Белтэхагляд раіць вадзiцелям не злоўжываць цюнiнгам аўтамабiляў
Белтэхагляд раіць вадзiцелям не злоўжываць цюнiнгам аўтамабiляў
Вадзiцелям, якiя збiраюцца зрабiць цюнiнг сваiх аўтамабiляў, варта памятаць аб тым, што з некаторымi "паляпшэннямi" будзе немагчыма прайсцi дзяржаўны тэхнiчны агляд. Аб гэтым заявiў начальнiк упраўлення арганiзацыi дзяржаўнага тэхнiчнага агляду УП "Белтэхагляд" Аляксандр Кудраўцаў. У прыватнасцi, ён праiнфармаваў, што катэгарычна забаронены допуск да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабiляў з нанесенымi на кузаў малюнкамi, у тым лiку аэраграфiяй, а таксама з наклейкамi на кузаве. Выключэнне складаюць толькi наклейкi аб прыналежнасцi да краiны — "BY", наклейкi аб допуску да ўдзелу ў дарожным руху, якiя выдаюцца пасля праходжання тэхагляду, а таксама належным чынам аформленая рэклама. Таксама не пройдзе дзяржаўны тэхнiчны агляд уладальнiк няпоўнапрываднога аўтамабiля, на якiм наперадзе капота ўстаноўлены металiчныя дугi — так званы "кенгуратнiк". Гэта забарона звязана з павышанай траўманебяспекай для пешаходаў. Устанаўлiваць "кенгуратнiкi" дазваляецца толькi на пазадарожнiку. Да ўдзелу ў дарожным руху дапускаюцца аўтамабiлi, абсталяваныя так званым антыкрылом заводскага вырабу, за выключэннем металiчных антыкрылаў, якiя высока падняты над багажнiкам. Не ўзнiкне праблем, калi аўтамабiль абсталяваны спартыўным рулём i дэкаратыўнымi абвесамi i накладкамi. Аднак пры выкарыстаннi гэтых элементаў не павiнна ўносiцца змяненняў у канструкцыю аўтамабiля. Кар. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадзiцелям, якiя збiраюцца зрабiць цюнiнг сваiх аўтамабiляў, варта памятаць аб тым, што з некаторымi "паляпшэннямi" будзе немагчыма прайсцi
|
|