21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добрыя хлопцы і зайздросныя халасцякi Багдановiчы

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добрыя хлопцы і зайздросныя халасцякi Багдановiчы

Пасёлак Ялiзава, малая радзiма новых алiмпiйскiх чэмпiёнаў, святкуе "золата" весляроў.

Мацi Аляксандра i Андрэя Багдановiчаў Людмiла Альбiнаўна глядзела трансляцыю з Пенкiна, перажывала i нават плакала.

— Так хацелася, каб мае хлопчыкi перамаглi! — не хавае яна пачуццяў. — Я амаль штодня тэлефанавала iм у Пекiн i заклiкала iмкнуцца i трымацца. Казала, што ўсё Ялiзава за iх хварэе!

Сям’я Багдановiчаў жыве ў пасёлку Ялiзава, што ў Асiповiцкiм раёне. Бацькi чэмпiёнаў працуюць на мясцовым шклозаводзе. Людмiла Альбiнаўна — начальнiк участка, Вiктар Іванавiч — фармоўшчык.

Аляксандр стаў займацца спортам з 13 гадоў. У веславанне яго пацягнуў зямляк, якi займаўся гэтым вiдам спорту i адчуў, што ў хлопца павiнна атрымацца. Так i адбылося: у Бабруйску Аляксандр стаў паказваць добрыя вынiкi.

Далей старэйшы брат загiтаваў малодшага, i ўрэшце iх паставiлi ў пару. Бацькi не перашкаджалi сынам пайсцi ў вялiкi спорт, тым больш што сама Людмiла Альбiнаўна — спартсменка-аматарка, займалася валейболам.

Цяпер браты Багдановiчы жывуць у Бабруйску, i пакуль 26-гадовы Аляксандр i 22-гадовы Андрэй — зайздросныя халасцякi. Мацi адкрыла сакрэт, што ў старэйшага сына ёсць дзяўчына, таму, можа, i вяселле не за гарамi. Пакуль жа Людмiла Альбiнаўна з мужам рыхтуюцца да прыезду ў бацькоўскi дом залатых чэмпiёнаў i шпарка робяць рамонт у кватэры.

Адразу пасля пераможнага выступлення братоў у гэтай кватэры сабралася шмат народу: сваякi, сябры, суседзi. Зразумела, тэлефанаваннi без перапынку: з алiмпiйскай перамогай вiншуюць усе знаёмыя ялiзаўцы, журналiсты, прадстаўнiкi ўлады.

— Калi шчыра, то я спадзявалася на медалi, — гаворыць мацi. — Праўда, наконт "золата"... Вельмi ўжо сур’ёзныя ў iх былi сапернiкi. Але атрымалася! Што далей зменiцца ў жыццi сыноў? Будуць працаваць i далей працягваць радаваць Беларусь сваiмi перамогамi. Я iх толькi заўсёды папярэджваю, каб не закружылiся iх галовы ад поспехаў i не напаткала "зорная" хвароба. Але яны, добрыя хлопцы i працаўнiкi з самага дзяцiнства, адолеюць усё. Мы вiншуем iх з перамогай!

— Так, увесь пасёлак вiншуе бацькоў Багдановiчаў! — пацвердзiў старшыня Ялiзаўскага пасялковага Савета Рыгор Александровiч. — I мы iм рукi пацiснем. Параiмся з кiраўнiцтвам шклозавода, як адзначыць такую падзею. Але пачакайце яшчэ: сёння будзем хварэць за Багдановiчаў на 500-мятроўцы. Павiнны нашы выступiць дастойна!

Iлона Iванова.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасёлак Ялiзава, малая радзiма новых алiмпiйскiх чэмпiёнаў, святкуе "золата" весляроў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика