Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Расiйскiя вайскоўцы пачалi выходзiць з Цхiнвалi Узброеныя сiлы РФ пачалi пакiдаць Цхiнвалi 18 жнiўня. Расiйская ваенная тэхнiка невялiкiмi групамi па пяць-дзесяць машын рухалася з паўднёваасяцiнскай сталiцы ў бок Уладзiкаўказа. У прыватнасцi, у бок расiйскай мяжы накiравалiся сiстэмы ППА "Аса" i аўтамабiлi з вайскоўцамi. Як паведамiў агенцтву адзiн са старшых афiцэраў, вывад расiйскiх войскаў, верагодна, зойме некалькi дзён. Напярэдаднi прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў заявiў, што вывад расiйскiх войскаў з грузiна-асяцiнскай мяжы пачнецца ў панядзелак, 18 жнiўня. Паводле слоў прэзiдэнта, мiратворцы i падраздзяленнi 58-й армii зоймуць пазiцыi, вызначаныя ў 1999 годзе рашэннем Змяшанай кантрольнай камiсii па ўрэгуляваннi грузiна-асяцiнскага канфлiкту. Расiйскiя чэргi — самыя доўгiя ў Еўропе Чэргi ў расiйскiх супермаркетах, банках i транспартных кампанiях аказалiся самымi доўгiмi ў Еўропе. Аб гэтым сведчаць вынiкi даследавання, праведзенага ў 24 краiнах Еўропы. Сярэднi час абслугоўвання аднаго пакупнiка ў Расii складае тры хвiлiны. У Ірландыi i Швецыi гэты паказчык складае 0,9 хвiлiны, у Вялiкабрытанii i Iспанii — 1,2 хвiлiны, у Францыi — 1,83 хвiлiны. Доля крамаў, дзе пакупнiкi былi незадаволеныя чэргамi, у Расii дасягае 17,6 працэнта. У Латвii гэты паказчык складае 38,5 працэнта, пры тым што кожны пакупнiк абслугоўваецца ў сярэднiм за 1,1 хвiлiны. Акрамя таго, абслуговы персанал расiйскiх крамаў аказаўся адным з самых няветлiвых у Еўропе. Доля супрацоўнiкаў, гатовых дапамагчы клiентам, складае ў Расii 41,8 працэнта. У Бельгii — 97,8 працэнта. Толькi ў 54,9 працэнта крамаў у РФ вiтаюць пакупнiкоў. У Харватыi гэты паказчык складае 100 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Узброеныя сiлы РФ пачалi пакiдаць Цхiнвалi 18 жнiўня. Расiйская ваенная тэхнiка невялiкiмi групамi па пяць-дзесяць машын рухалася з паўднёваасяцiнскай
|
|