Пасля ўкусу алкаголь — ні ў якiм разе!
Пасля ўкусу алкаголь — ні ў якiм разе!
Не бывае такога года, калi б людзi не пацярпелi ад укусаў пчол, вос цi шэршняў. Іншая справа, гiбель ахвяры ў такiм выпадку. Такiя здарэннi не з’яўляюцца насамрэч чымсьцi невытлумачальным. Ёсць людзi з алергiчнай рэакцыяй на яд насякомых. Як правiла, яны ведаюць аб сваёй праблеме i вытрымлiваюць пэўныя правiлы засцярогi. Вядома ж, алергiчная рэакцыя можа калi-небудзь напаткаць i ўпершыню. У любым выпадку чалавеку заўсёды трэба быць напагатове, у прыватнасцi, як мага хутчэй прамыць месца ўкусу i прымаць антыгiстамiнны, супрацьалергенны прэпарат — той жа супрасцiн або тавiгiл. Але нi ў якiм разе, паведамляюць у Цэнтры па бiярэсурсах НАН Беларусi, як параiла адна з беларускiх газет, нельга ўжываць у "пашкоджаным" стане алкаголь! Гэта можа справакаваць незваротныя наступствы, адназначна пагоршыць стан пацярпелага. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не бывае такога года, калi б людзi не пацярпелi ад укусаў пчол, вос цi шэршняў. Іншая справа, гiбель ахвяры ў такiм выпадку.
|
|