэчыцкага раёна. Як захапiлi яны лiдарства на камбайне "Лёксiен-600" у самым пачатку жнiва, так нiкому i не саступаюць яго. На ўчарашнi дзень на iхнiм рахунку 5217 тон намалочанага збожжа. Блiжэйшыя канкурэнты — экiпаж Мiкалая Герыловiча i Сяргея Лявоненкi з фiлiяла "Савецкая Беларусь" адкрытага акцыянернага таварыства "Рэчыцкi камбiнат хлебапрадуктаў" маюць на камбайне "КЗС-10К" такiя здабыткi — 2338 тон. А сярод маладзёжных экiпажаў першынство ўтрымлiваюць Максiм Шаўчук i Яўген Некрашэвiч з КСУПа "Саўгас Камiнтэрн" Буда-Кашалёўскага раёна (2719 тон на "КЗС-1218"). Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камбайнераў i вадзiцеляў, якiя перавозяць з палёў збожжа. Не паверыўшы ў такую вялiкую лiчбу, я яшчэ раз патэлефанаваў у абласную арганiзацыю прафсаюз |
|