Мурад ГАЙДАРАЎ, бронзавы прызёр Алімпiйскiх гульняў у Пекiне у вольнай барацьбе:
Мурад ГАЙДАРАЎ, бронзавы прызёр Алімпiйскiх гульняў у Пекiне у вольнай барацьбе:
"Упэўнены, што свайго галоўнага слова я яшчэ не сказаў" Выступленне беларускага барца-вольнiка ў фiнальнай схватцы за бронзавы медаль галоўны трэнер зборнай Беларусi Сяргей Гур’еў ацанiў як трыумфальнае, а перамогу 28-гадовага атлета назваў "залатой". І прычына таму — вяртанне Гайдарава на барцоўскi дыван пасля шматлiкiх траўмаў, звязаных з пазваночнай грыжай. Да таго ж Мурад праводзiў паядынак з румынам Штэфанам з забiнтаванай нагой. — Якiя ўражаннi ад сённяшняга выступлення? — Безумоўна, я вельмi хацеў пазмагацца ў фiнале за "золата". — Што стала прычынай пройгрышу ўзбеку Саслану Цiгiеву, якi перайшоў табе дарогу ў фiнал? — Не ведаю. Схватка была роўнай. Тым больш што я змагаўся з iм ужо двойчы на чэмпiянатах свету. Тады ўдача была на маiм баку. Зараз яна ад мяне адвярнулася. Хоць не буду грашыць на бронзавы медаль. Ён мне таксама вельмi дарагi. Значыць, так вырашыў Усявышнi. — У паядынку за "бронзу" ты выступаў з траўмаванай нагой. Пэўна, адбiлася старая балячка. — Зусiм не. Я надарваў менiск яшчэ ў першай ранiшняй схватцы з азербайджанцам Шамсулвараевым i на працягу ўсяго дня траўма давала аб сабе знаць. Доктар мне калоў нават абязбольвальны ўкол. Дзякуй богу, што ўсё абышлося i я змог да пераможнага канца давесцi паядынак. — Якi з чатырох паядынкаў сёння быў самым цяжкiм? — Яны ўсе аказалiся нялёгкiмi. Але ж мне вельмi складана было справiцца пасля пройгрышу ўзбеку. Я вельмi перажываў, што не змагу выступiць у фiнале. Дзякуй трэнерам, асабiста Аляксандру Васiльевiчу Мядзведзю, майму брату Гайдару, што прыехаў у Пекiн. Яны змаглi мяне настроiць i паставiць на ногi. Зрэшты, будзем глядзець праўдзе ў вочы: у фiнале з траўмай я наўрад цi аказаў дастойнае супрацiўленне цяпер ужо трохразоваму алiмпiйскаму чэмпiёну, расiянiну Бувасе Сайцiеву. У падсвядомасцi адклалася: лепш дастойна выйграць "бронзу", чым капiтуляваць у самым адказным матчы. — Будзем спадзявацца, што цяперашнi твой прыход на барцоўскi дыван не будзе суправаджацца бясконцымi траўмамi... — Я таксама на гэта вельмi спадзяюся. У мяне ёсць яшчэ сiлы выступаць, упэўнены, што свайго галоўнага слова я яшчэ не сказаў. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, г. Пекiн. Фота БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Упэўнены, што свайго галоўнага слова я яшчэ не сказаў"
|
|