Конкурс лепшых вытворцаў на прасторах СНД
Конкурс лепшых вытворцаў на прасторах СНД
Другi конкурс на сушуканне Прэмii СНД за дасягненнi ў галiне якасцi прадукцыi i паслуг аб’яўлены ў краiнах—удзельнiцах Садружнасцi. Галоўны крытэрый — пацвярджэнне высокай якасцi выпускаемай прадукцыi або аказваемай паслугi на працягу не менш як двух гадоў i ажыццяўленне экспарту не менш чым у дзве дзяржавы СНД. Прэмiя прысуджаецца за вытворчасць прадукцыi вытворчага прызначэння, тавараў народнага спажывання i аказанне паслуг. Вынiкi конкурсу будуць аб’яўлены напрыканцы 2009 года. Лаўрэатамi i дыпламантамi конкурсу 2006—2007 гадоў прызнаны РУП "Беларускi металургiчны завод", ААТ "Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод", ААТ "Савушкiн прадукт", СП ЗАТ "Мiлавiца" i СП "Брэстгазаапарат" ААТ. Заявы на ўдзел айчынныя арганiзацыi павiнны прадставiць да 1 кастрычнiка 2008 года ў сакратарыят конкурснай камiсii, сфармiраванай у Дзяржаўным камiтэце па стандартызацыi Рэспублiкi Беларусь: г Мiнск, Старавiленскi тракт, 93, тэл. (017) 233 28 36. Кансультацыю можна атрымаць па нумарах: (017) 262 52 54 i (017) 262 17 92. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другi конкурс на сушуканне Прэмii СНД за дасягненнi ў галiне якасцi прадукцыi i паслуг аб’яўлены ў краiнах—удзельнiцах Садружнасцi. |
|