Калі метады выхавання розныя
Калі метады выхавання розныя
Мы з мужам жывём асобна. Заяву аб скасаваннi шлюбу яшчэ не падавалi, але, напэўна, хутка справа да гэтага дойдзе. Ад шлюбу ў нас ёсць дзiця чатырох гадоў i мы часта спрачаемся аб метадах яго выхавання. Я не супраць добрых зносiнаў дзiцяцi з бацькам, але мне не падабаецца, калi я не ведаю, куды яны пайшлi, не падабаецца, калi пры гэтых сустрэчах дзiцяцi патураюць ва ўсiх яго капрызах, а мацi затым становiцца ў яго вачах кепскаю i ў вынiку мне доўга даводзiцца наводзiць мiр у нашых з iм адносiнах. Куды нам звярнуцца, каб вырашыць гэтыя спрэчныя пытаннi? В. Зенiна, г. Вiцебск Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i ўстаноўлена, што бацька i мацi маюць роўныя правы i абавязкi ў дачыненнi да сваiх дзяцей. Бацька, якi жыве асобна ад дзiцяцi, мае права на зносiны з iм i абавязаны прымаць удзел у яго выхаваннi. Мацi, з якой жыве дзiця, не мае права перашкаджаць бацьку ў яго зносiнах з дзiцем i ўдзеле ў яго выхаваннi. Усе пытаннi, што адносяцца да выхавання дзяцей, мацi i бацька павiнны вырашаць па ўзаемнай згодзе. Аднак бываюць выпадкi, калi бацькi не змаглi дасягнуць згоды памiж сабою. У гэтай сiтуацыi, згодна з часткай другой артыкула 75 Кодэкса, спрэчкi памiж бацькамi вырашаюцца органам апекi i папячыцельства (упраўленнем (аддзелам) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) з удзелам бацькоў. Рашэнне гэтага органа можа быць абскарджана ў суд. Пры скасаваннi шлюбу бацькi могуць заключыць памiж сабою пагадненне аб дзецях, у якiм маюць права вызначыць месца пражывання дзiцяцi, памер алiментаў на яго, парадак зносiнаў з дзiцем бацькi, якi жыве асобна, i iншыя ўмовы жыцця i выхавання дзiцяцi. Калi ж бацькi не дасягнулi згоды i не заключылi такое пагадненне, спрэчкi па гэтых пытаннях вырашаюцца судом, якi ў сваiм рашэннi па справе вызначае парадак удзелу бацькi, якi жыве асобна, у выхаваннi дзiцяцi, перыядычнасць i колькасць сустрэч у месяц або нядзелю, цi па выхадных, у якiм месцы (у доме мацi, у школе або дзiцячым садку), на працягу якога часу (некалькi часоў, дзень, суткi, на перыяд водпуску мацi i да т.п.). Пры гэтым да ўвагi прымаецца ўзрост дзiцяцi, стан здароўя, прыхiльнасць да кожнага з бацькоў i iншыя абставiны, якiя могуць уздзейнiчаць на яго фiзiчнае i псiхiчнае здароўе, маральнае развiццё. У выпадках, калi зносiны дзiцяцi з бацькам, якi жыве асобна, могуць нанесцi шкоду дзiцяцi, суд мае права абмежаваць яго ў зносiнах з дзiцем, прывёўшы матывы такога рашэння. Аналагiчнае рашэнне суд можа прыняць, калi хтосьцi з бацькоў парушае заключанае пагадненне аб дзецях або рашэнне суда, чынiць перашкоды ў зносiнах з дзiцем таму з бацькоў, якi жыве асобна, або калi iх зносiны абмяжоўваюць правы i законныя iнтарэсы дзiцяцi. Тэрмiн абмежавання ўстанаўлiваецца судом у залежнасцi ад характару парушэнняў. Па спрэчках, звязаных з выхаваннем дзяцей, у судовых пасяджэннях абавязкова бяруць удзел органы апекi i папячыцельства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы з мужам жывём асобна. Заяву аб скасаваннi шлюбу яшчэ не падавалi, але, напэўна, хутка справа да гэтага дойдзе. Ад шлюбу ў нас ёсць дзiця чатырох га
|
|