Юбілей Яўгенii Янiшчыц збiраюцца адзначыць на Пiншчыне
Юбілей Яўгенii Янiшчыц збiраюцца адзначыць на Пiншчыне
Восенню, калi споўнiцца 60 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгенii Янiшчыц, на яе радзiме пройдзе юбiлейнае мерапрыемства. Аб гэтым дамовiлiся ўдзельнiкi спецыяльнага арганiзацыйнага камiтэта. У Пiнску iмя паэтэсы носiць вулiца i цэнтральная раённая бiблiятэка. А з Парэчанскай базавай школы, дзе ў свой час вучылася Яўгенiя, паступiў зварот у мясцовыя органы ўлады з прапановай надаць iмя зямлячкi школе. Цяпер у школе дзейнiчае музей паэтэсы, у iм сабраны многiя ўнiкальныя экспанаты. Аргкамiтэт прыняў рашэнне таксама прывесцi ў парадак сядзiбу, дзе нарадзiлася Яўгенiя Янiшчыц, у вёсцы Рудка. Яна СВЕТАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восенню, калi споўнiцца 60 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы Яўгенii Янiшчыц, на яе радзiме пройдзе юбiлейнае мерапрыемства. Аб гэтым дамовiлi
|
|