Расліны для зялёнага ўгнаення
Расліны для зялёнага ўгнаення
Вiка азiмая (касматая) — бабовая раслiна, узбагачае глебу азотам, арганiчнымi рэчывамi. Вiку азiмую высяваюць увосень пасля збору асноўнай культуры. Высяваць можна радамi, а можна i ўроскiд, так, напрыклад, як сеюць жыта. Запраўляюць насенне на глыбiню 1 см. Часта высяваюць у сумесi са злакамi, якiя служаць падтрымкай для слабых раслiн вiкi. Спачатку высяваюць вiку, а праз некалькi дзён — азiмае жыта цi пшанiцу. Вiка непатрабавальная да глебы, добра пераносiць нiзкiя тэмпературы, засуху i зацяненне. Аптымальныя тэрмiны высявання гэтай раслiны ў якасцi сiдэрату — жнiвень-пачатак верасня. Каб у суровую зiму раслiна не вымерзла, зялёную масу трэба заправiць у глебу позна ўвосень. Норма высеву вiкi 7—9 г на 1 кв.м. Вiку яравую высяваюць рана вясной як папярэднiк познiх культур i заворваюць у глебу зялёныя раслiны да цвiцення. Можна высяваць вiку яравую i ў другой палове лета, пасля ўборкi ранняй агароднiны, i заправiць ў глебу да маразоў. * * * Аднагадовыя сiдэраты заворваюць у глебу ў год пасеву, шматгадовыя — праз 1—2 гады. Тэрмiн, якi больш падыходзiць для заворвання зялёнай масы — пачатак яе цвiцення. Ячмень i жыта заворваюць у стадыi каласавання. Заворванне сiдэратаў увосень праводзiцца на глыбiню 18—20 см, вясной — больш мелка. Вiку яравую высяваюць рана вясной як папярэднiк познiх культур i заворваюць у глебу зялёныя раслiны да цвiцення. Можна высяваць вiку яравую i ў другой палове лета, пасля ўборкi ранняй агароднiны, i заправiць ў глебу да маразоў. * * * Аднагадовыя сiдэраты заворваюць у глебу ў год пасеву, шматгадовыя — праз 1—2 гады. Тэрмiн, якi больш падыходзiць для заворвання зялёнай масы — пачатак яе цвiцення. Ячмень i жыта заворваюць у стадыi каласавання. Заворванне сiдэратаў увосень праводзiцца на глыбiню 18—20 см, вясной — больш мелка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiка азiмая (касматая) — бабовая раслiна, узбагачае глебу азотам, арганiчнымi рэчывамi. Вiку азiмую высяваюць увосень пасля збору асноўнай культуры. В
|
|