"Цiхае" паляванне на "гучны" цэзiй
"Цiхае" паляванне на "гучны" цэзiй
Інакш i не назавеш паводзiны грыбнiкоў, якiя адпраўляюцца ў лясныя масiвы Гомельшчыны, як кажуць, не ведаючы броду. Бо, напэўна, думаюць, што радыяцыя не для iх: памыем лясныя дары, паварым i — будзь здароў, таварыш радыенуклiд. У сэнсе — капут яму. Але скажыце, калi ласка, як пазбавiцца ад гэтай нечысцi ў тых жа баравiках, якiя былi сабраны жыхарамi вёскi Абухаўшчына Калiнкавiцкага раёна, калi ў iх рэспублiканскiя дапушчальныя ўзроўнi (нарматывы па цэзiю) былi перавышаны ажно ў 11,5 раза! Або ў лiсiчках, правераных работнiкамi санстанцый, — у чатыры разы. Iх сабралi жыхары пяцi вёсак таго ж самага раёна i шасцi — Веткаўскага, дзе перавышэнне РДУ яшчэ большае. Дарэчы, спецыялiсты абласнога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii ў мiнулым месяцы ўзялi 1295 проб малака з прыватнага сектара, рыбы, грыбоў, ягад i г.д. на ўтрыманне тых радыенуклiдаў, i ў 155 iх была процьма. А прыборы больш за ўсё зашкалiлi, калi правяралася мяса дзiкоў, упаляваных у лясах Ельскага, Добрушскага, Чачэрскага i Калiнкавiцкага раёнаў. Тое ж самае i з чарнiцамi, сабранымi ў лясах паблiзу вёсак Юркавiчы Добрушскага i Сяльцы Веткаўскага раёнаў. РДУ там былi перавышаны адпаведна ў 31 i 17 разоў. I як тут павернецца язык сказаць: ешце на здароўе? Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інакш i не назавеш паводзiны грыбнiкоў, якiя адпраўляюцца ў лясныя масiвы Гомельшчыны, як кажуць, не ведаючы броду. Бо, напэўна, думаюць, што радыяцыя |
|