Беларусь у І паўгоддзі гандлявала са 171 краiнай
Беларусь у І паўгоддзі гандлявала са 171 краiнай
Тавары пастаўлялiся на рынкi 128 дзяржаў, iмпартавалася прадукцыя 157 краiн. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу. Асноўнымi гандлёвымi партнёрамi Беларусi ў студзенi—чэрвенi былi Расiя (49 працэнтаў ад усяго аб’ёму тавараабароту), Нiдэрланды (9,2 працэнта), Украiна (6,9 працэнта), Германiя (4,5 працэнта), Польшча (3,9 працэнта), Латвiя (3,1 працэнта), Злучанае Каралеўства (2,6 працэнта), Кiтай (2 працэнты), а таксама Бразiлiя i Iталiя. Згодна з данымi Мiнстата, пастаўкi беларускiх тавараў у Расiю па вынiках шасцi месяцаў 2008 года ўзраслi на 42 працэнты да $5,58 млрд i склалi ў агульным аб’ёме экспарту рэспублiкi 32,3 працэнта. Экспарт у Нiдэрланды павялiчыўся на 68,8 працэнта i дасягнуў $3,2 млрд (18,6 працэнта ў агульным аб’ёме), ва Украiну — у 2,6 раза да $1,5 млрд (8,7 працэнта). У цэлым Беларусь у студзенi—чэрвенi гэтага года павялiчыла аб’ём знешняга гандлю таварамi ў параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года на 58,5 працэнта да $36,76 млрд. У тым лiку экспарт узрос на 61,8 працэнта да $17,273 млрд, iмпарт — на 55,7 працэнта да $19,488 млрд.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тавары пастаўлялiся на рынкi 128 дзяржаў, iмпартавалася прадукцыя 157 краiн. Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналi
|
|