21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускае вяселле з іншаземным ухiлам

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускае вяселле з іншаземным ухiлам

Як паведамляла ўжо наша газета, у беларускай правiнцыi — у Лепельскiм раёне ва ўрочышчы Люкжына — галандзец i францужанка сталi галоўнымi героямi традыцыйнага старога беларускага абраду — "жанiхом" i "нявестай". Цiкава, што апошняя лiтаральна за дзень да дзейства даведалася, што яна будзе нявестай. Пагадзiлася, бо, наколькi я зразумеў, вельмi закаханая.

На вяселлi пабываў карэспандэнт "Звязды".

Парыжанка Мацiльда Вендэнбаўм i Мено Хоўтстра — актывiсты Еўрапейскага цэнтра эка- i агратурызму. Ён — адзiн з кiраўнiкоў, а яна — лiдар падраздзялення гэтай грамадскай арганiзацыi. Акрамя гэтага, прыгажуня Мацiльда ў Францыi мае непасрэднае дачыненне да грамадскага руху з вельмi "экспрэсiўнай" для нас назвай — "Паўсталы фермер". Аказваецца, гэта — вельмi мiрная арганiзацыя, займаецца экалагiчным накiрункам i турыстычным. Цi застануцца чытачы "Звязды" без пiкантных сюрпрызаў? Не! Мено i Мацiльда ўжо гадоў сем "жывуць у грамадзянскiм шлюбе". Менавiта ў нас, у Беларусi, вырашылi "ўзаконiць" свае адносiны. А дзе яшчэ яны цяпер могуць зрабiць гэта? У той жа "цывiлiзаванай Еўропе"?

— Мы вельмi сур’ёзна ставiмся да сённяшняга абраду, — гаворыць спадар Хоўтстра, якi вельмi нагадвае Дон Кiхота (так мне здалося) — ростам ён за 2 метры, хударлявы. — Мы ўжо сустракаемся сем гадоў. Пазнаёмiлiся на кангрэсе ў Італii. Адпаведнае "кляймо" ў пашпартах для нас не галоўнае. У вас ёсць унiкальная магчымасць удзельнiчаць у "язычнiцкiм" абрадзе. Вельмi добра, што ёсць людзi, якiя ведаюць, як яго правесцi... 

Мено не першы раз ў Лепельскiм раёне. Вельмi зачараваў яго мясцовы абрад "Жанiцьба Цярэшкi". Прызнаўся: i не думаў, што ў вынiку сам "ажэнiцца". Але папрасiў гэтага сам. Напэўна, сапраўднае вяселле i яго вельмi здзiвiла. Якi ж тут ужо абрад? Яго цяпер ужо "сапраўдная" жонка ў нашай краiне ўпершыню.

Яны — удзельнiкi мiжнароднага веласiпеднага туру. Дарэчы, старэйшаму з веласiпедыстаў каля 70 гадоў! Едуць на веласiпедах, гавораць з мясцовымi жыхарамi. Адным iншаземцам падабаецца гаварыць на тэму гiсторыi, iншым пра другое, напрыклад, пра навакольнае асяроддзе. А хто лепш за месцiчаў пра ўсё гэта раскажа? У якасцi перакладчыкаў добраахвотна працуюць валанцёры: студэнты i iншыя нашы землякi, якiм падабаецца мець зносiны з носьбiтамi замежнай мовы. Жывуць госцi ў дамах, дзе прымаюць турыстаў. I харчаванне натуральнае, i дарогi без асфальту — усё iм "у кайф"...

Па дзяўчыну прыйшлi яе "сяброўкi". Па маладога — "сябры". Падчас дзейства бабулькi спявалi. Пераапранулi iншаземных нявесту i жанiха ў традыцыйнае беларускае адзенне. Праўда, чамусьцi жанiх застаўся ў джынсах. Добрая рэклама для вытворцы? Госцi i прадстаўнiк "Звязды", якi патрабуецца абрадам, кiнулi зерне пад ногi маладых. Потым ён i яна селi на каня. Пад’ехалi да дуба. I папрасiлi яны i мы таксама ў прыгожага, магутнага дрэва шчасця для закаханых. А далей накiравалiся да вады. Пасаджаны бацька кiнуў сiмвалiчны замок у возера. Далей галоўныя героi абраду прайшлi "выпрабаванне агнём". Усталi ў цэнтры круга, а вакол агонь гарыць... "Дас iст фантасцiш" — што яшчэ можна напiсаць?

Пасля ўсяго гэтага жанiх, нявеста i госцi селi за святочны стол. Маладыя журналiстам адказвалi, што такога за мяжой, у прыватнасцi, у Францыi, няма. Асаблiва iм падабаецца, як спяваюць простыя мясцовыя жанчыны. Шчыра, так, што хочацца плакаць. Беларусь, паводле iх слоў, выклiкае вялiкi iнтарэс для аматараў аўтэнтычнай культуры.

Хочаце верце, хочаце — не. Калi пачынаўся абрад, iшоў дождж. Потым раптам скончыўся. Пайшлi маладыя да вады — свяцiла сонейка. Падчас "выпрабавання агнём" зноў пайшоў дождж. I знiк. Як толькi селi за стол — зноў дождж. На шчасце!

Перад абрадам, за два днi да яго пачатку, кабыла нарадзiла жарабя. А авечка потым трох ягнятак! Чым не напамiн бiблейскай гiсторыi?

Больш за тое, пасля завяршэння галоўных падзей абраду з’явiлася на небе вясёлка!

Кiраўнiк рэгiянальнага аддзялення грамадскага аб’яднання "Адпачынак у вёсцы" Вольга Маханенка правяла свята з дасканалым веданнем нашых беларускiх традыцый.

— Гэта не гульня! — падкрэслiвае яна. — Мы хочам працягваць традыцыi нашых продкаў, жыць так, як жылi яны, у гармонii з прыродай i сабой. Iшлi да гэтага некалькi гадоў. Напэўна, гэта зрабiлi ўпершыню ў краiне.

Як адзначыла спадарыня Маханенка, паралельна ўжо звярнуўся да яе наш суайчыннiк з просьбай правесцi для яго i яго каханай такi ж абрад.

— А цi не будуць супраць вашы бацькi? Гэта вельмi важна! — запытала Вольга.

У адказ пачула, што не.

Праўда, на пытанне карэс-пандэнта "Звязды": "а колькi можа каштаваць заказ ажыццяўлення такога абраду? — засталося, на жаль, без адказу.

— Галоўнае для нас — адраджэнне традыцый. А грошы... Нiкому не адмовiм!

Безумоўна, такiя акцыi — добры спосаб прыцягнуць замежных турыстаў. Ды i нашы паедуць, каб стаць героямi, сведкамi таго, што мы маглi б страцiць, калi б не энтузiясты. I навошта трацiць грошы ў Турцыi i г.д., калi побач ёсць такое, пра што большасць з нас, напэўна, i не ведае. Не патрэбны нам бераг турэцкi...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Лепельскi раён.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляла ўжо наша газета, у беларускай правiнцыi — у Лепельскiм раёне ва ўрочышчы Люкжына — галандзец i францужанка сталi галоўнымi героямi трад
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика