21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урукапашную на ваўчыцу. Шалёную

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урукапашную на ваўчыцу. Шалёную

Нядаўна ў Жлобінскiм раёне адбыўся такi выпадак. Жыхарка вёскi Кароткавiчы была ўстрывожана тым, што вячэрняе неба (было каля 22 гадзiн) пачалi паласаваць зiгзагi маланак, i пайшоў дождж, якi мог намачыць у агародзе сена. Каб накрыць яго, яна выйшла з хаты, i тут на яе накiнуўся нейкi звер i ўчапiўся ў нагу.

Жанчына залямантавала, i на яе крык выбег гаспадар, якi пайшоў у наступленне на звера. Гэта была, як высветлiлася пасля, мацёрая ваўчыца. Завязалася барацьба. Мужчына спрабаваў (гэта было правiльнае рашэнне) запусцiць руку ў пашчу звера або здавiць яго горла, што не ўдавалася зрабiць да канца. Дапамога прыйшла з боку пацярпелай, якая ўзброiлася гаспадарчымi вiламi, i суседа, якi прыхапiў з сабой нож.

Утраiх яны справiлiся са зверам. Мужчына атрымаў некалькi сур’ёзных укусаў i звярнуўся да ўрачоў, а ваўчыца была прызнана работнiкамi ветэрынарнай лабараторыi шалёнай. Пацярпелыя зараз праходзяць лячэнне.

Як паведамiлi нам у Гомельскiм абласным цэнтры гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя, гэта, на жаль, далёка не адзiны выпадак "прагулак" шалёных звяроў па населеных пунктах. Так, у вёсцы Церахоўка Добрушскага раёна сёлета зiмой ранiцай вандравала лiса, якую забiў паляўнiчы. Наведвалiся патрыкееўны i ў дачныя кааператывы, у населеныя пункты Чачэрскага, Петрыкаўскага, Нараўлянскага, Буда-Кашалёўскага i iншых раёнаў.

— У сярэднiм за год, — расказала нам работнiца вышэйпамянёнага цэнтра Таццяна Навуменка, — па медыцынскую дапамогу ў вобласцi звяртаюцца да чатырох тысяч чалавек, якiх пакусалi дзiкiя звяры i свойскiя жывёлы. Сёлета за першае паўгоддзе такiх было 2030 чалавек. У 367 выпадках людзям давялося пралячыцца.

— А цi былi выпадкi, каб шаленства перадалося пацярпелым? — спытаў я.

— За апошнiя 30 гадоў яны зафiксаваны не былi, аднак гэта не прычына для самазаспакаення, —адказала Таццяна Вiктараўна.

Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядаўна ў Жлобінскiм раёне адбыўся такi выпадак. Жыхарка вёскi Кароткавiчы была ўстрывожана тым, што вячэрняе неба (было каля 22 гадзiн) пачалi паласа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика