21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вэлюм

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вэлюм

У вясельным строі нявесты адным з самых галоўных атрыбутаў быў вэлюм (рус. — фата, ад лац. фатум — лёс). Існавала некалькi варыянтаў гэтага рытуальнага галаўнога ўбрання, якiя рознiлiся як па форме, так i па стылi ўпрыгожвання. У канцы ХVIII i на працягу ХIХ—ХХ стагоддзяў галаўны ўбор нявесты складаўся з вянка i вэлюму. У плане структуры вэлюм складаўся з дзвюх або з трох частак: 

* Першая частка — тонкая кароткая вуаль — апускалася цераз лоб на скронi цi (што бывала часцей) на вочы i твар нявесты. Гэта частка вэлюму выконвала ролю ахоўнага экрана для аднаго з найважнейшых каналаў iнфармацыi — вачэй (каб "не сурочылi", "не ўраклi").

* Другая частка экранавала (ахоўвала) доўгiя валасы нявесты (моцны энергаiнфармацыйны канал, праз якi можна было лёгка сурочыць i нанесцi шкоду самага непрадказальнага характару).

* Калi ў вэлюму была трэцяя частка, то яна была даволi доўгай — да падлогi, а часам i яшчэ даўжэйшай.

* Зверху вэлюму на галаву нявесты надзявалi вясельны вянок. Наяўнасць вянка перш за ўсё сведчыла аб тым, што нявеста захавала сваю дзявоцкасць (цнатлiвасць). Па форме i колеравым адценнi вяночка можна было меркаваць аб сацыяльным становiшчы нявесты. Калi, напрыклад, яна была сiратой, то ў вянку быў лiст мяты.

* Парадоксам сёння выглядае сiтуацыя, калi жанчына, якая бярэ шлюб ужо другi цi трэцi раз (нават пры ўмове, што ад першага шлюбу ў яе не было дзяцей), апранае вэлюм. Па сутнасцi, яна не мае маральнага права пакрываць галаву абрадавым атрыбутам цнатлiвай нявесты. У храме ў час вянчання жанчына абавязкова павiнна знаходзiцца ў галаўным уборы, таму для гэтага неабходна знайсцi нешта iншае (капялюшык, хустку i г.д.).

* У народнай культуры ўсходнiх славян да вэлюму заўсёды былi сакральныя адносiны. Часам ён выступаў атрыбутам у магiчных дзеяннях. Iм можна было вылечыць некаторыя дзiцячыя захворваннi, асаблiва тыя, якiя выклiканы сурокам (дрэнным вокам цi словам). Дастаткова на 15—20 хвiлiн пакрыць вэлюмам дзiця, якое ўжо не адну ноч пакутуе ад бяссоннiцы, як яно хутка засне спакойным сном.

* Вэлюм выкарыстоўвалi для таго, каб назаўсёды аб’яднаць маладую пару. Для гэтага мацi нявесты ўжо пасля вяселля павiнна была ўзяць яе вэлюм, завязаць у ручнiк, прыйсцi ў царкву i ў час чужога вянчання сказаць: "Не на синем море, не на окияне, на желтом острове не на буяне, стоит кузнец-молодец, кует пару колец. Кольца же не простые, не золотые и не медные, и не из серебра, а из семейного добра. Из заветного клада, из доброго лада. Куй, кузнец-молодец, для венчальных сердец. Как звезд и звездочек не сосчитать, так и колец и сердец не расковать. Ключ. Замок. Язык. Аминь. Аминь. Аминь".

* У час падрыхтоўкi да вяселля i непасрэдна самога вяселля клапацiлiся аб тым, каб нiхто не ўзяў цi не прымераў вэлюм нявесты. Гэта лiчылася дрэнным знакам — маладыя разам доўга жыць не будуць. I толькi тады, калi быў падзелены каравай, свякроў здымала вэлюм з галавы нявесткi, павязвала хусцiну, а шаферка цi шафер прымяралi фату сяброўкам нявесты, пачынаючы ад старэйшай шаферкi. Пасля таго, як апошняя з дзяўчат патрымала вэлюм, свякроў несла яго ў чырвоны кут, дзе той павiнен быў знаходзiцца сорак дзён — да заканчэння "мядовага месяца" маладых.

* Народная традыцыя вучыла: нiкому са сваякоў, з сяброў i сябровак вэлюм не перадаваўся, нават ад старэйшай сястры малодшай. Выключэннем быў толькi адзiн выпадак: мацi магла перадаць вэлюм сваёй дачцэ i тое пры выкананнi адной умовы — калi вяселле дачкi адбудзецца пасля таго, як бацькi адсвяткуюць сваё сярэбранае вяселле, якое быццам бы закрывала адзiн этап у жыццi пары i распачынала шлях да залатога вяселля.

* Вэлюм захоўваўся на працягу ўсяго жыцця жанчыны. Яшчэ i сёння на Палессi можна ўбачыць, як у труну старой жанчыны кладуць яе вясельны строй i вэлюм.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вясельным строі нявесты адным з самых галоўных атрыбутаў быў вэлюм (рус. — фата, ад лац. фатум — лёс). Існавала некалькi варыянтаў гэтага рытуальнаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика