Дачныя падказкі
Дачныя падказкі
* Убiраючы ўраджай, пакiдайце ў зямлi частку раслiнных рэшткаў. Не вырывайце з коранем такiя раслiны, як боб, фасоля, гарох. На iх каранях накаплiваюцца клубеньчыкавыя бактэрыi, якiя ўзбагачаюць зямлю азотам. * Калi немагчыма забяспечыць увесь участак арганiчнымi ўгнаеннямi, то толькi ў радкi, якiя прызначаны для пасадак агуркоў, капусты, кабачкоў i гарбузоў унясiце кампост з разлiку 3—4 кг на квадратны метр. А ў астатнюю глебу запраўце траву, рэшткi агародных культур. Такiя ўгнаеннi будуць прыносiць карысць некалькi гадоў. У адрозненне ад мiнеральных, з iх не вымываюцца пажыўныя рэчывы. * Пасля ўборкi ўраджаю неглыбока прарыхлiце зямлю матыкай цi пласкарэзам, каб прарасло пустазелле, якое дало насенне. А праз два тыднi, як толькi яно ўзыдзе, зямлю перакапайце. * Пры перакопваннi цяжкiх глiнiстых i суглiнiстых, дзярнова-падзолiстых глебаў укладвайце пласт да пласта, не разбiваючы камяка зямлi. Пры такой апрацоўцы зямля лепш прамерзне, а ад марозу загiнуць лiчынкi i кукалкi шкодных насякомых. * Калi глебы лёгкiя пясчаныя, можна злёгку паварушыць зямлю садовымi вiламi або нават граблямi, не пераварочваючы пласт. * Не перакопвайце зямлю са снегам, бо вясной яна будзе прагравацца марудна. Бульбяныя хiтрыкi * Перад прыгатаваннем ачышчаную, але не разрэзаную бульбу трэба замачыць у падсоленай вадзе не больш чым на дзве гадзiны; усе карысныя рэчывы захаваюцца, а клубнi пазбавяцца ад лiшняга крухмалу. * Каб вiтамiн С захаваўся пры варцы бульбы, пакладзiце ў каструлю зубок часнаку. * Каб у час варкi менш разбуралiся вiтамiны i пажыўныя рэчывы, кладзiце ачышчаную бульбу ў кiпень i адразу ж стаўце варыць. * Пры галаўным болi да лба прыкладваюць тонкiя скрылёчкi сырой бульбы, замацоўваючы павязкай. * Пры прастудзе выкарыстоўваюць бульбяныя "гарчычнiкi": звараныя ў мундзiрах клубнi загортваюць у анучку i прыкладваюць да грудзей. * Разрэзаныя клубнi (павязкi з цёртай бульбай) накладваюць для зажыўлення гнойных ран, фурункулаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убiраючы ўраджай, пакiдайце ў зямлi частку раслiнных рэшткаў. Не вырывайце з коранем такiя раслiны, як боб, фасоля, гарох. На iх каранях накаплiваюцца
|
|