Міхаiл Паўлаў: "Школа павiнна навучыць дзяцей адэкватнай самаацэнцы"
Міхаiл Паўлаў: "Школа павiнна навучыць дзяцей адэкватнай самаацэнцы"
Кожнаму навучальнаму году папярэднiчаюць жнiвеньскiя педагагiчныя канферэнцыi, якiя праходзяць гэтымi днямi ва ўсiх рэгiёнах краiны. Учора ў Палацы Рэспублiкi на свой педагагiчны форум сабралiся работнiкi сталiчнай сiстэмы адукацыi. Мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў, якi ўзяў удзел у педагагiчнай канферэнцыi, падкрэслiў у сваiм выступленнi вялiкую ролю педагогаў сталiцы для нацыянальнай сiстэмы адукацыi: "Сталiчныя педагогi — гэта лакаматыў усёй сiстэмы адукацыi. Абсалютна з усiмi праблемнымi пытаннямі я iду да iх, цiкаўлюся iх меркаваннем, выслухоўваю ўсе думкi, якiя зусiм неабавязкова супадаюць з афiцыйнай пазiцыяй. Гэта няпростая задача — вызначыцца са зместам адукацыi. Але 12-годка навучыла нас працаваць з новымi падручнiкамi, новымi вучэбнымi планамi, па новых вучэбных тэхналогiях". У сувязi з пераходам беларускай школы на 11-гадовае навучанне была падрыхтавана ўся неабходная база: вучэбныя планы, праграмы, метадычныя рэкамендацыi. На думку мiнiстра, настаўнiкi гатовыя працаваць у новых умовах i забяспечваць высокую якасць навучальнага працэсу. — Добрая адукацыя — як паветра: iм дыхаеш, але не адчуваеш, — падкрэслiў Аляксандр Радзькоў. — Аднак варта толькi спынiць доступ гэтага паветра... Так, мы адмовiлiся ад дыферэнцыяцыi i прафiлiзацыi навучання, але ў дзяцей будзе магчымасць рэалiзаваць свой уласны патэнцыял праз факультатыўныя заняткi, у залежнасцi ад iх схiльнасцяў i iнтарэсаў. Гэта больш гiбкая сiстэма. Факультатыўныя заняткi будуць педагогам аплачвацца, але хачу папярэдзiць настаўнiкаў, што iх чакае канкурэнцыя. Для гарадскiх школ мiнiмальная напаўняльнасць факультатыўнай групы складае 5 чалавек, а для сельскiх — 3. Але каб дзiця наведвала факультатыў, яго трэба будзе зацiкавiць. Мiнiстр звярнуў увагу на высокую захваральнасць выхаванцаў сталiчных дашкольных устаноў: калi па краiне на кожнага выхаванца прыпадае у сярэднiм 10 дзён пропускаў у год, то ў Мiнску гэты паказчык складае 17 дзён. Зразумела, што ў мегаполiсе стрымлiваць той жа грып больш праблематычна, тым не менш здароўю дашкольнiкаў трэба надаваць больш увагi. Аляксандр Радзькоў паабяцаў, што выхавальнiкам дашкольных устаноў будзе вернута ранейшая працягласць водпускаў, а iх заработная плата павысiцца. Увогуле праект бюджэту на 2009 год прадугледжвае павелiчэнне выдаткаў на адукацыю на 36 працэнтаў у параўнаннi з 2008 годам. Выдзеленыя сродкi будуць накiроўвацца на павышэнне заработнай платы настаўнiкам i выхавальнiкам, умацаванне матэрыяльнай базы навучальных устаноў, набыццё новага абсталявання i выданне сучасных падручнiкаў. — Агульнавядома, што прыярытэты ў сферы адукацыi змясцiлiся апошнiм часам у бок вышэйшай адукацыi, — засяродзіў увагу педагогаў старшыня мінгарваканкама Міхаіл Паўлаў. — Штогод тры чвэрцi выпускнiкоў сталiчных школ паступаюць у ВНУ, а гэта тысячы маладых людзей. Аднак горад чамусьцi адчувае сёння востры дэфiцыт спецыялiстаў у многiх сферах: асаблiва не хапае гораду урачоў i педагогаў дашкольных устаноў. Працягвае абвастрацца i дэфiцыт рабочых кадраў. Задайце сваiм дзецям на першым уроку пытанне: "Хто з iх жадае жыць у камфортнай сучаснай кватэры, без праблем атрымлiваць у бальнiцы медыцынскую дапамогу, аддаць свайго малога ў дзiцячы садок, дзе будзе поўны камплект педагогаў, медыцынскiх сёстраў i абслуговага персаналу? А затым пацiкаўцеся ў выпускнiкоў, хто з iх хоча быць будаўнiком, швачкай, ткачыхай, стаяць ля станка на вытворчасцi? Якiя будуць адказы, няцяжка здагадацца... Мяркую, што школа павiнна навучыць дзяцей, асаблiва старшакласнiкаў, адэкватнай самаацэнцы, пераканаць дзiця i яго бацькоў знайсцi iншы шлях прафесiйнага самавызначэння, паказаць яму высокую запатрабаванасць рабочых прафесiй, дапамагчы атрымаць спецыяльнасць, стаць на ногi. А калi пасля заканчэння школы цi iншай навучальнай установы выпускнiк атрымлiвае на бiржы працы дапамогу па беспрацоўi — гэта ганьба для ўсiх нас, дарослых. Паводле даных сацыялагiчных даследаванняў, сярод сталiчнай моладзi расце колькасць ахвотнiкаў працаваць у сферы гандлю, грамадскага харчавання, сувязi, дзяржаўнага кiравання, адначасова з гэтым знiжаецца прафесiйная арыентацыя на работу ў прамысловасцi, будаўнiцтве, адукацыi, ахове здароўя. — Фiнансаванне адукацыi мы лiчым прыярытэтным i накiроўваем на рамонты, развiццё ўстаноў адукацыi, сацыяльную падтрымку педагогаў вельмi сур’ёзныя сродкi. Але нас трывожыць тая акалiчнасць, што яны не заўсёды выкарыстоўваюцца рацыянальна. Я маю на ўвазе аўральны характар работ у многiх установах адукацыi, а там, дзе аўрал, заўсёды церпiць якасць i адсутнiчае належны кантроль. І гэта сiтуацыя паўтараецца з году ў год, — падкрэслiў мэр горада. — Мiж iншым, наперадзе навучальныя ўстановы чакае пераход на фiнансава-гаспадарчую самастойнасць. Як сведчыць вопыт маскоўскiх калег, там, дзе гэта адбываецца, кiраўнiкi становяцца больш адказныя за канчатковы вынiк. Галоўны складнiк рацыянальнага размеркавання сродкаў — не толькi спецыяльныя эканамiчныя веды, але i высокiя маральныя якасцi кiраўнiкоў навучальных устаноў. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожнаму навучальнаму году папярэднiчаюць жнiвеньскiя педагагiчныя канферэнцыi, якiя праходзяць гэтымi днямi ва ўсiх рэгiёнах краiны. Учора ў Палацы Рэ
|
|