Наглядальнікi ад АБСЕ будуць прысутнiчаць пры рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты на пасяджэннях акруг
Наглядальнікi ад АБСЕ будуць прысутнiчаць пры рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты на пасяджэннях акруговых выбаркамаў
Аб гэтым паведамiла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусi Лiдзiя Ярмошына. Кiраўнiк ЦВК адзначыла, што гэтыя пасяджэннi плануецца правесцi 27—28 жнiўня. Нагадаем, што цяпер акруговыя камiсii правяраюць дакументы, якiя паступiлi ад прэтэндэнтаў на дэпутацкiя крэслы для рэгiстрацыi ў якасцi кандыдатаў. Правяраюцца падпiсныя лiсты, пратаколы сходаў працоўных калектываў i з’ездаў палiтычных партый, якiя вылучылi свае кандыдатуры. Устанаўлiваецца дакладнасць звестак, названых у гэтых дакументах, уключаючы асабiстыя даныя тых, хто балацiруецца, дэкларацыi аб iх даходах i маёмасцi. Спiсы зарэгiстраваных кандыдатаў будуць вядомы 29 жнiўня. З гэтага ж дня пачнецца перыяд перадвыбарнай агiтацыi i прапаганды. Лiдзiя Ярмошына канстатавала, што незарэгiстраваныя кандыдаты маюць права ў трохдзённы тэрмiн падаць скаргу на адмову ў рэгiстрацыi ў Цэнтрвыбаркам. Скаргi, якiя не патрабуюць дадатковай праверкi, Цэнтральная камiсiя разглядае ў трохдзённы тэрмiн, а астатнiя — у дзесяцiдзённы. Нiзкая актыўнасць пры вылучэннi кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў у ходзе бягучай выбарчай кампанii можа негатыўна паўплываць на ўдзел выбаршчыкаў у працэсе галасавання. Нагадаем, што ў Беларусi ў ходзе сёлетнiх выбараў зафiксавана толькi 365 прэтэндэнтаў на званне кандыдата ў дэпутаты, у той час як у мiнулую выбарчую кампанiю iх было больш як 600. "Такая нiзкая актыўнасць вылучэнцаў не пабуджае выбаршчыкаў цiкавiцца палiтычнай кампанiяй, а значыць, прыйсцi на ўчасткi для галасавання", — лiчыць Лiдзiя Ярмошына. Тым не менш, дадала яна, "змяншэнне гэтага "палiтычнага градуса" адбылося па натуральных прычынах. Гэта не навязаная кiмсьцi воля, а адпаведнае сацыяльна-палiтычнае развiццё грамадства". На думку кiраўнiка Цэнтрвыбаркама, на гэтым этапе беларускае грамадства знаходзiцца менавiта на такiм перыядзе палiтычнай раскладкi сiлаў. "Магчыма, у наступным годзе гэта раскладка зменiцца, але мы праводзiм выбары тады, калi павiнны iх праводзiць згодна з заканадаўствам, а не калi выспелi нейкiя перадумовы", — заявiла Лiдзiя Ярмошына. Разам з тым старшыня Цэнтрвыбаркама пераканана, што парламенцкiя выбары адбудуцца. "Нават удзел толькi аднаго кандыдата ў акрузе iх не зрывае, i дэпутат можа быць выбраны", — адзначыла яна. Прадстаўнiкi 8 палiтычных партый накiраваны ў склад Цэнтральнай выбарчай камiсii Беларусi ў якасцi яе членаў з правам дарадчага голасу. У лiку гэтых партый — Лiберальна-дэмакратычная, Кампартыя Беларусi, Аграрная, Партыя камунiстаў Беларуская, БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рэспублiканская партыя працы i справядлiвасцi. Як адзначыла старшыня ЦВК Лiдзiя Ярмошына, на пасяджэннi Цэнтральнай камiсii 22 жнiўня ўпершыню ў ходзе цяперашняй выбарчай кампанii рэалiзаваны нормы дэкрэта № 13 ад 24 чэрвеня 2008 года: у пасяджэннi прынялi ўдзел прадстаўнiкi палiтычных партый з правам дарадчага голасу. На думку Лiдзii Ярмошынай, "гэта вельмi важны палiтычны статус". Згодна з дэкрэтам, прадстаўнiкi палiтычных партый у ЦВК атрымлiваюць права выступаць на пасяджэннях, уносiць у парадак дня i задаваць удзельнiкам пытаннi, удзельнiчаць у дыскусiях. Яны не маюць права толькi галасаваць на пасяджэннях ЦВК, рабiць ад iмя Цэнтральнай камiсii паведамленнi i праводзiць праверкi. Нагадаем, што дэкрэт № 13 прадастаўляе права палiтычным партыям, якiя вылучылi на з’ездзе кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, накiроўваць у Цэнтрвыбаркам аднаго свайго прадстаўнiка з правам дарадчага голасу. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наглядальнікi ад АБСЕ будуць прысутнiчаць пры рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты на пасяджэннях акруг Аб гэтым паведамiла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусi Лiдзiя Ярмошына.
|
|