21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзверы

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзверы

Дзверы — частка хаты, месца ўваходу і выхаду, мяжа памiж жылой прасторай i падворкам. Яны сталi амбiвалентным сiмвалам: з аднаго боку, забяспечвалi "ахову", "абарону", з другога боку — давалi магчымасць апынуцца ў прасторы хаты. Адчыненыя дзверы забяспечвалi сувязь са знешнiм светам, зачыненыя — ахоўвалi хату ад знешняга ўмяшальнiцтва. 

* У культуры ўсходнiх славян у паўсядзённым жыццi правiльным i нармальным становiшчам лiчылiся зачыненыя дзверы. Адчыненымi яны маглi быць толькi ў тым выпадку, калi ў хаце адбывалiся неардынарныя падзеi — смерць цi роды. І ў тым, i ў другiм выпадку неабходна было "выпусцiць" душу чалавека (таго, хто памiраў, або таго, хто павiнен быў нарадзiцца).

* У час пахавання дзверы трымалi адчыненымi да таго часу, пакуль з хаты не вынесуць труну з нябожчыкам. Пасля гэтага дзверы зачынялi, а часам i замыкалi, каб душа памерлага не магла вярнуцца назад.

* Iснавала строгае правiла: тыя, хто прыйшоў развiтацца з памерлым, павiнны выйсцi з хаты праз тыя дзверы, праз якiя i ўваходзiлi.

* На Беларусi ў Мазырскiм раёне iснаваў такi абрад: калi выносiлi нябожчыка з хаты, дзве жанчыны станавiлiся па розныя бакi ад дзвярэй. I калi труну выносiлi, тая, якая стала на двары, перадавала ў хату хлеб-соль, i пры гэтым казала: "Памерлага з хаты, а хлеб-соль у хату".

* У народнай культуры дзверы часта былi супрацьпастаўлены вокнам: "задушных" нябожчыкаў (самазабойцаў, тапельцаў i г.д.) выносiлi з хаты не праз дзверы, а праз вокны.

* Дзверы, якiя знаходзiлiся ў непасрэднай блiзкасцi з парогам хаты, успрынялi на сябе яго семантыку — семантыку зоны смерцi. Таму, каб абаранiць дзiця ў той сям’i, дзе не гадавалiся дзецi, у дзень хрышчэння яго таксама не выносiлi праз дзверы, а перадавалi праз акно на рукi хросным бацькам.

* Па правiлах народнай культуры, у паўсядзённым жыццi смецце ў хаце неабходна было месцi ад далейшай сцяны да дзвярэй, г. зн. са "сваёй" прасторы ў чужую. У адваротным выпадку лiчылася, што дачка не выйдзе замуж. I толькi ў час пахавання парушалася гэта традыцыя: смецце мялi ад дзвярэй да цэнтра хаты.

* Дзверы часам атаясамлiвалiся з дзетароднымi органамi чалавека цi яго ротам. Так, у час родаў неабходна было адчынiць у хаце ўсе дзверы. Загадка аб нованароджаным гучыць менавiта так: "Якi звер з дзвярэй выходзiць, а ў дзверы не ўваходзiць?"

* Асаблiвая ўвага надавалася дзвярам у час вяселля. Нявесце не дазвалялася зачыняць дзверы бацькоўскай хаты, калi ў сям’i былi яшчэ незамужнiя сёстры i нежанатыя браты. Iнакш яны нiколi не створаць сваю ўласную сям’ю i назаўсёды застануцца ў бацькоўскай хаце.

* На Палессi лiчылася, што адзiн з сямейнай пары хутка памрэ, калi чамусьцi (па якой-небудзь прычыне) пасля вянчання маладыя зойдуць у хату праз розныя дзверы.

* Свякроўка, калi маладыя ўваходзiлi ў хату, зачыняла дзверы спiнай, тым самым, быццам бы закрывала нявестку ў сваёй хаце назаўсёды.

* Дзверы выступалi i ахоўным сiмвалам хаты i ўсiх тых, хто за iмi жыве. На дзвярах малявалi цi выпальвалi крыжы на Хрышчэнне, на Вялiкдзень, у дзверы ўтыкалi рэчы-абярэгi (iголку, нож, вiдэлец i г.д.), над iмi замацоўвалi падкову, упрыгожвалi траецкiмi i купальскiмi травамi, вянкамi.

* Пры дзвярах на ноч у якасцi абярэга ставiлi венiк, сякеру, нож i г.д.

* Прыкмячалi, калi на Тарасiя Бяссоннага (10 сакавiка) дзверы сарвуцца з петляў, чакай бяды ў хаце. Таму ў гэты дзень дзверы абавязкова аглядалi, пры неабходнасцi правiлi, мазалi петлi.

* Пасля святаў, у выпадку эпiдэмii, а таксама ў пэўныя днi года неабходна было абпырскаць дзверы святой вадой, каб "змыць" усе чараўнiцтвы i беды. Часам гэты абрад выконвалi знахаркi: яны дадавалi ў хрышчэнскую ваду чацвярговую соль, попел з сямi пячэй i мылi верхнюю бэльку дзвярэй. Лiчылася, што ў такiм выпадку дом будзе захаваны на цэлы год.

* Часам пасля вяселля таксама выконвалi падобны абрад. У хату прыходзiла шмат чужых людзей, i каб перасцерагчы сябе i сваякоў ад небяспекi, неабходна было памыць дзверы, а таксама люстэркi ў хаце.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзверы — частка хаты, месца ўваходу і выхаду, мяжа памiж жылой прасторай i падворкам. Яны сталi амбiвалентным сiмвалам: з аднаго боку, забяспечвалi &q
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика