З нядзелі — кароткачасовае пагаршэнне надвор’я
З нядзелі — кароткачасовае пагаршэнне надвор’я
Сiноптыкi прагназуюць з нядзелi кароткачасовае пагаршэнне надвор’я. Аб гэтым паведамiлi ў Рэспублiканскiм гiдраметэацэнтры. У суботу будзе яшчэ цёпла, пераважна без ападкаў, але ўжо ў нядзелю сiтуацыя зменiцца. Надвор’е будзе вызначацца тылавой часткай цыклону з цэнтрам у Ленiнградскай вобласцi. На большай частцы тэрыторыi Беларусi пройдуць дажджы, месцамi навальнiцы. Днём тэмпература паветра складзе 16—23 градусы цяпла, уначы — плюс 10—17 градусаў. Толькi на ўсходзе Гомельскай i Магiлёўскай абласцей днём паветра прагрэецца да 25—27 градусаў. У панядзелак, 25 жнiўня, пахаладнее ўжо на ўсёй тэрыторыi Беларусi, паўсюдна пройдуць дажджы. Але сiноптыкi запэўнiлi, што лета яшчэ не скончылася i гэта пахаладанне часовае. Так, з аўторка зноў чакаецца паступовае паляпшэнне надвор’я. У сераду i чацвер тэмпература паветра павысiцца да 20—25 градусаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сiноптыкi прагназуюць з нядзелi кароткачасовае пагаршэнне надвор’я. Аб гэтым паведамiлi ў Рэспублiканскiм гiдраметэацэнтры. |
|