21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Маўчанне — золата

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Маўчанне — золата

Менавіта так гаворыць кiтайская народная мудрасць. Не ведаю, цi ў поўнай меры яна адносiлася падчас мiнулых выхадных да беларускай каманды, аднак у яе скарбонку з раней вызначаных першых месцаў сыпалiся медалi самай рознай вартасцi, акрамя залатых. Вiдаць, мы вельмi шмат гаварылi пра тое, чаго вельмi хацелася...

Пасля багатага пятнiчнага "ўраджаю", калi штангiст Андрэй Рыбакоў i кiдальнiк ядра Андрэй Мiхневiч у драматычнай барацьбе заваявалi "серабро" i "бронзу", субота здавалася самым надзейным днём у плане "адмывання" "золата". І прыiскi гэтыя знаходзiлiся на вяслярным канале SY Rоwing-Саnоеing Раrk. Усе нашы позiркi былi скiраваны ў бок старту жаночай адзiночнай гонкi на 2000 метраў, дзе стартавала двухразовая алiмпiйская чэмпiёка Кацярына Карстэн. На жаль, нашых жаданняў аказалася недастаткова, каб мiнчанка змагла паўтарыць подзвiг Атланты-96 i Сiднэя-2000. Падвох Карстэн атрымала ад сваёй даўняй сапернiцы Румяны Нейкавай. На дзвюх папярэднiх алiмпiядах Румяна станавiлася прызёркай, займаючы, праўда, месцы, рангам нiжэйшыя, чым Кацярына. I вось настаў час вяртаць даўгi. Так сплыла першая надзея на "золата".

Фiнальны заезд жаночых лодак-двоек распашных на 2000 м, дзе стартавалi нядаўнiя чэмпiёнкi свету-2007 у Мюнхене Юлiя Бiчык i Наталля Гелах, таксама пакiдаў аптымiзм на вышэйшую прыступку п’едэстала для беларусак. Праўда, запознены старт даволi працяглы час стрымлiваў наш экiпаж на другой пазiцыi. А ўжо на фiнiшы iх накацiлi амерыканкi. I зноў — "бронза". Пасля такой развязкi беларускi экiпаж нават не стаў каментаваць у мiкс-зоне сваё выступленне. Праўда, потым страсцi крыху ўлеглiся i на iх тварах нават з’явiлася ўсмешка, што азначала: "бронза" — дык "бронза". Жыццё ж працягваецца.

Суботнюю вячэрнюю праграму вянчалi кiдальнiцы ядра, дзе з аб’ектываў вiдэа- i тэлеаператараў не сыходзiла беларуска Надзея Астапчук, нядаўняя пераможца турнiру серыi Гран-пры ў Стакгольме. Максiмум, што атрымалася ў Астапчук у пятай спробе — кiдок на 19,86 м, якi ў рэшце рэшт аказаўся бронзавым. Намнога раней задачу па заваяваннi сярэбранага медаля вырашыла яшчэ адна беларуска Наталля Мiхневiч. У другой спробе яна запусцiла снарад на 20,28 м, чым застаўбiла за сабой "серабро". Поспеху Наталлi Мiхневiч можна толькi па-добраму пазайздросцiць. Яна змагла дасягнуць такой алiмпiйскай вышынi праз год пасля нараджэння сына.

Субота аказалася не зусiм удалым днём для многiх беларускiх атлетаў у iншых дысцыплiнах. Прадстаўнiкi спартыўнай хадзьбы на 20 км Сяргей Чарноў, Дзянiс Сiмакоў i Iван Троцкi занялi адпаведна 44-е, 28-е i 22-е месцы. Стэндавы стралок Андрэй Герашчанка закончыў сваё выступленне на 34-й пазiцыi. Дэбютантка спаборнiцтваў такога рангу сямiборка Яна Максiмава фiнiшавала на 6-м месцы. Пэўныя надзеi на адзiн з медалёў ускладвалiся на чэмпiёна свету веласiпедыста Васiля Кiрыенку. Аднак у гонцы па ачках беларус не змог праявiць свае лепшыя якасцi, у вынiку фiнiшаваў 5-м...

У нядзелю, здавалася, сам бог загадваў беларусам адкрыць лiк залатым медалям. Як-нiяк у бой уступала цяжкая артылерыя ў асобах трохразовага чэмпiёна свету Iвана Цiхана i яго пастаяннага калегi-сапернiка Вадзiма Дзевятоўскага. Але... Славенец Козмус ужо ў другой спробе аформiў сабе чэмпiёнства (82,02 м), а нашы малатабойцы Дзевятоўскi (81,61 м) i Цiхан (81,51 м) склалi яму кампанiю на п’едэстале.

У фiнальным заплыве на 50 м вольным стылем выступала беларуска Аляксандра Герасiменя. Яна замкнула васьмёрку.

Мог прыпаднесцi сюрпрыз у стральбе з малакалiбернай вiнтоўкi (50 м, тры пазiцыi) Сяргей Мартынаў, якi з першых выстралаў iшоў у групе лiдараў. Праўда, перадапошнюю i апошнюю серыi мiнчанiн правалiў i заняў вынiковае 34-е месца, прапусцiўшы наперад свайго калегу Вiталя Бубновiча (29-е месца). Адзiн з медалёў высвечваўся ў камандным першынстве сярод шаблiстаў. Праўда, трыа беларусаў у асобах Валерыя Прыёмкi, Дзмiтрыя Лапкеса i Аляксандра Буйкевiча не змагло справiцца з выступленнем-спектаклем iтальянцаў, якiм бы ў тэатры фехтаваць, а не на Алiмпiядзе, i выбыла на шляху да паўфiнала, прайграўшы па ачках — 39:45. Крыху пазней беларусы ў барацьбе за 5-е месца разграмiлi егiпцян.

Першая схватка прадстаўнiцы Беларусi па вольнай барацьбе Вольгi Хiлько стала i апошняй — яна ўступiла 0:5 польскай спартсменцы Монiцы Мiхалiк. Толькi праз суцяшальны заезд змагла прабiцца ў чвэрцьфiнал жаночага спрынту наша славутая трэк-веласiпедыстка Наталля Цылiнская. Iмгнення не хапiцца для праходу ў фiнальны забег на 100 м нашай алiмпiйскай чэмпiёнцы Афiн Юлii Несцярэнцы. З вынiкам 11,26 у паўфiнале яна заняла 5-е месца i вымушана была сысцi з дыстанцыi. Прайграла апошнi квалiфiкацыйны матч супраць бразiлiянак наша баскетбольная каманда. Праўда, гэты паядынак ужо нiчога не вырашыў: падначаленыя Анатоля Буяльскага датэрмiнова прабiліся ў чвэрцьфiнал, дзе сёння ў 9.30 па беларускiм часе iх сапернiцамi будуць кiтаянкi.

  Вадзiм Дзевятоўскi, сярэбраны прызёр Алiмпiяды ў Пекiне ў кiданнi молата:

"Я адчуваю, што апошняя спроба прынесла б мне "золата"..."

Двухразовы пераможца этапаў Гран-пры ў Осака змог унесцi iнтрыгу ў сектар для кiдання молата i да апошняга трымаў у напружаннi ўвесь стадыён.

— Вадзiм, "серабро" Пекiна для цябе — гэта мяжа мараў?

— Не сказаў бы, бо хто адмовiцца ад тытула алiмпiйскага чэмпiёна? Тым не менш лiчу, што другое месца на цяперашняй Алiмпiядзе — гэта псiхалагiчны прарыў, але не задавальненне. Мая гатоўнасць была намнога вышэйшай. Я адчуваю, што апошняя спроба прынесла б мне "золата", але ж молат выбраў сетку...

— Пасля заканчэння спаборнiцтваў ты так спрытна накрыў славенца Прымажа Козмуса беларускiм сцягам i зрабiў з iм круг гонару, што цяжка было сказаць, хто з вас атрымаў перамогу?

— А чаго было саромецца?! Я ведаю Козмуса ўжо даўно. Ды i грэх было не "засвяцiць" наш беларускi сцяг перад шматтысячнай аўдыторыяй. Як-нiяк, а мы з Iванам старалiся, як маглi, i заслужылi, каб Беларусь у свеце ведалi яшчэ больш.

— Зрэшты, для цябе важна выйграць менавiта ў Цiхана?

— Не, безумоўна. У сектары для кiдання молата я заўсёды змагаюся ў першую чаргу з сабой.

— Адчувалася, што ў цябе яшчэ ёсць сiлы. Сказалася добрая аклiматызацыя?

— I гэта таксама. Я вельмi часта выступаю ў Японii, дзе ўмовы надвор’я вельмi падобныя на пекiнскiя. Таму ведаю, што ў такое пекла лепш прыязджаць за дзень да стартаў. А на трэцi дзень ужо назiраецца пад’ём сiлаў.

  Наталля Мiхневiч, сярэбраны прызёр Алiмпiяды ў Пекiне ў штурханнi ядра:

"Я задаволеная сваiм вынiкам" 

Выступленне на Алiмпiйскiх гульнях Наталлi Мiхневiч у Пекiне можна лiчыць трыумфальным ужо толькi за тое, што спартсменка змагла пасля даволi працяглага перыяду, звязанага з нараджэннем дзiцяцi, не толькi аднавiць свае сiлы, але i зрабiць значны крок на алiмпiйскай нiве.

— Наташа, як ацэньваеш сваё вяртанне ў вялiкi спорт?

— А як вы думаеце? Я вельмi задаволеная сваiм вынiкам (20,28 м) i асаблiва сярэбраным медалём.

— А думкi дабрацца да "золата" не было?

— Якi ж атлет не марыць стаць алiмпiйскiм чэмпiёнам?

— Поспех твайго мужа Андрэя цябе натхнiў на вялiкiя справы?

— А як жа. Падтрымка блiзкага чалавека — гэта тое, што трэба ў такiя моманты. Ведаеце, я знутры адчувала, як за мяне хварэюць мае родныя, блiзкiя, трэнеры, i гэта надавала мне сiлы.

— Сямейную перамогу будзеце неяк адзначаць?

— Думаю, што гэта будзе лепей зрабiць у Мiнску, у коле знаёмых i сяброў. Праўда, без лiшняй пампезнасцi. Як-нiяк, а наш сезон на Алiмпiйскiх гульнях не заканчваецца. Таму трэба думаць наперад, як падтрымлiваць сябе ў добрай спартыўнай форме. Для мяне гэта цяпер вельмi важна — трэба ж высока трымаць марку сярэбранага алiмпiйскага прызёра.

  Надзея Астапчук, бронзавы прызёр Алiмпiяды ў Пекiне ў штурханнi ядра:

"Магло быць i горш"

Iмя беларускай спартсменкi Надзi Астапчук добра вядомае ў знаўцаў лёгкай атлетыкi ўсяго свету. Праўда, свае перамогi ў сектары для штурхання ядра мiнчанка здабывала на мiжнародных спаборнiцтвах самага высокага рангу, акрамя алiмпiйскiх. На Гульнях у Афiнах у яе быў чацвёрты вынiк. I вось — бронза Пекiна.

— З алiмпiйскiм медальным пачынам!

— Дзякуй. Я вельмi рада, што мне ўдалося заваяваць бронзу.

— Што з’явiлася перашкодай для чэмпiёнкi свету-2005 i ўладальнiцы сярэбранага медаля на сусветным першынстве-2007 у Осака пазмагацца за першае месца?

— Я належным чынам не паспела аклiматызавацца — ад таго самаадчуванне было не самым лепшым. Да таго ж у мяне пачало зводзiць нагу. Таму давялося штурхаць снарад на прамой назе.

— Значыць, магло быць i горш?

— Магло. Паглядзiце, якiя шчыльныя вынiкi зараз паказваюць спартсменкi, якiя ўвайшлi ў фiнальную васьмёрку. Практычна кожная з iх магла кiнуць снарад за 19 метраў.

  Андрэй Мiхневiч, бронзавы прызёр Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне ў штурханнi ядра:

"Алiмпiйская ўзнагарода любой вартасцi — гэта вялiкая перамога кожнага спартсмена"

Выступленнi Андрэя Мiхневiча ў сектары для кiдання ядра заўсёды вызначаюцца пэўнай экспрэсiўнасцю атлета, з-за чаго ён адразу заваёўвае сiмпатыi гледачоў. Сёлетнi паказ алiмпiйскай "моды" на ядро ў Пекiне прынёс мiнчанiну, чэмпiёну свету-2003 у Парыжы, бронзавы медаль (21,05 м).

— Андрэй, напэўна, хацелася ўзнагароды больш высокай вартасцi? Крыўдна, што амерыканец Крысцьян Кантвел абышоў цябе толькi на 4 сантыметры?

— Давайце не будзем забываць, што канадзец Дзiлан Армстронг спынiўся за мной усяго ў адным сантыметры. Так што я задаволены, што ў такой канкурэнцыi змог падняцца на п’едэстал. Бо фiнальны турнiр iшоў у адпаведнасцi з прынцыпам: пан цi прапаў.

— Можна сцвярджаць, што бронзавы медаль для Андрэя Мiхневiча — гэта поспех?

— Ведаеце, любы алiмпiйскi медаль — гэта вялiкi крок наперад. Гэта — перамога.

— Чатыры гады таму, адразу пасля трыумфальнага выступлення на чэмпiянаце свету ў Парыжы, ты аказаўся толькi пятым. Што з таго часу змянiлася ў штурханнi ядра?

— Давайце адразу падкрэслiм, што сусветнае першынство i Алiмпiйскiя гульнi — гэта зусiм розныя спаборнiцтвы. Таму не факт, што дзеючы чэмпiён свету можна трапiць нават у прызавую тройку на Алiмпiядзе. А наконт магчымых змяненняў у штурханнi ядра скажу, што кардынальна нiчога. Змяняюцца хiба толькi спартсмены, i тое з гадамi. А так усё застаецца ранейшым: барацьба псiхiкi, раскрыццё ўнутраных рэзерваў. Плюс, безумоўна, своечасовая адаптацыя да мясцовых клiматычных умоў.

— Напэўна, важнай была падтрымка тваёй жонкi Наталлi, якая днём пазней заваявала ў гэтым жа раздзеле жаночай праграмы "серабро"?

— Безумоўна, падтрымка блiзкага чалавека як нiшто iншае настройвае цябе на станоўчы лад, дадае нейкую дынамiку ў выступленнi.

— А твая заслуга ў яе сярэбраным поспеху ёсць?

— Пэўна, ёсць, бо я таксама думкамi быў у сектары з ёй. Хоць, пагадзiцеся, што ёй было цяжэй, чым мне. Наталля хвалявалася за мяне перад тым, як выступаць.

— Напярэдаднi Алiмпiяды ў Пекiне хадзiла шмат чутак наконт таго, што Наталля Мiхневiч пасля нараджэння сына наўрад цi ў сцiслыя тэрмiны зможа прыступiць да трэнiровак i набраць неабходную форму?

— Людзям жа языкi не завяжаш. Безумоўна, у такiм выпадку чалавеку лепш бы сказаць пару-другую камплiментаў, падтрымаць маральна, а не травiць душу. Таму я бясконца рады за жонку, што яна змагла паказаць сябе як сапраўдны баец на галоўных стартах.

  Кацярына Карстэн, бронзавы прызёр Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне ў акадэмiчным веславаннi:

"Я аддала ўсе сiлы, што ў мяне сёння былi"

Роля Кацярыны Карстэн у фармiраваннi залатога фонду беларускай каманды заўсёды была важнай. Праўда, на папярэднiх Гульнях у Афiнах Кацi дасталася серабро, таму выступленне беларускай спартсменкi ў фiнальным заездзе (2000 м) на канале ў Пекiне чакалi з вялiкай надзеяй на вяртанне першага месца. На жаль, ёй не ўдалося вярнуць сабе чэмпiёнскi тытул. Яна заваявала бронзу з рознiцай крышку больш за секунду прапусцiўшы наперад амерыканку Мiшэль Гуерэт i балгарку Румяну Нейкаву.

— Каця, якiя вашы ўражаннi ад гонкi?

— Я аддала для яе перамогi ўсе сiлы, што ў мяне былi, але ж гэтага аказалася мала. Вiдаць, сёння быў не мой дзень. Але ж i бронзавы алiмпiйскi медаль, лiчу, гэта вялiкая ўдача.

— Да гэтага заезду на мiжнародных спаборнiцтвах вы не прайгравалi больш за тры гады...

— Так, пачынаючы з 2005 года, я выйграла ўсе этапы Кубака свету, чэмпiянаты свету. Таму, згадзiцеся, крыўдна прайграваць на адзiным у сезоне старце. Але ж нездарма кажуць, што Алiмпiяда — гэта асобныя старты, якiя нi на што не падобныя.

— Румяна нядаўна заявiла, што яна працягне свае выступленнi ў спорце i мэтанакiравана будзе рыхтавацца да наступнай Алiмпiяды ў Лондане. Вы ж практычна аднагодкi.

— Да таго ж балгарка мая даўняя знаёмая i вельмi добры чалавек. Так i напiшыце: калi Румяна будзе рыхтавацца да Алiмпiяды-2012, то i Карстэн таксама зробiць усё магчымае, каб быць у добрай форме ў блiжэйшыя чатыры гады. Адчуваю, што для гэтага ў мяне яшчэ ёсць сiлы.

  Наталля Гелах i Юлiя Бiчык, уладальнiцы бронзавых медалёў у Пекiне ў акадэмiчным веславаннi:

"мы яшчэ паваюем"

Фiнальны заезд (2000 м) беларускага дуэта вяслярак — двойкi распашной Наталлi Гелах i Юлii Бiчык чакаўся на канале SY Rоwing-Саnоеing Раrk з вялiкай надзеяй на першае месца. Як-нiяк, а гэтая пара — мiнулагоднiя чэмпiёнкi свету ў Мюнхене i неаднаразовыя прызёры сусветных першынстваў i Алiмпiйскiх гульняў у Афiнах.

Пасля заканчэння гонкi дзяўчаты выглядалi вельмi раздражнёнымi i на размову з прэсай згадзiлiся не адразу. Крыўдна ўсё ж прайграць сярэбраныя медалi кiтайскай пары з рознiцай усяго ў 0,63 секунды (у ролi "адказчыка" выступала Юлiя Бiчык).

— Паказалася, што вы крышку "праспалi" на старце, у вынiку чаго румынкi Жаржэта Андрунашэ i Вiорыя Сузану адразу захапiлi лiдарства, якое не аддалi да канца гонкi?

— Мы з самага пачатку разлiчвалi на такi тэмп, таму гаварыць, што засядзелiся, наўрад цi можна.

— Што можаце сказаць пра вашых сапернiц? Кiтаянкi тут усюды вылазяць як чорт з табакеркi, хоць апошнюю чвэрць дыстанцыi яны праплылi хутчэй за ўсiх — 1:45,93 сек. Румынкi ж традыцыйна моцныя ў акадэмiчным веславаннi?

— Тое, што прадстаўнiкi Паднябеснай тут на ўсе рукi майстры, мы ўпэўнiлiся. Тым не менш кiтайская двойка, якая нас накацiла на апошнiх метрах дыстанцыi — вельмi вопытныя сапернiцы. Сёлета яны некалькi разоў выйгравалi этапы Кубка свету. Што датычыцца румынак, то шапкамi iх не закiдаць. Тая ж Жаржэта Андрунашэ — трохразовая алiмпiйская чэмпiёнка ў пары i двухразовая — у адзiночным веславаннi. Вядома ж, мы нi ў якiм разе не павiнны кiваць на тытулы сапернiкаў. Уступiлi — значыць, нешта не так зрабiлi, як трэба. Магчыма, трэба было па ходу гонкi пераўладкавацца на iншы, больш хуткi тэмп веславання. Але ж чаго цяпер галаву пасыпаць попелам: бронзавы медаль — гэта таксама вялiкi поспех. Тым больш алiмпiйская ўзнагарода, якой бы вартасцi яна нi была — гэта мара многiх спартсменаў. Таму ўзнагароду пекiнскага ўзору можна лiчыць як поспех.

— Сiлы ёсць надалей выступаць?

— Скажу так: мы яшчэ паваюем. Чалавек жа па прыродзе сваёй павiнен iсцi наперад i дабiвацца вынiкаў, як бы цяжка яму пры гэтым нi было.

  Iван Цiхан, бронзавы прызёр Алiмпiяды ў Пекiне ў кiданнi молата:

"Я мару выйграць залаты алiмпiйскi медаль"

Беларускi волат Iван Цiхан ужо на працягу трох апошнiх чэмпiянатаў свету становiцца першым. Таму ўсе яго выступленнi ў балельшчыкаў асацыююцца толькi з перамогай. Праўда, з алiмпiядамi ў беларуса справы iдуць не так гладка. На Гульнях-2000 у Сiднэi ў яго было 4-е месца, на Алiмпiядзе ў Афiнах Цiхан быў другiм. I вось — бронзавы поспех.

— Iван, як ацэньваеш сваё выступленне ў Пекiне?

— Пэўна, вам вiдней. Я ж унутры стадыёна быў, а глядзелi зверху. А калi без жартаў, то бронза — гэта ў некаторай ступенi поспех, бо спаборнiцтвы на алiмпiядах не iдуць нi ў якое параўнанне з iншымi турнiрамi.

— Так ужо павялося, што цябе практычна заўсёды выручалi апошнiя спробы.

— Цяпер не атрымалася. Думаю, што мне не хапiла нейкай свежасцi.

— Магчыма, стаўку трэба было рабiць на першыя кiдкi?

— Можа быць. Хоць абмяркоўваць па гарачых слядах проста. Маўляў, вось калi б так было, то я абавязкова зрабiў вось гэтак i выйграў бы спаборнiцтвы цi прынёс золата на талерачцы. Так не бывае. У спорце не прымальны ўмоўны лад. Маеш тое, што ёсць. Ёсць у мяне сёння алiмпiйская бронза i я задаволены гэтым, бо на ўсё воля Божая. Хоць, няма чаго граху таiць: я, як i кожны спартсмен, марыў бы стаць алiмпiйскiм чэмпiёнам.

— Пэўна, такi шанц у цябе яшчэ будзе?

— Гэта вы пра Лондан? А чаму б i не. Адчуваю ў сабе сiлы выступаць i далей.

— Выступленне калегi Вадзiма Дзевятоўскага, якi "перакiнуў" цябе на 10 сантыметраў, здзiвiла?

— Я заўсёды ведаў, што Вадзiм добры спартсмен i гатовы ў любую хвiлiну сабрацца. Таму вельмi рады, што яму ўдалося выйграць "серабро".

— Што далей, якiя планы?

— Адкажу па-фiласофску: прыняць дастойна тое, што ёсць, i iсцi працаваць далей.

Уладзімір Здановіч, г. Пекін. Фота БЕЛТА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта так гаворыць кiтайская народная мудрасць. Не ведаю, цi ў поўнай меры яна адносiлася падчас мiнулых выхадных да беларускай каманды, аднак у яе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика