21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падрыў рэжыму: незавершаная спроба

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падрыў рэжыму: незавершаная спроба

Рассакрэчаны архіў

Многiя савецкiя людзi слухалi ў 60-я "свабодныя" перадачы замежных радыёстанцый,  дакладней, абрыўкi фраз, якiя не поўнасцю глушыла шматмятровая вышка радыёстанцыi № 3... Многiя савецкiя людзi ненавiдзелi тагачасны рэжым... Але адкрыта i нават са зброяй у руках процiстаяць сацыялiстычнай сiстэме спрабавалi адзiнкi. Такая "адзiнка" i была "абясшкоджана" ў маi 1963 года ў Мiнску.

Дзяцiнства Сяргея прайшло ў Магаданскай вобласцi. Бацька трапiў у пекла ГУЛАГа яшчэ да вайны, а калi выйшаў са зняволення, пасялiўся, як i многiя iншыя, каму пашанцавала выжыць, тут жа — у адным з Магаданскiх пасёлкаў. Магчымасць пакiнуць злашчасны край i пераехаць у Беларусь Сяргеева сям’я атрымала, зразумела, толькi пасля смерцi Сталiна. Хлопчыку на той момант было трынаццаць. У Мiнску ён скончыў школу, паступiў у Беларускi полiтэхнiчны iнстытут. Абзавёўся i своеасаблiвым хобi: лавiў гукi "Бi-бi-сi" i "Голасу Амерыкi". Слухаў, разважаў, запiсваў найбольш важныя, на яго думку, фразы замежных аналiтыкаў i рэпарцёраў. I, напэўна, пачутае знаходзiла своеасаблiвае адлюстраванне ў душы чалавека, дзяцiнства якога прайшло сярод людзей з паламаным зняволеннем лёсам...

Сяргееў план барацьбы з ненавiснай сацыялiстычнай iдэалогiяй уключаў у сябе дзве задачы: вынiшчэнне злашчаснай радыёвышкi-"глушылкi" i падрыў урадавай трыбуны падчас святочнай дэманстрацыi. План здаваўся не такiм ужо i нерэальным. Па-першае, на ваеннай кафедры iнстытута, дзе вучыўся Сяргей, навучалi акурат ваенна-iнжынернай, а прасцей кажучы, сапёрнай справе. Аднак акрамя стараннага азнаямлення з патрэбнай лiтаратурай, Сяргей прыступiў да практычных дзеянняў. Памераў тэрыторыю радыёстанцыi, таўшчыню апор, разлiчыў колькасць выбуховага рэчыва... Дарэчы, дзе можна было ўзяць апошняе? Усё аказалася не так i складана.

Неяк падчас практыкi студэнты знайшлi ля дарогi колькi артылерыйскiх снарадаў часоў Вялiкай Айчыннай. Небяспечныя боепрыпасы захавалi тады ў глыбiнi лесу. Цяпер Сяргей успомнiў пра iх...

Адшукаўся i памочнiк. У лiку аднадумцаў аказаўся Вiктар, студэнт таго ж "палiтэха". Удваiх яны знайшлi непадалёк ад горада Глыбокае сем артылерыйскiх снарадаў. Распiлавалi iх на часткi, дасталi выбуховае рэчыва i паступова пачалi перавозiць арсенал у Мiнск.

У хуткiм часе да таварышаў далучыўся трэцi кампаньён — Георгiй, некалi асуджаны па адной крымiнальнай справе. З гэтым вадзiцелем хлопцы пазнаёмiлiся на адным вяселлi. Несправядлiва пакараны, якiм ён сам сябе лiчыў, Георгiй намецiў пашырэнне i паглыбленне студэнцкага плана. У прыватнасцi, змяненне палiтычнай сiстэмы шляхам дыверсiйна-тэрарыстычных актаў i распаўсюджвання лiстовак. Для здзяйснення такой шырокай мэты патрабавалася шырокае кола прыхiльнiкаў. I Сяргей з дапамогай малодшага брата раздабылi неяк на заднiм двары друкарнi... шэсць кiлаграмаў рассыпнога шрыфту, якi меркавалася прымянiць для друкавання лiстовак.

Далей група падумала аб неабходнасцi ўзбраення. Хлопцам "трапiўся" не толькi ствол ад малакалiбернага пiсталета, але i чалавек, якi браўся вырабiць зброю. Але ж не за "дзякуй", з-за чаго Георгiй нават прапанаваў напад на аддзяленне мiлiцыi цi проста мiлiцыянера... Праўда, ад гэтай часткi плана было вырашана адмовiцца.

Усе намаганнi сканцэнтравалiся на падрыхтоўцы выбухаў. У рэшце рэшт групе ўдалося авалодаць дзевяццю артылерыйскiмi снарадамi, дзвюма мiнамётнымi мiнамi ды капсюлямi-дэтанатарамi. Захоўвалася ўсё гэта багацце ў студэнцкiм iнтэрнаце i на кватэры сяброўкi Сяргея.

На той момант, калi змагарам з сiстэмай засталося толькi прызначыць дзень i час першага выбуху, Сяргей ужо знаходзiўся пад пiльным наглядам супрацоўнiкаў дзяржбяспекi...

Ранiцай 27 мая 1963 года Сяргей быў затрыманы падчас перавозкi чарговага снарада. У той жа дзень арыштавалi Вiктара, на наступны — Георгiя. Следства працягвалася паўтара года. "Падрыўнiкi" не адмаўлялiся ад сваiх планаў, выдалi i выбуховае рэчыва, i снарады, i шрыфты. Сяргей i Георгiй атрымалi па дзесяць гадоў зняволення, Вiктар — восем.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Фота з архiва КДБ.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiя савецкiя людзi слухалi ў 60-я "свабодныя" перадачы замежных радыёстанцый, дакладней, абрыўкi фраз, якiя не поўнасцю глушыла шматмятр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика