Айчынных натуральных прадуктаў — усё больш
Айчынных натуральных прадуктаў — усё больш
У Дзяржстандарце адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння айчынным вытворцам харчовай прадукцыi так званых "зялёных" сертыфiкатаў, якiя даюць права маркiраваць тавары знакам "Натуральны прадукт". Нагадаем, што правiлы маркiроўкi гэтым знакам харчовай прадукцыi ўступiлi ў сiлу з пачатку чэрвеня. Як упэўнены распрацоўшчыкi дакумента, якi рэгламентуе выкарыстанне знака, правядзенне работ па атрыманнi права маркiроўкi iм будзе садзейнiчаць з’яўленню на рынку прынцыпова новага класа харчовых прадуктаў. Ён можа быць нанесены на прадукт, якi павiнен быць выраблены з натуральнай харчовай сыравiны жывёльнага i (цi) раслiннага паходжання i без выкарыстання метадаў геннай iнжынерыi. Сам знак па форме — гэта ярка-зялёны круг, размешчаны ў цэнтры белага круга, што мае зялёную акантоўку i надпiс "Натуральны прадукт. Беларусь". Наносiцца ён можа на спажывецкую тару, этыкетку, ярлык, контрэтыкетку i iнш. На гэты раз пералiк беларускiх натуральных прадуктаў папоўнілі асобныя вiды малочнай i рыбнай прадукцыi, што вырабляюцца ААТ "Савушкiн прадукт" (г. Брэст), ААТ "Гарадскi малочны завод № 2" (г. Мiнск), ААТ "Бабулiна крынка" (г. Магiлёў), ААТ "Баранавiцкi малочны камбiнат" i СП "Санта Брэмар" ТАА (г. Брэст). Дарэчы, маркiроўка знакам "Натуральны прадукт" носiць добраахвотны характар. Гэта ўжо другое па лiку ўручэнне вытворцам харчовых тавараў "зялёных" сертыфiкатаў: месяц таму права маркiроўкi знакам была надзелена вялiкая група малочных прадуктаў, пiтной i мiнеральнай вады. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзяржстандарце адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння айчынным вытворцам харчовай прадукцыi так званых "зялёных" сертыфiкатаў, якiя даюць п |
|