Дабрачыннасць — рыса японская
Дабрачыннасць — рыса японская
Японскі прадпрымальнiк, прэзiдэнт фармацэўтычнай фiрмы "Белмач" Нобуфумi Канда ўжо не першы год падчас адпачынку прыязджае ў Беларусь. Яму падабаюцца нашы прасторы, наша лагодная, маляўнiчая прырода, эстэтыка нашых гарадоў i дагледжанасць палёў. Аднак спадар Нобу-сан прыязджае не толькi адпачыць, палюбавацца беларускiмi краявiдамi (дарэчы, ён пабываў ужо i ў Белавежскай пушчы, i на Браслаўскiх азёрах, i ў Нясвiжы, i ў Мiры), але i з дабрачыннымi мэтамi. Летась, напрыклад, японскi бiзнэсмен аказаў матэрыяльную дапамогу ў рамонце iнтэрната для дзяцей-сiрот, што ў Докшыцкiм раёне. Сёлета iм перададзена для дзiцячага хiрургiчнага аддзялення 1-й клiнiчнай бальнiцы г. Мiнска ўнiкальнае медыцынскае абсталяванне, якое дазваляе праводзiць самыя складаныя аперацыi. Акрамя таго, Нобу-сан трымае цесную сувязь з Чарнобыльскiм фондам Беларусi i штогод прывозiць значную колькасць лякарстваў, якiя выводзяць з арганiзма радыяцыю. Днямi спадар Нобу-сан быў госцем нашай рэдакцыi. Ён расказаў пра сiстэму аховы здароўя i сацыяльнага забеспячэння ў Японii. Цiкава, што з гэтага года жыхары Краiны ўзыходзячага сонца будуць выходзiць на пенсiю ва ўзросце 65 гадоў, як мужчыны, так i жанчыны. Госць патлумачыў, што гэта выклiкана iмклiвым старэннем японскага грамадства. На заканчэнне Нобу-сан выказаў задавальненне тымi пазiтыўнымi зменамi, якiя рэальна бачацца, адчуваюцца ў нашай рэспублiцы на кожным кроку. Змiтрок ПАЛЕСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Японскі прадпрымальнiк, прэзiдэнт фармацэўтычнай фiрмы "Белмач" Нобуфумi Канда ўжо не першы год падчас адпачынку прыязджае ў Беларусь. Яму п |
|