Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
НАТА ўводзiць баявыя караблi ў акваторыю Чорнага мора Два караблi НАТА ўвайшлi ў акваторыю Чорнага мора для "забеспячэння правядзення гуманiтарнай акцыi па дастаўцы грузаў Грузii", паведамiла высокапастаўленая крынiца ў ваенна-марскiх кругах Турцыi. "Нямецкi фрэгат "Любек" (на фота) i iспанскi "Адмiрал Хуан дэ Барбон", якiя ўвайшлi ў акваторыю Чорнага мора, уваходзяць у склад групоўкi караблёў НАТА, якая будзе нарошчвацца ў блiжэйшыя днi", — сказала крынiца. Таксама стала вядома, што ў склад групоўкi караблёў НАТА ў Чорным моры ўвойдзе каля сямi суднаў. У асноўным, гэта ракетныя фрэгаты. Групоўка будзе фармiравацца на працягу блiжэйшых дзён у заходняй частцы Чорнага мора. Акрамя таго, крынiца не выключыла, што для забеспячэння гуманiтарнай аперацыi могуць быць прыцягнутыя караблi Балгарыi i Румынii, а таксама Украiны. Мiнабароны РФ закупляе надзiманыя зенiтныя комплексы Адно з НВП выконвае заказ расiйскага ваеннага ведамства на пастаўку надзiманых макетаў зенiтна-ракетных комплексаў С-300. Акрамя закупкi макетаў ЗРК Мiнабароны РФ працягвае фiнансаваць даследча-канструктарскiя працы НВП па стварэннi iншых перспектыўных узораў маскiравальнай тэхнiкi. У прыватнасцi, вядзецца распрацоўка надзiманых макетаў танкаў i баявых самалётаў, у тым лiку знiшчальнiка Су-27. Карсары ўсхадзiлiся: захоплена чацвёртае судна за два днi Каля ўзбярэжжа Самалi адбыўся яшчэ адзiн напад пiратаў. Чарговай ахвярай бандытаў стаў нямецкi танкер. Гэта ўжо чацвёртае судна, якое стала здабычай самалiйскiх пiратаў у гэтым раёне Сусветнага акiяна за нейкiя два днi. Раней ва ўладзе пiратаў таксама апынулiся малайзiйскi i японскi танкеры i нямецкi сухагруз. Усяго на чатырох суднах знаходзяцца 97 маракоў. Украiнскiя ўлады выявiлi ў Адэсе якудза У Адэсе з’явiлася якудза — японская мафiя. Аб гэтым, як паведамляюць "Украiнскiя навiны", заявiў кiраўнiк украiнскага МУС Юры Луцэнка. Колькi чалавек уваходзяць у мафiёзную групоўку, якiмi вiдам i злачыннай дзейнасцi яны займаюцца, ён не ўдакладнiў. З’яўленне гэтай групоўкi, паводле слоў Луцэнкi, стала следствам "распаўзання нелегальнай мiграцыi" ва Украiне. Лазерны алкатэстар пачуе спiртное нават праз лабавое шкло На ўзбраенне ГІБДР Расii ўжо ў наступным годзе паступiць лазерны алкатэстар. Гэты прыбор здольны "пачуць" пах спiртнога ў салоне машыны за сто метраў на хуткасцi да 170 кiламетраў у гадзiну.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два караблi НАТА ўвайшлi ў акваторыю Чорнага мора для "забеспячэння правядзення гуманiтарнай акцыi па дастаўцы грузаў Грузii", паведамiла вы |
|