Беларусь — Іран: спрыяльныя ўзаемаадносіны
Беларусь — Іран: спрыяльныя ўзаемаадносіны
Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Генадзь Навiцкi прыняў Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Iсламскай Рэспублiкi Iран у Рэспублiцы Беларусь Абдальхамiда Фякры, якi пакiдае нашу краiну пасля чатырохгадовага знаходжання ў ёй. На сустрэчы Генадзь Навiцкi ў прыватнасцi адзначыў, што пры актыўным удзеле ў тым лiку спадара Фякры мелi месца вiзiты прэзiдэнтаў дзвюх краiн у Iран i Беларусь. I гэтыя кульмiнацыйныя моманты двухбаковага ўзаемадзеяння надалi новы iмпульс адносiнам памiж краiнамi. Паводле слоў старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу, у апошнiя гады актыўна развiвалiся гандлёва-эканамiчныя адносiны. У 2007 годзе забяспечана станоўчае сальда ў гандлi з Iранам у памеры 57 млн долараў. Двухбаковы таваразварот павялiчыўся ў 2 разы i склаў амаль 76 млн долараў. Беларускi экспарт дасягнуў 66,5 млн долараў, iмпарт — 9,4 млн долараў. Летась Беларусь актыўна пастаўляла ў Iран сiнтэтычныя валокны, кар’ерныя самазвалы, калiйныя ўгнаеннi i iнш., завозiла — камплектуючыя ў межах зборачнай вытворчасцi аўтамабiляў "Саманд", прадукты харчавання, вырабы з пластмас i тавары медыцынскага прызначэння. У межах развiцця прававой базы бакамi падпiсаны 24 мiждзяржаўныя i мiжурадавыя дакументы. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Генадзь Навiцкi прыняў Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Iсламскай Рэспублiкi Iран у Рэспублiцы Белару
|
|