Ураджай рэкордны, але гэта яшчэ не мяжа
Ураджай рэкордны, але гэта яшчэ не мяжа
На 21 жнiўня ў Гродзенскiм раёне было абмалочана 97 працэнтаў плошчаў, валавы збор збожжа склаў амаль 240 тысяч тон пры рэкорднай сярэдняй ураджайнасцi — 74,5 цэнтнера з гектара. А ў СВК "Прагрэс-Верцялiшкi" — 102,1, у сельгаскааператывах "Абухава", "Кастрычнiк-Гродна", "Свiслач", iмя Дзеншчыкова — больш за 80 цэнтнераў з гектара. З улiкам кукурузы, якая цяпер нармальна развiваецца, у раёне разлiчваюць атрымаць не менш за 300 тысяч тон збожжа. З просьбай вызначыць асноўныя складнiкi небывалага ўраджаю карэспандэнт "Звязды" звярнуўся да першага намеснiка старшынi Гродзенскага райвыканкама Івана АЛIЗАРОВIЧА. — Уборка была даволi складанай, паколькi ў сувязi са шквальным ветрам прыкладна на трэцi плошчаў утварылася моцная палеглiца хлябоў. Аднак дзякуючы магутнаму камбайнаваму парку ўдалося ўзяць добра сфармiраваны ўраджай i не дапусцiць стратаў. А паколькi ў некаторых гаспадарках яшчэ ёсць праблемы з зернесушыльнымi комплексамi, то аператыўна вырашалiся пытаннi з дапрацоўкай збожжа. Задзейнiчалi, так бы мовiць, усё, што можа сушыць, у тым лiку чатыры агрэгаты на мясцовых вiдах палiва. План продажу збожжа дзяржаве ў блiжэйшы час будзе выкананы. Дарэчы, рэкордны ўраджай выявiў вельмi важную праблему, якую трэба, не марудзячы, вырашаць. Маю на ўвазе будаўнiцтва сучасных зернясховiшчаў, паколькi тых, што сёння ёсць на камбiнатах i ў гаспадарках, ужо недастаткова, яны перагружаны. А час настаў такi, што ўраджайнасць хоць i можа вагацца ў залежнасцi ад умоў надвор’я, але ўсё роўна будзе блiзкай да сёлетняга ўзроўню. — Цi паўплываюць рэкордныя ўраджаi на ўмацаванне эканомiкi сельскагаспадарчых прадпрыемстваў? — Безумоўна, паколькi затраты на ўраджай акупяцца тым, што сёння жывёлагадоўля раёна не толькi цалкам забяспечана ўласным зернефуражом, але i маецца рэальная магчымасць яго продажу. — Якая задача будзе на будучыню? — Мяжы ўдасканаленню няма. У нас яшчэ дастаткова рэзерваў, выкарыстанне якiх будзе садзейнiчаць далейшаму росту ўраджайнасцi. Так, у кожнай гаспадаркi — свой узровень, i вынiкi таго ж СВК "Прагрэс-Верцялiшкi" па сiлах не ўсiм. Аднак усе паступова рухаюцца ў гэтым напрамку. Да прыкладу, калi ў сельгаскааператыве "Пагранiчны" шэсць гадоў таму атрымлiвалi 30 цэнтнераў з гектара, то сёлета ўжо 77 цэнтнераў. Зямля засталася нязменнай, але яна стала лепш апрацоўвацца, даюць аддачу iнтэнсiўныя фактары аховы раслiн, сучасная тэхнiка. Адсюль i вынiк. I, безумоўна, галоўны фактар поспеху — у нашых спецыялiстах, механiзатарах, якiя ўмела працуюць з новымi тэхналогiямi, гатункамi сельгаскультур, здольнымi даваць ураджай больш за 100 цэнтнераў з гектара. Работа ў гэтым накiрунку павiнна весцiся пастаянна, бо той, хто спазнiцца, iншых ужо не дагонiць. Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 21 жнiўня ў Гродзенскiм раёне было абмалочана 97 працэнтаў плошчаў, валавы збор збожжа склаў амаль 240 тысяч тон пры рэкорднай сярэдняй ураджайнасц
|
|