Абзац
Абзац
* Налічаная сярэдняя заработная плата работнiкаў Беларусi ў лiпенi гэтага года склала Br923 тыс. 277. Гэты паказчык у чэрвенi складаў Br892 тыс. 423. Налiчаная сярэдняя заработная плата рабочых i служачых у лiпенi гэтага года склала Br941 тыс. 130 (у чэрвенi яна была Br911 тыс. 265). * Польскi дальнабойшчык спрабаваў за 100 еўра падкупiць беларускi памежны нарад. У пункце пропуску "Казловiчы" пры афармленнi аўтапоезда "Сканiя" з прычэпам, якi ехаў з Польшчы, у спальным салоне пад коўдрай памежнiкi выявiлi грамадзянку Беларусi без дакументаў. За недагляд кабiны паляк i прапанаваў грошы. Праводзiцца разбор у дачыненнi да парушальнiцы мяжы, у дачыненнi да вадзiцеля ўзбуджана крымiнальная справа. * Следчы камiтэт Полацкага РАУС узбудзiў крымiнальную справу па факце крадзяжу 150 т калiйных угнаенняў службовай асобай аднаго з полацкiх раённых прадпрыемстваў. Падазроны ўзяты пад варту. * Грузiн спрабаваў трапiць у Беларусь па нацыянальным пашпарце грамадзянiна Украiны. Чужы пашпарт з уклееным у яго сваiм фотаздымкам ён прад’явiў на лiнii пашпартнага кантролю ў Нацыянальным аэрапорце "Мiнск". * Супрацоўнiкi мiлiцыi ў Магiлёве выявiлi больш за 105 тон нелегальнай мiнеральнай вады "Нарзан" i "Есентукi" ўкраiнскай вытворчасцi. Кiраўнiк прадпрыемства "Гандлёвы дом мiнеральныя воды" набыў iх ва Украiне для рэалiзацыi ў гандлёвых пунктах Магiлёва. Тавар агульным коштам больш за Br250 млн не меў акцызных марак Беларусi. Не было дазволу на рэалiзацыю вады. Вядзецца праверка, у тым лiку i якасцi вады. Поўны абзац * Муж i жонка з Вiскансiна выйгралi $1,4 млн, купiўшы адразу 4 латарэйныя бiлеты. Спачатку кожны з iх выйграў па $350 тыс. адначасова. Яны не адразу заўважылi, што маюць на руках яшчэ два бiлеты, купленыя напярэдаднi. I тыя таксама аказалiся выйгрышнымi. Усе чатыры шчаслiвыя бiлеты былi купленыя ў розных месцах, але мелi адзiн i той жа нумар. * Некалькi дзесяткаў маладых чарапашак сталi "наведвальнiкамi" рэстарана на поўднi Iталii. Чарапашкi толькi што нарадзiлiся на ўзбярэжжы ў Калабрыi i збiлiся са шляху: прыцягнутыя яркiм святлом, яны пайшлi не ў мора, а проста пад ногi здзiўленых наведвальнiкаў установы. Звычайна святло, адбiваючыся ў вадзе, дапамагае чарапашкам не збiцца са шляху i знайсцi дарогу да мора. Але бываюць выпадкi, калi яны iдуць на святло аўтамабiльных фараў цi iншыя яркiя плямы i ў вынiку гiнуць ад стомы i абязводжання. На гэты раз людзi прыйшлi на дапамогу i аднеслi нечаканых наведвальнiкаў у мора. * Дэвiд Хейс з амерыканскага штата Паўночная Каралiна злавiў 10-кiлаграмовага сома на цацачную вудачку сваёй пяцiгадовай унучкi. Маленькую вуду ён падарыў дзяўчынцы зiмой, яна паспела самастойна злавiць некалькi акунёў у невялiкiм азярцы, а затым прапанавала вуду дзядулю. Нечакана на яе клюнула рыбiна. Хейсу спатрэбiлася паўгадзiны, каб выцягнуць здабычу. Гэта быў самы вялiкi сом, злоўлены за ўсю гiсторыю штата. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Налічаная сярэдняя заработная плата работнiкаў Беларусi ў лiпенi гэтага года склала Br923 тыс. 277. Гэты паказчык у чэрвенi складаў Br892 тыс. 423. На |
|