Дзве выставы ў адным месцы — знаходка для бацькоў
Дзве выставы ў адным месцы — знаходка для бацькоў
Для сталічнага гандлю трэцяя дэкада жнiўня — традыцыйна самыя "гарачыя" днi, таму што многiя сем’i па традыцыi адкладваюць паход па школьную экiпiроўку на апошнiя днi летнiх канiкулаў. Мiж iншым, напярэдаднi новага навучальнага года ў сталiцы арганiзуюцца дзве спецыялiзаваныя выставы, дзе бацькi ў адным месцы змогуць зрабiць усе карысныя пакупкi. Так, 23 жнiўня ў Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭКСПА" на вул. Я. Купалы, 21 адкрыецца выстава-кiрмаш "Прывiтанне, школа-2008". На ёй будуць прадстаўлены школьныя прылады, падручнiкi, спецыялiзаваная i мастацкая лiтаратура, канцылярскiя тавары, адзенне, абутак, спартыўныя тавары i музычныя iнструменты. Выстава будзе дзейнiчаць да 31 жнiўня. А 25 жнiўня таксама ў павiльёне на Я. Купалы, 21 адкрыецца другая мiжнародная спецыялiзаваная выстава-кiрмаш тавараў i паслуг "Нашым дзецям-2008". Вытворцы i iмпарцёры плануюць не проста прадаць свой тавар, але i данесцi да спажыўцоў iнфармацыю аб iх перавагах: высокай якасцi, эфектыўнасцi, экалагiчнасцi, прадставiць навiнкi, якiя з’явiлiся апошнiм часам у гэтым сектары рынку. У бацькоў школьнiкаў i дашкольнiкаў будзе магчымасць набыць тавары для творчага, разумовага i фiзiчнага развiцця дзяцей, выбраць для iх школы ранняга развiцця, творчыя гурткi i спартыўныя секцыi, iнфармацыя аб якiх будзе шырока прадстаўлена на выставе. На выставе будуць прадстаўлены як непасрэдна школьныя тавары i адзенне дзелавога стылю, так i дзiцячае харчаванне, цацкi, развiццёвыя i электронныя гульнi, дзiцячая мэбля, сучасныя сродкi развiцця, тавары для будучых мацi, сродкi i абсталяванне медыцынскага прызначэння для догляду дзяцей, праекты сацыяльнай абароны i падтрымкi дзяцей i сям’i. Выстава "Нашым дзецям" завершыць сваю работу 31 жнiўня. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для сталічнага гандлю трэцяя дэкада жнiўня — традыцыйна самыя "гарачыя" днi, таму што многiя сем’i па традыцыi адкладваюць паход па школьную
|
|