Атручэнне на сметнiку
Атручэнне на сметнiку
Пяць чалавек у Бабруйскiм раёне памерлi ад атручэння невядомай, верагодна — алкагольнай, вадкасцю. 20 жнiўня блiжэй да ночы на палiгоне бытавых адходаў паблiзу вёскi Бабiна Бабруйскага раёна знайшлi ў стане непрытомнасцi трох мужчын i дзвюх жанчын. Усе яны — жыхары Бабруйска i навакольных вёсак, беспрацоў-ныя. Узрост — ад 24 да 48 гадоў. Побач з iмi была знойдзена 5-лiтровая пластыкавая канiстра з рэштамi невядомай вадкасцi. Магчыма, кампанiя пiла нейкi алкагольны сурагат. Брыгада "хуткай дапамогi" даставiла атручаных у бабруйскую бальнiцу. Аднак выратаваць iх не ўдалося — усе пяць чалавек на наступны дзень памерлi, не прыходзячы ў прытомнасць. На гэтым тыднi "Звязда" паведамляла аб падобным выпадку ў Бялынiцкiм раёне. Там людзi, якiя атруцiлiся, выжылi. Нагадаем, што 18 жнiўня з вёскi Буднiкi былi дастаўлены ў раённую бальнiцу тры мужчыны. Як высветлiлася, прама на вулiцы яны знайшлi пластыкавую бутэльку з невядомай вадкасцю, якая па колеры i паху нагадала мужчынам алкагольны напой. Яны выпiлi па 50 грамаў, адчулi сябе дрэнна i самi пабеглi да медыкаў. Праз суткi пацыентаў выпiсалi з бальнiцы. Урачы мяркуюць, што вяскоўцы атруцiлiся тармазной вадкасцю. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць чалавек у Бабруйскiм раёне памерлi ад атручэння невядомай, верагодна — алкагольнай, вадкасцю. |
|