21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Праваахоўныя органы Оршы высвятляюць абставіны пажару ў складскiм памяшканнi на тэрыторыi гаспадарчай часткi станцыi "Орша", у вынiку якога пашкоджаны расiйскi электрацягнiк. Аднапавярховы будынак належаў прыватнай асобе i выкарыстоўваўся для захоўвання будматэрыялаў. У лiквiдацыi наступстваў здарэння ўдзельнiчалi 4 аддзяленнi Аршанскага гар(рай)аддзела па надзвычайных сiтуацыях i пажарныя станцыi. Пашкоджаны дах будынка, будматэрыялы, што знаходзiлiся ў iм, а таксама лакаматыў, якi належыць лакаматыўнаму дэпо г. Вязьма. Магчымая прычына пажару — падпал. Вядзецца праверка, па вынiках якой будзе прынята рашэнне аб узбуджэннi крымiнальнай справы.

* У Александрыi (Егiпет) 27-гадовая егiпцянка нарадзiла семярых немаўлят — чатырох хлопчыкаў i трох дзяўчынак. Нованароджаныя, якiя важаць ад 1,5 да 2,8 кг, змешчаныя ў iнкубатары ў чатырох бальнiцах, у якiх ёсць абсталяванне для выходжвання неданошаных дзяцей. На працягу двух гадоў дзецi будуць атрымлiваць ад дзяржавы бясплатнае малако i падгузкi.

* Работнiкi парку забаў Дыснэйлэнд у штаце Калiфорнiя (ЗША), апранутыя ў касцюмы Мiкi Маўса, Папялушкi i Беласнежкi, арыштаваныя за супрацiўленне палiцыi падчас дэманстрацыi за паляпшэнне ўмоў працы i павышэнне зарплаты. У дэманстрацыi ўзялi ўдзел 2,3 тыс. клоунаў, кухараў, прыбiральшчыкаў i працаўнiкоў гатэльнага бiзнэсу. Кантракты ўсiх працаўнiкоў скончылiся сёлета ў лютым, i з той пары iдуць перамовы памiж прафсаюзам i гаспадарамi парку.

* Сямейная пара была выратаваная ў Баварыi пасля таго, як яе аднаматорны самалёт завiс у лiнiях электраперадачы. Муж i жонка знаходзiлiся ў перавернутым самалёце, якi завiс у правадах 380 000 Вт на адлегласцi 18 м ад зямлi непадалёк ад горада Кемптэн. Каля дзвюх гадзiн чакалi яны прыбыцця пажарнай брыгады з двума перасоўнымi кранамi. Усё абышлося нармальна, аднак пара дастаўленая ў бальнiцу для абследавання.

Поўны абзац

* Удача ўсё ж не пакiнула рабаўнiка банка — знаходзячыся пад следствам за здзейсненае злачынства, ён выйграў свой мiльён долараў у латарэю. Два гады таму 55-гадовы беспрацоўны з ЗША быў прыгавораны за няўдалае рабаўнiцтва банка да пяцi гадоў умоўнага пакарання. Умовы прысуду забаранялi яму гуляць у азартныя гульнi, удзельнiчаць у латарэях i наведваць гульневыя ўстановы. Асуджаны купiў бiлет за $10, на якi прыпаў выйгрыш у мiльён долараў. Суддзя дазволiў захаваць выйгрыш, палiчыўшы, што ўмовы прысуду парушаныя вельмi нязначна. Адзiнай умовай для асуджанага стала неабходнасць аплаты штомесячнага штрафу ў $65, ад якога ён быў вызвалены ў сувязi з гранiчнай беднасцю.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваахоўныя органы Оршы высвятляюць абставіны пажару ў складскiм памяшканнi на тэрыторыi гаспадарчай часткi станцыi "Орша", у вынiку якога
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика