21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мову ведаць не трэба?

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мову ведаць не трэба?

Ліст у нумар

 

...Прачытаў у якойсьцi з газет, што для таго, каб увайсцi ў замежны парламент, патрэбна добрая сотня дадатных якасцяў. У кандыдата, якi не ведае (прычым — дасканала) мовы сваiх выбаршчыкаў, упэўнены, шанцаў — нiякiх.

Пачынаецца барацьба за дэпутацкiя крэслы ў нас. Але, як i раней, практычна ўсе выступленнi, у тым лiку па радыё, па тэлебачаннi, будуць гучаць не па-беларуску.

На першы погляд яно, як быццам, зразумела: мова карэннага насельнiцтва для яго парламента, на вялiзны жаль, не з’яўляецца рабочай. Але ж, калi б выбраныя намi людзi, любiлi i ведалi яе, калi б хварэлi душой, мо краiна хоць некалi ды ступiла б на шлях той жа Расii — аб’явiла б год абароны роднай мовы, падняла б яе аўтарытэт, засяродзiла б увагу людзей, бо сёння абсалютную большасць iх турбуе ўсё што заўгодна, толькi не гэта. Мова пушчана на самацёк. Яе не трэба ведаць, каб стаць грамадзянiнам краiны, каб жыць тут...

Да таго ж цяпер рэзка скарачаецца насельнiцтва вёсак. Гэта не толькi ў нас, ва ўсiх краiнах застаюцца высокатэхналагiчныя буйныя альбо фермерскiя гаспадаркi, харчовую незалежнасць забяспечваюць 5 працэнтаў вяскоўцаў. Але ж у Беларусi спрадвек менавiта вёска была апiрышчам беларускасцi i перш за ўсё мовы, калыскай таленавiтых пiсьменнiкаў. Цi вырастуць на гарадскiм асфальце новыя Купалы i Коласы, Быкавы i Барадулiны, Казько..?

З экранаў людзям даводзяць, што рускiя i беларусы адна нацыя, адзiн народ, што наша краiна зрабiлася iнтэрнацыянальнай. Дык мо тады (свят-свят) i назву яе памяняць?..

Не падумайце, я не ксенафоб, не нацыяналiст, хоць па дыплому i гiсторык, у школе выкладаў нямецкую i англiйскую мовы (вывучыў самастойна), паважаю рускую, усё разумею на ўкраiнскай. Але перш за ўсё, я перакананы ў гэтым, усiм (а тым больш дэпутатам) трэба дасканала ведаць, трэба размаўляць на мове той краiны, у якой жывеш.

Бо хто ж будзе паважаць нас, калi мы самi сябе не паважаем?

Мiхаiл Паўлавiч Дубовiк,

в. Арэшкавiчы, Бярэзiнскi раён.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Прачытаў у якойсьцi з газет, што для таго, каб увайсцi ў замежны парламент, патрэбна добрая сотня дадатных якасцяў. У кандыдата, якi не ведае (прыч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика