21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Святкаванне 65-годдзя з дня Перамогі павiнна адрознiвацца ад мерапрыемстваў 60-гадовага юбiлею новым

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святкаванне 65-годдзя з дня Перамогі павiнна адрознiвацца ад мерапрыемстваў 60-гадовага юбiлею новымi iдэямi i падыходамi

Такую думку выказаў падчас пасяджэння Рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы i правядзеннi святкавання вышэйпамянёнай даты прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь Сяргей Сiдорскi.

Паводле слоў кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiра Макея, прапанавана стварыць рабочую групу пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, якая да 1 кастрычнiка гэтага года сумесна з Урадам падрыхтуе праект праграмы святкавання 65-й гадавiны вызвалення Беларусi. 65-я гадавiна павiнна яшчэ больш аб’яднаць беларусаў, дастойна прадставiць рэспублiку перад сусветнай супольнасцю i адбыцца як агульнарэспублiканская грамадска-культурная кампанiя пад лозунгам "Мы перамаглi!". У межах кампанii прапануецца правядзенне з верасня гэтага года па лiпень 2009-га акцыi "Беларусь: гiсторыя Перамогi". Кульмiнацыяй урачыстасцяў павiнны стаць днi з 27 чэрвеня па 5 лiпеня 2009 года. Нягледзячы на iмкненне пазбегнуць падабенства з мiнулым важкiм юбiлеем, некаторыя традыцыйныя мерапрыемствы будуць захаваныя. Напрыклад, штогадовае рэспублiканскае фiзкультурнае свята — шырокае i масавае, — дэталi якога будуць абмеркаваны крыху пазней.<І>

Паколькi свята вызвалення — добрая падстава для дэманстрацыi ў тым лiку i эканамiчных дасягненняў, прапануецца з 29 чэрвеня па 5 лiпеня наступнага года правесцi Нацыянальную выставу-кiрмаш спажывецкiх тавараў, вырабленых у Беларусi. Па традыцыi, беларусы i госцi краiны змогуць разлiчваць i на кiрмаш народнай творчасцi "Горад майстроў", i на сцэнiчныя выступленнi з выкарыстаннем лепшых пляцовак сталiцы — Палаца Рэспублiкi i Кастрычнiцкай плошчы. Мяркуецца, што ваенны парад стане больш вiдовiшчным i запамiнальным — з выкарыстаннем узораў сучаснай ваеннай тэхнiкi. З 3 па 5 лiпеня святочныя мерапрыемствы павiнны прайсцi па ўсiх рэгiёнах рэспублiкi ў рэжыме "нон-стоп" i завяршыцца грандыёзным гала-канцэртам "Мы перамаглi!".

Як адзначыў на пасяджэннi прэм’ер-мiнiстр, вельмi важна, каб кожны з членаў аргкамiтэта — кiраўнiкоў мiнiстэрстваў — уяўляў канкрэтныя мэты i задачы маштабнай работы. Асноўным прынцыпам усiх дзеянняў застаецца адзiн: перагляду вынiкаў Вялiкай Айчыннай быць не можа, галоўным абавязкам — рабiць усё належнае для паляпшэння ўмоў жыцця ветэранаў, адзiным памкненнем — захаванне ў свядомасцi грамадзян, у першую чаргу, маладога пакалення, сапраўднага ўяўлення аб вялiкай перамозе савецкага народа ў тагачаснай вайне. Лозунг "Нiхто не забыты, нiшто не забытае" павiнен стаць вызначальным у комплексе мерапрыемстваў, якiя будуць праводзiцца i на рэспублiканскiм, i на мясцовым узроўнях.

Неабходна дайсцi да кожнага ветэрана i вырашыць пры неабходнасцi сацыяльна- медыцынскiя аспекты iх жыцця, а таксама прывесцi ў адпаведны стан кожны помнiк, могiлкi, заўважыў Сяргей Сiдорскi. Дарэчы, цяпер у Беларусi пражывае 55,4 тысячы ветэранаў Вялiкай Айчыннай, у тым лiку 41 тысяча iнвалiдаў i ўдзельнiкаў вайны, 12,5 тысячы узнагароджаных работнiкаў тылу, звыш 1 тысячы блакаднiкаў Ленiнграда i менш за 1 тысячу чалавек, якiя бралi ўдзел у будаўнiцтве абарончых збудаванняў i iншых аб’ектаў, ўваходзiлi ў склад спецыяльных фармiраванняў па размiнiраваннi тэрыторый i аб’ектаў у 1943—45 гадах.

Колькасць ветэранаў працягвае няўхiльна скарачацца, i сёння дзяржава iмкнецца праяўляць аб iх максiмальны клопат. Так, узровень пенсiйнага забеспячэння гэтай катэгорыi вышэйшы, чым у iншых, яны маюць права на бясплатнае забеспячэнне лекамi, тэхнiчнымi сродкамi сацыяльнай рэабiлiтацыi, першачарговае санаторна-курортнае лячэнне i аздараўленне. Калi гэта права не выкарыстана, выплачваецца грашовая кампенсацыя ў памеры 10 базавых велiчынь. Для ветэранаў прадугледжаны льготы па аплаце за камунальныя паслугi, паслугi сувязi i некаторыя iншыя паслугi. Аднак гэтыя людзi часта маюць патрэбу ў рамонце жылля, надворных пабудоў, у апрацоўцы прысядзiбных участкаў, забеспячэннi палiвам, нарыхтоўцы гароднiны на зiму... Паводле вынiкаў абследавання ўмоў жыцця ветэранаў Вялiкай Айчыннай мясцовым выканаўчым i распарадчым органам прапануецца распрацаваць мерапрыемствы па аказаннi неабходнай дапамогi, забеспячэннi аб’ектыўных патрэб, для чаго прадугледзець i адпаведнае фiнансаванне ў мясцовых бюджэтах на 2009 год. Не павiнны застацца ўбаку прадпрыемствы i арганiзацыi, у якiх калiсьцi працавалi ветэраны.

Будзе падрыхтаваны i праект указа аб аказаннi аднаразовай матэрыяльнай дапамогi ветэранам ВАВ i асобным катэгорыям грамадзян, якiя пацярпелi ад наступстваў вайны. Згодна з праектам, памер такой дапамогi зафiксуецца ў межах бюджэту пражытковага мiнiмуму. Аднаразовыя выплаты могуць прадугледзець i аблвыканкамы з мiнскiм гарвыканкамам.

Як адзначалася на пасяджэннi, сёння няма нiводнай незадаволенай заявы ад ветэранаў вайны аб устаноўцы стацыянарнага тэлефона. А ў перыяд з 1 па 5 лiпеня 2009 i з 7 па 11 мая 2010 года для iнвалiдаў i ўдзельнiкаў Вялiкай Айчыннай прадугледжваюцца права бясплатнага карыстання паслугамi стацыянарнай тэлефоннай сувязi, iльготы па забеспячэннi паслуг мiжнароднай сувязi.

Каля 110 тысяч ветэранаў, якiя пражываюць на тэрыторыi краiны i за яе межамi, атрымаюць у святочныя днi юбiлейныя медалi.

Ваенны рэпертуар загучыць ва ўсiх тэатрах, кiнатэатрах, а тэлебачанне прадэманструе не толькi добра вядомыя кiнастужкi аб вайне, але прапануе i прэм’ерныя паказы. Вытворчасць 2-серыйнага мастацкага фiльма "Дняпроўскi рубеж" i мастацкага фiльма "Снайпер" ужо завяршаецца. На красавiк, май i чэрвень запланавана правядзенне творчай акцыi "Паклонiмся вялiкiм тым гадам".

Сяргей Сiдорскi звярнуў увагу аргкамiтэта на неабходнасць больш актыўнага адкрыцця мемарыяльных дошак у замежжы, найперш у краiнах СНД. Пакуль падобная работа праводзiцца ў Германii i Польшчы.

13 мiльярдаў рублёў, атрыманыя з бюджэту не толькi Беларусi, але i краiн Садружнасцi, на капрамонт i рэканструкцыю мемарыялу "Брэсцкая крэпасць-герой", ужо асвоены. За дзесяцiгоддзе значныя работы выкананы на 28 тамтэйшых аб’ектах. Сёлета з рэспублiканскага бюджэту выдаткавана 2,2 мiльярда рублёў на капрамонт штыка-абялiска. Аднак па вынiках абследавання будынкаў мемарыяла, рамонт якiх праводзiўся ў 60-я, плануецца выканаць яшчэ шэраг работ.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў падчас пасяджэння Рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы i правядзеннi святкавання вышэйпамянёнай даты прэм’ер-м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика