21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Залатая крычаўская дзяўчына

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Залатая крычаўская дзяўчына

Нашы чэмпіёны

Прыгажуня, мадэль, разумнiца, працавiчка, добры i адкрыты чалавек. Так расказваюць крычаўцы пра сваю зямлячку Аксану Мянькову, алiмпiйскую чэмпiёнку Пекiна i новую алiмпiйскую рэкадсменку ў кiданнi молата.

Увечары 20 жнiўня Аксана ўсё ж здолела прарвацца праз лавiну тэлефанаванняў i вiншаванняў да сваiх бацькоў.

— Аксана сказала: "Вялiкi дзякуй, што ўся Беларусь i палова Расii за мяне хварэлi!" — расказаў бацька чэмпiёнкi Уладзiмiр Iванавiч. — Яшчэ дадала, што дзякуе i ўсiм журналiстам за тое, што перажывалi за яе. Праўда! А нам з мацi сказала, каб чакалi дачку дадому. Яна вельмi стамiлася: гэта ж вялiзны фiзiчны i псiхалагiчны цяжар. Цяпер Аксане патрабуюцца разгрузка i адпачынак.

Уладзiмiр Iванавiч нiяк не можа адысцi ад тэлефона: бесперапынна звонiць хатнi апарат i трымцiць мабiльны ў руцэ. Тэлефон "абрываюць" сябры, сваякi, журналiсты, знаёмыя i незнаёмыя людзi. Суседзi нясуць кветкi. Здаецца, што ўсе iмкнуцца павiншаваць бацькоў першай алiмпiйскай чэмпiёнкi з Крычава.

Любоў Iванаўна, якая моцна расперажывалася i глядзела трансляцыю з Пекiна з танометрам у руках i слязамi на вачах, знайшла прытулак ў кухнi. Менавiта тут калiсьцi вырашаўся лёс цяпер ужо знакамiтай Аксаны Мяньковай — быць ёй спартсменкай альбо не.

Мацi, калi шчыра, бачыла дачку доктарам альбо настаўнiцай. Але Эдуард Рыгоравiч Прыгонiкер, якi заўважыў 12-гадовую вучанiцу крычаўскай школы № 3 на спаборнiцтвах "Старты надзей", быў вельмi настойлiвым. Праз два тыднi ўпартых спрэчак на сямейным савеце Аксана пайшла вучыцца ў Крычаўскую спартыўную школу алiмпiйскага рэзерву.

— Прыгожая дзяўчынка, прама мадэль, якая мае ўсе перадумовы для таго, каб стаць паспяховай лёгкаатлеткай, — узгадвае першы трэнер уражаннi i падзеi 1994 года. — Спачатку меркавалi зрабiць з яе шматборку, потым вяслярку, а потым сталi з Аксанай кiдаць — дыск, ядро i, нарэшце, молат. I ўдача нам усмiхнулася, бо мы ўгадалi будучую алiмпiйскую чэмпiёнку.

Аксана стала першай спартсменкай у радаводзе Мяньковых. Бацька Уладзiмiр Iванавiч з гордасцю гаворыць, што дачка "схапiла яго карэньчыкi": высокая, стройная, але жылiстая, цягавiтая, моцная. Аксана пайшла ў бацьку, якi ў маладосцi быў вялiкiм аматарам спорту i чалавекам, якi нiколi не пасаваў перад цяжкасцямi i выпрабаваннямi.

Ён, калi шчыра, не спаў ужо тры ночы. Першыя дзве перажываў за дачку, трэцюю — адзначаў яе неверагодны поспех.

— Яна напярэдаднi фiналу даслала нам СМС-ку, што прабiлася i што было цяжка, ды яшчэ прасiла не перажываць, — расказвае Уладзiмiр Iванавiч. — А як не перажываць? Я глядзеў трансляцыю, вельмi глядзеў. I ўсё камандаваў ёй: "Аксана, настройся. Дачка, пакажы ўсiм, на што ты здатная". I яна, малайчына, паказала: што ўсё можа, што ўсё ёй па сiлах. А я ўвесь час спадзяваўся на медаль, шчыра кажу. I калi я пабачыў яе твар перад вырашальнымi кiдкамi — з усмешкай i настроем, то адразу ўпэўнiўся: i медаль будзе, i рэкорд!

Акрамя спартыўных дасягненняў, бацькi Аксаны Мяньковай вельмi чакаюць унукаў. Дачка ўжо чатыры гады замужам: муж Алег Палоннiкаў — таксама спартсмен, якi калiсьцi займаўся веславаннем. Жывуць яны ў Магiлёве, у iнтэрнаце вучылiшча алiмпiйскага рэзерву.

У суботу ўвечары чэмпiёнка вяртаецца ў Беларусь, i сустракаць яе ў аэрапорце будзе i дэлегацыя роднага Крычава. Прыедуць бацькi i першы трэнер. А ў дзень, калi Аксана перамагла, яны сустрэлiся на стадыёне ў раённым цэнтры, дзе атлетка рабiла свае першыя крокi цi, дакладна, кiдкi. Абдымалiся i плакалi ад паўнаты пачуццяў.

У Крычаве Аксану Мянькову лiчаць працягвальнiцай традыцый знакамiтага ўраджэнца горада: крычаўскi спартсмен Мiхаiл Крываносаў на Алiмпiядзе ў Мельбурне ў 1956 годзе заваяваў у кiданнi молата сярэбраны медаль. Нягледзячы на тое, што Крываносаў выступаў ад СССР, менавiта яго медаль лiчыцца першай алiмпiйскай узнагародай у гiсторыi Беларусi.

Больш за паўстагоддзя таму, у 1954 годзе, Мiхаiл Крываносаў устанавiў сусветны рэкорд. Аксана Мянькова ў 2008 годзе кiнула молат далей роўна на 13 метраў, i стала алiмпiйскай рэкардсменкай.

— Мы не проста верылi, а ведалi напэўна, што наступiць момант поспеху для Аксаны, — гаворыць дырэктар Крычаўскай дзiцячай спартыўнай школы алiмпiйскага рэзерву Галiна Аляксандраўна Сiдарэнка. — Праз некалькi гадоў заняткаў у нашай школе, таленавiтая дзяўчынка пераехала ў Магiлёў, дзе яе стаў трэнiраваць Валерый Варанцоў. Дарэчы, таксама крычавец. I калi Аксана не трапiла ў Афiны на Алiмпiяду, Валерый Аляксеевiч сказаў, што, маўляў, патрэбен час i зорачка павiнна загарэцца. Так i адбылося! А мы цяпер шукаем новыя спартыўныя таленты, i ёсць у нас дзецi, якiя падаюць надзеi i ў будучым стануць зменай для нашых чэмпiёнаў.

Сёння ж Крычаў святкуе перамогу Аксаны Мяньковай. Залаты алiмпiйскi медаль — гэта вялiкi гонар для горада.

— Мы даслалi ёй у Пекiн тэлеграму з вiншаваннямi ад усiх крычаўцаў, — паведамiў намеснiк старшынi Крычаўскага райвыканкама Сяргей Марозаў. — Выказалi вялiкую падзяку бацькам Аксаны i яе першаму трэнеру — усiм, хто разглядзеў у ёй талент i дапамог яго рэалiзаваць. I, вядома ж, мы чакаем чэмпiёнку ў Крычаве, дзе будзем вiншаваць грунтоўна — з граматамi i падарункамi.

У чацвер на прадпрыемстве "Крычаўцэменташыфер", дзе працуюць бацькi спартсменкi, ва ўрачыстай абстаноўцы павiншавалi Любоў Васiльеўну i Уладзiмiра Iванавiча.

— Дай божа Аксане добрага здароўя i ўсяго самага лепшага ў яе жыццi! — сказаў расчулены i шчаслiвы бацька алiмпiйскай чэмпiёнкi.

Бацькі чэмпiёнкi i яе першы трэнер сустрэлiся на стадыёне ў Крычаве, дзе школьнiца Аксана Мянькова пачала займацца спортам.

 

Iлона Iванова.

Фота БЕЛТА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыгажуня, мадэль, разумнiца, працавiчка, добры i адкрыты чалавек. Так расказваюць крычаўцы пра сваю зямлячку Аксану Мянькову, алiмпiйскую чэмпiёнку П
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика