Па ўсім Мінску — змены ў руху грамадскага транспарту
1. Зьмена раскладаў З 1 верасьня мяняюцца расклады на сарака аўтобусных маршрутах:11, 15, 21, 27, 28, 29, 30, 30д, 33, 43д, 45, 47, 56, 57, 64, 70, 72, 74, 75, 80, 81ш, 84д, 84, 87, 88, 90, 92, 96, 96д, 101, 106, 107, 113, 119, 120, 130, 139, 158, 188, 542. на сарака двух тралейбусных маршрутах:3, 3д, 4, 5, 9, 10, 13, 15, 16, 16д, 17, 17д, 18, 20, 23, 24, 26, 27, 29, 30, 31, 33, 34, 36д, 36, 38, 40, 41д, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 49, 50, 51, 57, 59, 60, 61, 63. на трох трамвайных маршрутах: 3,6,7. Зьмены ў раскладах робяцца ў чаканьні павелічэньня колькасьці пасажыраў ды павелічэньня аб’ёмаў перавозак. Зьверыцца з новымі раскладамі можна будзе на сайце "Мінсктрансу" ды інфармацыйных шыльдах на прыпынках. 2. Новыя аўтобусныя маршруты Студэнтам, што жывуць і інтэрнатах на вуліцы Курчатава ў Гаі, стане лацьвей дабірацца да месца вучобы ў новы корпус БДУ на Кальварыйскай. 1 верасьня па пакручастым маршруце — з Дружнай праз Сураскую, Маскоўскую, Незалежнасьці, Гарадзкі Вал на Кальварыйскую, а тады па Цэткін, Дзяржынскага — на Курчатава да "Філіялу БДУ" пусьцяць новы маршрут № 132. А новы — 147‑мы — маршрут для жыхароў Брылевічаў наадварот — безь ніводнай павароткі. Ён зьвяжа малады мікрараён з Малінаўкай, а значыць — паліклінікай, тэлефоннай станцыяй, кірмашом ды іншымі сацыяльнымі аб’ектамі, як што сваіх у Брылевічах пакуль вобмаль. Ад Малінаўкі‑4 аўтобус пойдзе па вуліцы Ясеніна і ейным працягу ў Брылевічах — новай вуліцы Яна Чачота. 3. Часовыя зьмены ды адмены маршрутаў Рамонт на Шчорса — тралейбусы 12 і 23 23 і 24 жніўня ня будуць працаваць тралейбусныя маршруты № 12 і 23. Замест гэтага па маршруце 23‑га тралейбусу пусьцяць часовы аўтобус № 163. З 25 да 30 жніўня 12‑ты тралейбус ня будзе заварочваць зь Дзяржынскага на Шчорса ды Лермантава, а пойдзе роўна па праспэкце Дзяржынскага з разваротам на кальцы над праспэктам Жукава. Рамонт на Купалы — тралейбусы 29 і 40, аўтобусы 24 і 57 23 і 24 жніўня ля скрыжаваньня з Багдановіча будзе закрытая на рамонт вуліца Купалы. У аб’езд пойдуць:тралейбус 40 — па Багдановіча, Бангалор і Арлоўскай
тралейбус 29 — па Багдановіча, Бангалор, Сурганава аўтобус 24 — па Багдановіча, Машэрава (б. Варвашэні), Куйбышава аўтобус 57 — па Багдановіча, Кісялёва, Куйбышава — на вуліцу Купалы. На час рамонту павялічаць колькасьць машын на аўтобусным маршруце №24 і тралейбусных — 22 і 40. Рамонт на Пушкіна — тралейбусы 10, 14, 21, 33, 38, 39, 54, 55, 58 З 23 да 26 жніўня, а пасьля з 30 жніўня да 2 верасьня на праспэкце Пушкіна між вуліцамі Прытыцкага й Ціміразева будуць перарабляць інжынэрныя сеткі. У гэты час маршруты тралейбусаў зьменяцца на наступныя: № 10 "ДС Сямашкі" — станцыя мэтро "Пушкінская" №14 "Гарадзкі Вал" — "ДС Вясьнянка" № 33 "ДС Дражня" — Другое Кальцо № 38 "ДС Славінскага" — Другое Кальцо №39 "ДС Паўднёвы Захад" — станцыя мэтро "Пушкінская" №55 "ДС Адоеўскага" — станцыя мэтро "Пушкінская" №58 "Бабруйская" — "ДС Вясьнянка" Тралейбусныя маршруты №21 (з Масюкоўшчыны да Цэнтру тэнісу) і №54 (з Масюкоўшчыны да Запароскай плошчы) на гэты час скасуюцца. Жыхарам Масюкоўшчыны ўвядуць часовы 164‑ты аўтобусны маршрут да Цэнтру Тэнісу: па Альшэўскага, Пушкіна, Арлоўскай, Пераможцаў, Сапёраў, Ціміразева, Пушкіна, Альшэўскага.Ад "Пушкінскай" станцыі па праспэкце Пушкіна да праспэкту Пераможцаў можна будзе даехаць на часовым аўтобусе №168. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1. Зьмена раскладаў З 1 верасьня мяняюцца расклады на сарака аўтобусных маршрутах:11, 15, 21, 27, 28, 29, 30, 30д, 33, 43д, 45, 47, 56, 57, 64, 70, 72, 74, 75, 80, 81ш, 84д, 84, 87, 88, 90, 92, 96, 96д, 101, 106, 107, 113, 119, 120, 130, 139, 158, 188, 542. на сарака двух тралейбусных маршрутах:3, 3д, 4, 5, 9, 10, 13, 15, 16, 16д, 17, 17д, 18, 20, 23, 24, 26, 27, 29, 30, 31, 33, 34, 36д, 36, 38, 40, 41д, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 49, 50, 51, 57, 59, 60, 61, 63. на трох...
|
|