Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў пяцi раёнах перавышае 2 працэнты
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў пяцi раёнах перавышае 2 працэнты
Паводле аператыўных даных, з пачатку гэтага года паказчык зарэгiстраванага беспрацоўя знiзiўся ў 73 рэгiёнах Беларусi, на ранейшым узроўнi застаўся ў 29 раёнах i ў 28 — павысiўся. Аб гэтым паведамiлi ў галоўным упраўленнi палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны. На 1 жнiўня ў 60 рэгiёнах рэспублiкi беспрацоўе не перавышала 1 працэнт да колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва, у 55 раёнах яно склала 1—1,5 працэнта, у 13 дасягала 1,6—2 працэнтаў. А ў пяцi рэгiёнах Беларусi ўзровень зарэгiстраванага беспрацоўя быў звыш 2 працэнтаў. Гэта Ганцавiцкi i Іванаўскi раёны Брэсцкай вобласцi (2,8 працэнта), Пастаўскi раён Вiцебскай вобласцi (2,3 працэнта), Брагiнскi i Рэчыцкi раёны Гомельскай вобласцi (2,1 працэнта). Колькасць беспрацоўных, зарэгiстраваных у дзяржаўнай службе занятасцi, на 1 жнiўня гэтага года склала 42,3 тыс. чалавек — на 9,5 працэнта менш у параўнаннi з 1 жнiўня мiнулага года. Узровень зарэгiстраванага беспрацоўя ў рэспублiцы быў 0,9 працэнта ад эканамiчна актыўнага насельнiцтва краiны (год таму гэты паказчык быў роўны 1 працэнт). БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле аператыўных даных, з пачатку гэтага года паказчык зарэгiстраванага беспрацоўя знiзiўся ў 73 рэгiёнах Беларусi, на ранейшым узроўнi застаўся ў |
|