Па айчынныя тавары — ва ўнівермаг "Беларусь"
Па айчынныя тавары — ва ўнівермаг "Беларусь"
Напярэдаднi новага навучальнага сезона перад усiмi бацькамi стаiць адна праблема — сабраць вучняў у школу. Пакупак патрабуецца нямала, i ў iх выбары не хочацца памылiцца з якасцю, да таго ж пажадана i зэканомiць. Адзiн з простых шляхоў вырашэння праблемы — завiтаць ва ўнiвермаг "Беларусь". Гэта зручна як для мiнчан, так i для гасцей сталiцы — магазiн знаходзiцца побач са станцыяй метро "Партызанская". Падрыхтавацца да школы — i зэканомiць У жнiўнi ўнiвермаг "Беларусь" сустракае наведвальнiкаў "школьным базарам", разгорнутым адразу перад уваходам. Гэта важна найперш для тых, хто спяшаецца, прычым пакуль дарослыя выбiраюць адзенне цi пiсьмовыя прылады, дзецi могуць палакамiцца марожаным — яно прадаецца побач. Да таго ж наведвальнiкi "Беларусi" могуць трапiць i на дэманстрацыю мадэляў таго ж школьнага адзення, якое ўнiвермаг рэгулярна наладжвае або самастойна, або з запрашэннем айчынных вытворцаў. Такiя вядомыя айчынныя фабрыкi, як "Свiтанак", "Камiнтэрн", "Элiз", "Палессе", "Мiлавiца" гэтым летам прадставiлi свае апошнiя калекцыi. Але зайсцi ва ўнiвермаг усё ж ёсць сэнс — на працягу года на розныя тавары тут практыкуецца сезонная сiстэма скiдак. Як расказаў першы намеснiк дырэктара ўнiвермага "Беларусь" Дзмiтрый Зубчонак, зараз, напрыклад, са скiдкамi прадаюцца шпалеры, бялiзна i купальнiкi "Мiлавiца", летнiя сумкi, пральныя парашкi i шмат чаго iншага. Халадзiльнiкi i пральныя машыны айчыннай вытворчасцi таксама можна набыць з 10-працэнтнай скiдкай. Практыкуюцца i сезонныя распродажы аддзення i абутку. На некаторыя мадэлi адзення скiдка зараз складае каля 50 працэнтаў ад гандлёвай надбаўкi. Ходзячы па секцыях унiвермага, адчуваецца, што тут з павагай ставяцца да наведвальнiка i цэняць яго час. Тавары для школы можна набыць на любым паверсе, што важна як для бацькоў, так i для астатнiх пакупнiкоў — чэргаў нават у самы разгар школьнага шопiнгу ў секцыях не назiраецца. На першым i другiм паверхах створаны дадатковыя месцы для продажу канцтавараў. Для тых, хто iдзе "першы раз у першы клас" усё неабходнае падбяруць прадаўцы ў так званым Кутку першакласнiка (таксама на другiм паверсе ўнiвермага), дарэчы, мiнiмальны кошт набору для першакласнiка — каля 75 тысяч рублёў. У "Адзеннi для мужчын" у жнiвеньскiя днi амаль палова секцыi займае адзенне для школьнiкаў. На трэцiм паверсе ўнiвермага ў секцыях дзiцячага i жаночага абутку ў гэтыя днi таксама шматлюдна i шумна, зразумела, што прымерка туфляў — справа прыемная i адказная не толькi для дарослых. А ў аддзеле "Дзiцячага адзення" школьнiкам асаблiвая ўвага — зараз тут працуюць не толькi самыя вопытныя прадаўцы, але i кансультанты з прадпрыемстваў-вытворцаў. Падчас нашага наведвання спецыялiст аддзела продажу фабрыкi "Калiнка" Галiна Дзялянка дапамагала пакупнiкам зарыентавацца ў асартыменце прадукцыi гэтага прадпрыемства. Трэба адзначыць, што секцыя "Дзiцячае адзенне", як, дарэчы, i астатнiя секцыi ўнiвермага "Беларусь", даволi прасторная. Таму без лiшнiх нязручнасцяў тут можна падабраць i прымерыць цэлы камплект школьнага адзення, скажам сарочку (любы варыянт, якi спадабаўся, прадаўцы развернуць для прымеркi), жылетку i касцюм. Калi, нарэшце, неабходнае набыта, бацькi могуць зрабiць пакупкi i для сябе. Рэдкая жанчына адкажа сабе ў задавальненнi наведаць, скажам, секцыю ювелiрных вырабаў. Нядаўна тут з’явiлася новае гандлёвае абсталяванне, якое дазваляе прадставiць пакупнiку самы шырокi асартымент вырабаў з каштоўных металаў — ад прадукцыi айчыннага прадпрыемства "Крыстал" да iмпартных упрыгажэнняў. Секцыя абсталявана такiм чынам, што яе наведвальнiкi абсалютна камфортна могуць вывучаць асартымент, не перашкаджаючы адзiн аднаму. Нельга адказаць сабе i ў задавальненнi наведаць чацвёрты паверх унiвермага "Беларусь", дзе гадзiнамi можна хадзiць, вывучаючы выдатны асартымент тавараў для дома. Дарэчы, трэба адзначыць, што больш за 70 працэнтаў прадукцыi — тавары айчыннай вытворчасцi, а значыць гарантаванай якасцi i па даступным кошце. "Беларусь" апраўдвае сваю назву — увесь асартымент айчынных вытворцаў прадстаўлены на выбар самых патрабавальных пакупнiкоў, як мiнчан, так i гасцей сталiцы i нашай краiны. Фiлiял "Беларусi" на Маскоўскай, 1: новы магазiн з новым камфортам А з лiпеня каб наведаць "Беларусь", не абавязкова ехаць на станцыю метро "Партызанская". Фiлiял унiвермага з’явiўся па вулiцы Маскоўскай, 1, побач са станцыяй метро "Iнстытут культуры"(на месцы былога ГД "Кастрычнiцкi"). Гэта зручна як для жыхароў гэтага раёна, так i для гасцей сталiцы — бавячы час у чаканнi электрычкi, можна зрабiць шэраг карысных набыткаў. Пашыраны асартымент тавараў прапануе новы магазiн, якi правамерна можна назваць мiнi-ўнiвермагам. Асобны ўваход у кожную секцыю, а iх пяць ("Электратавары i тавары для дома", "Тавары для мужчын", "Тавары для жанчын", "Тавары для дзяцей", "Галантарэя i парфумерыя"), таксама дазваляе зэканомiць час тым, хто вызначыўся з пакупкамi. Але i проста пахадзiўшы па секцыях, нельга пайсцi з магазiна без пакупкi. У той жа секцыi жаночага адзення жанчыны любога ўзросту i памераў могуць падабраць тое, што робiць яе адзiнай i непаўторнай. Асабiста я не змагла прайсцi мiма жаночай бялiзны — выпадкова ўбачыла тое, што даўно шукала ў iншых магазiнах. Мужчыны, якiя аддаюць перавагу камфортнаму i надзейнаму айчыннаму абутку, мяркую, застануцца задаволенымi асартыментам, якi прапануе секцыя "Тавары для мужчын". У хуткiм часе побач з магазiнам з’явiцца i прыпынак наземнага грамадскага транспарту. Пагадзiцеся, усё ж прыемна, калi хтосьцi клапоцiцца аб нашым з вамi камфорце. Алена КРАВЕЦ, Алена ДАЎЖАНОК, Марыя ЖЫЛIНСКАЯ (фота).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi новага навучальнага сезона перад усiмi бацькамi стаiць адна праблема — сабраць вучняў у школу. Пакупак патрабуецца нямала, i ў iх выбары н
|
|