21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сёлета колькасць вылучаных кандыдатаў удвая меншая, чым у мінулыя выбары

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлета колькасць вылучаных кандыдатаў удвая меншая, чым у мінулыя выбары

18 жнiўня завяршылася прадстаўленне ў Акруговыя выбарчыя камiсii дакументаў для рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. Усяго вылучана 365 чалавек. Конкурс у сярэднiм па Беларусi склаў каля трох чалавек на месца. З лiку тых, хто прадставiў дакументы для рэгiстрацыi, 69 чалавек (18,8 працэнта) — жанчыны, 30 чалавек (8,2 працэнта) ва ўзросце да 30 гадоў, 41 чалавек раней з’яўлялiся дэпутатамi Палаты прадстаўнiкоў. 59 чалавек вылучаны палiтычнымi партыямi, з iх 32 — апазiцыйнымi. Найбольшы конкурс склаўся на мiнскiх выбарчых акругах — 5 чалавек на месца. Для параўнання: у 2004 годзе для рэгiстрацыi былi вылучаны 692 грамадзянiны, зарэгiстравана кандыдатамi 359.

— Вiдавочна назiраецца знiжэнне актыўнасцi палiтычных партый падчас сёлетняй выбарчай кампанii, — адзначыў учора на прэс-канферэнцыi сакратар Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзеннi рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай ЛАЗАВІК. — Ацэньваючы конкурс на дэпутацкае месца як адносна невысокi, я заклiкаю ўсiх удзельнiкаў выбарчага працэсу строга трымацца патрабаванняў заканадаўства, каб рэгiстрацыя кандыдатаў i агiтацыйная кампанiя прайшлi без страт у шэрагах сушукальнiкаў дэпутацкага мандата.

Паводле меркавання сакратара ЦВК, актыўнасць палiтычных партый значна знiзiлася з-за таго, што апошнiм часам многiя з iх перажываюць унутрыпартыйныя i мiжпартыйныя праблемы i не маюць дастатковых сiлаў для ўдзелу ў парламенцкiх выбарах.

"На жаль, многiя занадта захапiлiся палiтыкай i пакiнулi на другiм плане сацыяльна-эканамiчныя, жыццёвыя пытаннi краiны i яе грамадзян", — пракаментаваў сiтуацыю Мiкалай Лазавiк.

У фармiраваннi ўчастковых выбарчых камiсiй партыi таксама праявiлi недастатковую зацiкаўленасць. Найбольш актыўна накiроўвалi сваiх прадстаўнiкоў у склад участковых выбарчых камiсiй грамадскiя аб’яднаннi БРСМ, Белая Русь, Федэрацыя прафсаюзаў, Саюз жанчын, Аб’яднанне ветэранаў i Саюз афiцэраў. Iмi было накiравана больш за 10 тысяч прадстаўнiкоў. Удзел палiтычных партый у фармiраваннi выбарчых камiсiй у дзесяць разоў нiжэйшы. У склад участковых камiсiй iмi было накiравана трохi больш за 1000 чалавек. Цэнтральная выбарчая камiсiя рэкамендавала органам, якiя фармiруюць камiсii, больш уключаць у iх склад прадстаўнiкоў партый. У вынiку ў склад участковых выбарчых камiсiй уключаны 161 прадстаўнiк палiтычных партый.

— Хацелася, каб iх было больш, — заўважыў сакратар ЦВК. — Але калi мы пачалi аналiзаваць, то аказалася, што не ўсе палiтычныя партыi з адказнасцю паставiлiся да пытання фармiравання ўчастковых выбарчых камiсiй i часам накiроўвалi ў iх склад цалкам выпадковых людзей. Сярод прадстаўнiкоў партый аказалiся грамадзяне, якiя былi судзiмыя за крымiнальныя злачынствы, альбо якiя жывуць далёка за межамi выбарчага ўчастка i нават — за мяжой. Акрамя таго, больш за палову ўсiх палiтычных партый увогуле не прынялi ўдзелу ў фармiраваннi ўчастковых выбарчых камiсiй.

Адным з найбольш адказных этапаў выбарчай кампанii з’яўляецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Заканадаўства краiны прадастаўляе права вылучаць кандыдатаў палiтычным партыям, працоўным калектывам i грамадзянам шляхам збору подпiсаў. Усяго па Беларусi было 455 заяў на рэгiстрацыю iнiцыятыўных груп. Зарэгiстраваны 424. Сёлета працэнт адмовы ў рэгiстрацыi iнiцыятыўных груп у параўнаннi з мiнулымi парламенцкiмi выбарамi ў 2004 годзе аказаўся ўдвая меншым.

Сярод асобаў, якiя вылучалiся ад грамадзян шляхам збораў подпiсаў, 113 (27 працэнтаў) з’яўляюцца членамi палiтычных партый, у тым лiку 91 чалавек — апазiцыйных. Шляхам збору подпiсаў вылучаны грамадзяне, якiя належаць наступным партыям: 1 — Беларускай аграрнай, 1 — Беларускай патрыятычнай, 16 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай ("Грамада"), 19 — Камунiстычнай партыi Беларусi, 27 — Аб’яднанай грамадзянскай, 9 — Ліберальна-дэмакратычнай, 21 — БНФ, 18 — Партыi камунiстаў Беларускай, 1 — Рэспублiканскай партыi працы i справядлiвасцi. Найбольшая колькасць партыйцаў былi вылучаны шляхам збору подпiсаў у Гомельскай (37,7 працэнта) i Гродзенскай (36,8 працэнта) абласцях, найменшая — у Магiлёўскай (14,5 працэнта).

Аб намеры ўзяць удзел у выбарах i зарэгiстраваць iнiцыятыўныя групы заявiлi практычна ўсе лiдары партый i многiя партыйныя актывiсты: Калякiн, Лябедзька, Шушкевiч, Ляўковiч, Пазняк, Вячорка i iншыя. Сфармiравалi iнiцыятыўныя групы i ўключылiся ў збор подпiсаў 42 дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў дзеючага склiкання i 17 кiраўнiкоў выканаўчых камiтэтаў i Саветаў дэпутатаў базавага i абласнога ўзроўняў. Большасць з iх адначасова вылучалiся i ад працоўных калектываў.

— Умовы для работы iнiцыятыўных груп былi нармальныя, — адзначыў Мiкалай Лазавiк. — Яны працавалi ў спакойных абставiнах, перашкод для збору подпiсаў практычна не было. Адзiнкавыя факты няправiльных адносiнаў мясцовых уладаў да членаў iнiцыятыўных груп былi, але яны адразу атрымлiвалi адпаведную ацэнку ЦВК. На жаль, з 424 iнiцыятыўных групаў сапраўды праяўлялi iнiцыятыву, сабралi неабходную колькасць подпiсаў i прадставiлi iх у акруговыя выбарчыя камiсii толькi 323. Астатнiя са сваёй задачай не справiлiся. Больш за тое, некаторыя з iх нават не спрабавалi збiраць подпiсы. Некаторыя пасля рэгiстрацыi нават не забралi свае пасведчаннi.

З 15 зарэгiстраваных беларускiх палiтычных партый права вылучэння кандыдатаў непасрэдна ад палiтычнай арганiзацыi выкарысталi толькi 8. Сярод кандыдатаў, вылучаных партыямi, 6 членаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыi ("Грамада"), 15 членаў Камунiстычнай партыi Беларусi, 13 — Аб’яднанай грамадзянскай партыi, 7 — Лiберальна-дэмакратычнай, 4 — БНФ, 9 — Партыi камунiстаў Беларуская, 4 — Рэспублiканскай партыi i справядлiвасцi i 1 — Рэспублiканскай партыi.

За работай Цэнтральнай i абласных участковых камiсiй назiраюць прадстаўнiкi палiтычных партый, грамадскiх аб’яднанняў i працоўных калектываў, у тым лiку i мiжнародныя назiральнiкi. На сёння зарэгiстраваны 5 назiральнiкаў ад розных палiтычных партый. Больш за 150 мясцовых назiральнiкаў працуюць у акруговых выбарчых камiсiях. У Беларусi працуюць 89 мiжнародных назiральнiкаў, якiя прадстаўляюць 25 дзяржаў i 3 мiжнародныя арганiзацыi: 30 — Выканкам СНД, 5 — Мiжпарламенцкую Асамблею СНД i 54 — БДIПЧ АБСЕ.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
18 жнiўня завяршылася прадстаўленне ў Акруговыя выбарчыя камiсii дакументаў для рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага с
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика