21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На 13-м медалi — невялiкi прыпынак

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На 13-м медалi — невялiкi прыпынак

Алімпiяда-2008. Спецыяльны карэспандэнт перадае з Пекiна

Сёння пятнiца, а ў беларускай каманды 13 медалёў. Не ведаю, цi стане гэты пятнiчны чортаў тузiн чорнай меткай для беларускай каманды на заключныя тры днi выступленняў, але ж свой уплыў на раскладку сiлаў учарашняй спартыўнай хады сярод жанчын на 20 км ён ужо аказаў. Неверагодна, але надзея беларусаў на адну з узнагарод пекiнскага ўзору выпарылася як ранiшнi туман. Беларуска Рыта Турава, якая большую частку ды-станцыi iшла ў перадавiках, раптам здала пазiцыi i фiнiшавала 11-й з адставаннем ад расiянкi Вольгi Канiскiнай амаль дзве хвiлiны. Аб тым, што адбылося надзвычайнае здарэнне, стала зразумела ўжо ў мiкс-зоне, дзе спартсмены проста абавязаны размаўляць з журналiстамi, нават калi атлетам гэтага не вельмi хочацца. Мiж тым Турава праляцела мiма рэпарцёраў ветрам, i нават не кiнула нi слова ў iх адрас...

Пасля заканчэння гэтых спаборнiцтваў мiнiстр спорту i турызму Беларусi Аляксандр Грыгараў быў надзвычай здзiўленым. Яшчэ за дзень да стартаў, сказаў Аляксандр Уладзiмiравiч, усё складвалася самым найлепшым чынам. Рыта Турава, якая ў сваiм багажы мае шматлiкiя перамогi на многiх этапах Кубка свету, з’яўляецца чэмпiёнкай Еўропы-2006 у Гётэборгу i сярэбраным прызёрам сусветнага першынства-2005 у Хельсiнкi, пажадала толькi, каб пайшоў дождж. Маўляў, дайце мне кропку апоры, i я перавярну свет. Вiдаць, Бог паслухаў беларуску, бо ранiцай пекiнскае неба было такiм "рэшатам", што без парасона нельга было прайсцi i некалькi дзесяткаў метраў. Але ж гэты прыродны душ не дапамог нашай спартсменцы дасягнуць вышыняў алiмпа. Як высветлiлася, яе выступленне двойчы суправаджалася спазмам страўнiка.

Мiж тым пад дождж трапiлi i iншыя алiмпiйскiя дысцыплiны — дзесяцiборцы, кiдальнiкi кап’я. Напачатку падумалася: капрызы надвор’я павiнны прымусiць арганiзатараў ранiшняй алiмпiйскай праграмы адкласцi спаборнiцтвы, у тым лiку i па спартыўнай хадзе, на няпэўны час да прасвятлення на небе. Аднак кiтайцы не рашылiся "ламаць" графiк выступленняў спартсменаў, бо да ўрачыстага закрыцця Гульняў застаецца зусiм мала часу. А раптам дождж будзе няспынным? Не працягваць жа Алiмпiяду з-за нямiласцi нябеснай канцылярыi!

Зрэшты, тут ходзiць нямала небылiц, што сапсаванае кiтайскiмi ваеннымi надвор’е — перад адкрыццём ХХIХ летнiх Алiмпiйскiх гульняў ваенныя лётчыкi разганялi дажджавыя хмары — яшчэ пакажа сябе ў поўнай красе. Трэба сказаць, што трапiчныя лiўнi сталi тут частымi гасцямi. Гэта адчуваецца ў алiмпiйскай вёсцы для журналiстаў Nоrth Stаr mеdiа Villаgе. У кожным доме на рэцэпцыi выстаўлена некалькi дзесяткаў казённых парасонаў. Хочаш бяры, хочаш не, але ж вярнуць тавар пажадана. У дождж "папарацы" на перасадку ў аўтобус гарадскога тыпу "аля-Пекiн" возяць на камфартабельным мяккiм бусе, а ў сонечнае надвор’е журналiстаў з дому да "рабочага" аўтобуса i наадварот дастаўляе электрамабiль-паравозiк, на якiм хвацка ўпраўляюцца кiтайскiя "шумахеры". Пры гэтым усмешка з твару нi ў кога з валанцёраў не сходзiць, а дабрадушнае "Монiн" i "Па-ай" гучыць на працягу ўсiх працоўных сутак, будзе гэта паштовае аддзяленне сувязi, цэнтральны магазiнчык, жылы дом цi сталовая.

Дарэчы, з харчаваннем тут праблем няма. Кожную ранiцу — практычна тое, што было ўчора: яешня з сухога парашку, востра запраўленыя нейкiмi прыправамi макароны, пасля чаго ў горле пячэ так, што можна смела ўладкоўвацца ў мясцовы тэатр на ролю Змея Гарыныча. У абавязковым парадку — рыс. Арганiзатары Гульняў адчуваюць, што на харчаваннi для журналiстаў не зэканомiш. Таму выбар тут багаты, але практычна ўсе стравы зробленыя з вялiкiм дабаўленнем вострых цi салодкiх спецый. У вынiку штодзённае меню большай часткай iдзе ў адходы. Нашы страўнiкi выручаюць разнастайны выбар садавiны, сокаў i халоднага чаю.

У алiмпiйскай вёсцы для спартсменаў харчаванне якасцю на парадак вышэйшае. Праўда, праход на "кухню" журналiстам быццам бы забаронены. Але ж наш чалавек умудраецца падсiлкавацца там, дзе бывае па службе. Выдаю сакрэт: для таго, каб праскочыць у святая святых алiмпiйскай вёскi для спартсменаў — рэстаран, дастаткова быць апранутым у майку з гербам, перавярнуць акрэдытацыю на адваротны бок i зрабiць у дзвярах шырокую ўсмешку для кантралёраў. Як правiла — гарантыя стопрацэнтная. Кемлiвасць можа давесцi i да больш значных вынiкаў. Учора, напрыклад, кампанiя WАDА (Сусветнае антыдопiнгавае агенцтва) працягвала запрашаць у свае рады атлетаў усiх краiн свету прызавымi флэш-картамi i кiтайскiмi капялюшамi. Праўда, для таго каб атрымаць гэты набор, кожнаму са спартсменаў неабходна было на камп’ютары адказаць на 10 пытанняў наконт прымянення забароненых альбо невядомых грамадскасцi прэпаратаў. Дапускалася толькi адна памылка. Аўтару гэтых радкоў без праблем удалося вытрымаць тэст на веданне допiнг-тэмы i запэўнiць кантралёра, што ў Беларусi журналiстаў таксама вельмi непакоiць чысцiня радоў алiмпiйскага руху i вялiкага спорту.

Аказалася, што шлях ад вялiкага спорту да Вялiкай Кiтайскай сцяны таксама ўсеяны слядамi ад абутку многiх спартсменаў, у тым лiку i з гучнымi iмёнамi. За два тыднi ў гэтым гiстарычным месцы пабывалi дзесяткi тысяч атлетаў i журналiстаў. На Вялiкай кiтайскай сцяне можна загадаць жаданне. Разам з калегам мы загадалi, каб у Беларусi было другое "золата". Гэта было ў першай палове дня. Дзiўна, але ўжо ў канцы дня гэтае пажаданне стала рэальнасцю: алiмпiйскай чэмпiёнкай у кiданнi молата стала Аксана Мянькова. Вiдавочна, што гэты поспех беларускай спартсменкi стаў вялiкай нечаканасцю для ўсяго Кiтая. Ужо назаўтра ў спартыўным дадатку ОLYMРIАN нацыянальнай штодзённай газеты на англiйскай мове СHINА DАILY побач з усiмi зоркамi пекiнскай Алiмпiяды, якiя напярэдаднi сталi ўладальнiкамi залатых медалёў, алiмпiйскай чэмпiёнцы з Беларусi была прысвечана цэлая паласа фармату А4. У якасцi "кампенсацыi" за ўпушчанае "золата" змешчаны каментарый кiтаянкi Чанг Венксiу, якая нават пры вялiкай падтрымцы ўсяго стадыёна не змагла аказаць дастойнага супрацiўлення Аксане Мяньковай.

Зрэшты, у штабе беларусаў адзначаюць, што ў нас яшчэ ёсць порах, каб не лiчыць 13-ы медальны поспех апошнiм.

Вялiкiя надзеi на папаўненне медальнага багажу звязаны з сённяшнiм днём. З самай ранiцы ў барацьбу ўступяць хадакi на 50 км, дзе Беларусь прадставiць Андрэй Сцепанчук. А потым позiркi ўсiх беларусаў будуць скiраваны на вяслярны канал, дзе адбудуцца адразу тры фiнальныя заезды мужчын на каноэ.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, г. Пекiн. 

Фота БЕЛТА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння пятнiца, а ў беларускай каманды 13 медалёў. Не ведаю, цi стане гэты пятнiчны чортаў тузiн чорнай меткай для беларускай каманды на заключныя тры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика