Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Белпрамбудбанка
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Белпрамбудбанка
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў ААТ "Белпрамбудбанк" з 85-годдзем з дня яго стварэння. У вiншаваннi гаворыцца, што гiсторыя гэтага банка непарыўна звязана са станаўленнем фiнансава-крэдытнай сiстэмы Беларусi. Ён заўсёды актыўна ўдзельнiчаў у вырашэннi стратэгiчных задач развiцця айчыннай эканомiкi. Сёння Белпрамбудбанк адыгрывае важную ролю ў рэалiзацыi прыярытэтных нацыянальных праектаў, крэдытаваннi галiнаў народнай гаспадаркi, фiнансаваннi буйных iнвестыцыйных праектаў, умацаваннi мiжнародных фiнансавых сувязяў, прыцягненнi ў Беларусь замежных iнвестыцый, забеспячэннi банкаўскiмi паслугамi насельнiцтва. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што адзiн са старэйшых банкаў краiны i ў далейшым будзе прыкладам стабiльнасцi i надзейнасцi, першакласным, унiверсальным, канкурэнтаздольным фiнансавым iнстытутам. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка павiншаваў калектыў ААТ "Белпрамбудбанк" з 85-годдзем з дня яго стварэння. |
|