Модныя штаны: ад экстрэмальна вузкіх да шырокiх мужчынскiх
Модныя штаны: ад экстрэмальна вузкіх да шырокiх мужчынскiх
Стыль Каб штаны былi не толькi камфортнымi, але i моднымi, прадстаўляем новыя тэндэнцыi сезона восень-зiма 2008/2009.Укарочаныя штаны У новым сезоне дызайнеры ўносяць папраўкi ў традыцыйныя прапорцыi сiлуэтаў жаночых штаноў. Уся ўвага факусуецца на даўжынi: нiжнi край мадэляў завяршаецца крыху вышэй за ладыжку. А некаторыя дызайнеры прапанавалi яшчэ больш укарочаныя мадэлi даўжынёй крыху нiжэй за калена. Цалкам верагодна, што такiя капры з высокiмi боцiкамi будуць не рэдкасцю ў зiмовым гардэробе. Асноўныя колеры: усе модныя яркiя колеры сезона, а таксама шэры. Асноўныя матэрыялы: цвiд, лёгкая фланэль, вельвет. Расклёшаныя штаны Стыль 70-х аказаў вялiкi ўплыў на дызайн штаноў, i мы з упэўненасцю можам чакаць вяртання доўгага сiлуэту, лёгкi клёш якога дазваляе штанам крыху прыкрываць абутак. Нягледзячы на некаторую непрактычнасць падобнай даўжынi, модныя эксперты прадказваюць мадэлям найбольшую папулярнасць. Яны ўжо заваёўваюць рынак джынсавага адзення i прэтэндуюць на званне самай запатрабаванай рэчы ў рознiчным гандлi. У каляровых адносiнах перавага аддаецца модным адценням сезона i чорнаму. Асноўныя матэрыялы: дэнiм цёмнага колеру, аксамiт, вельвет, тканiны на эластычнай аснове. Манжэты i драпiроўка Для стварэння гэтых мадэляў дызайнеры запазычылi форму арабскiх шаравараў, у вынiку чаго з’явiўся акруглы сiлуэт з лёгкiм аб’ёмам, якi пяшчотна ахутвае ногi ад сцягна да ладыжкi, дзе штаны завяршае мяккая i зручная манжэтка. Бадай, гэта адна з самых камфортных i яркiх формаў сезона. Асноўныя колеры: халодныя цёмныя колеры, шэры. Асноўныя матэрыялы: мяккая шэрсць, джэрсi. Шырокiя штаны ў мужчынскiм стылi Свабодныя, шырокiя штаны мужчынскага крою, выкананыя з мяккага цвiду, а часам нават клятчатай тканiны, iдэальна камбiнуюцца з модным у гэтым сезоне адзеннем у стылi кантры. Вiдаць, многiя дызайнеры дагэтуль лiчаць, што жанчыны мараць апранацца ў мужчынскае адзенне. Асаблiвасцi сiлуэту — высокая талiя, максiмальна магчымая даўжыня, лёгкая драпiроўка. Асноўныя колеры: халодныя белы, шэры i чорны. Асноўныя матэрыялы: цвiд, лёгкая фланэль, аксамiт. Камбiнезоны Даволi доўга камбiнезон заставаўся на другасных ролях, але цяпер гэта адна з ключавых формаў ужо некалькi сезонаў. Гэта практычныя камбiнезоны ў паўсядзённым стылi, выкананыя з шыкоўных матэрыялаў, такiх, як аксамiт цi атлас. Асноўныя колеры: сiнi, шэры, чорны. Асноўныя матэрыялы: шоўк, атлас, джэрсi, лёгкая фланэль. У абцяжку I ў заканчэннi спынiмся на сiлуэтах, якiя шчыльна аблягаюць. Цi будуць такiя штаны па-ранейшаму актуальныя наступнай зiмой? Мiжнародныя паказы сведчаць на карысць гэтага накiрунку: мадэлi ў абцяжку асаблiва ўдала спалучаюцца з жакетамi ў мужчынскiм стылi, ствараючы рэзкi, энергiчны вобраз. Асноўныя колеры: чорны, чырвоны ў клятчатай расфарбоўцы. Асноўныя матэрыялы: скура цi яе iмiтацыя, эластычныя матэрыялы. Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб штаны былi не толькi камфортнымi, але i моднымi, прадстаўляем новыя тэндэнцыi сезона восень-зiма 2008/2009. |
|