21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бывайце здаровы

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бывайце здаровы

З усялякай нагоды збiраецца люд на застолле. Каб адзначыць, вырашыць, паразумецца... І характар бяседы па-рознаму выяўляецца, але яе заўсёды ўраўнаважвае песня.

Як бы нi вёўся рэй, а рана цi позна ён мусiць закончыцца. I гаспадары падаюць таму знак: ставяць на стол звар (кампот) цi квас, а мяшчане — гарадскiя жыхары — прапаноўваюць гасцям чай, каву.

Але ж i госцi павiнны ведаць меру, адчуваць час (улiчыць дарогу дамоў i гаспадарскi клопат на ўпарадкаванне пасля застолля). А каб бяседная хата ласкава прыняла ў наступны раз, трэба развiтацца з ёй: самiм адчынiць дзверы (патрымацца за дзвярную ручку), не чакаць, пакуль гэта зробяць гаспадары...

I тут гучала песня — "Бывайце здаровы". Госцi паведамлялi пра час развiтання. Гаспадары, падтрымлiваючы далiкатнасць бяседы, прапаноўвалi апошнюю чарку. Яе называлi па-рознаму: расхадуха (пара разыходзiцца), адыходная i ад’язная, аглаблёвая (пры запраганнi коней). Ад расiян перанялi "на пасашок" (час даставаць кiй перад адыходам). "Бывайце здаровы" гучала i за сталом як апошняя песня, i пры развiтаннi. З ёй i ад’язджалi госцi, разыходзiлiся па хатах...

Песня "Бывайце здаровы" была надзвычай папулярная ў сярэдзiне мiнулага стагоддзя. Пасля перакладу яе тэксту Мiхаiлам Iсакоўскiм стала i рускай народнай песняй. Бытуе ў варыянтах. Аднак энцыклапедычныя выданнi называюць яе аўтараў — паэт Адам Русак i кампазiтар Iсак Любан.

Беларуская народная песня

Бывайце здаровы,

Жывiце багата,

Ужо мы паедзем

Дадому, дахаты.

Ў зялёнай дуброве

Мы начаваць будзем.

Эх! Вашае ласкi

Вавек не забудзем.

У вашым калгасе

Шырокае поле,

Няхай жа на шчасце

Цвiце ваша доля.

На рэчках на вашых

Бурлiлi бы воды,

Каб плавалi з крыкам

Гусей карагоды.

Каб жыта у полi

Трубою вiлося,

Каб сала у хаце

Кубламi вялося.

Штодзень у капусце

Каб плавала шкварка,

А к скварцы часiнай

Вялася б i чарка.

Яшчэ вам жадаем

Прыбытку у хаце:

Не мала, не многа —

Штогод па дзiцяцi.

Не будзе вам крыўды

Яшчэ i за тое,

Калi пашанцуе —

На год i па двое.

Бывайце здаровы,

Жывiце багата,

А мы ад’язджаем

Дадому, дахаты.

Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З усялякай нагоды збiраецца люд на застолле. Каб адзначыць, вырашыць, паразумецца... І характар бяседы па-рознаму выяўляецца, але яе заўсёды ўраўнаваж
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика