Чатыры вухі з чыпам
Чатыры вухі з чыпам
У адной з брытанскiх сем’яў жыве незвычайны гадаванец — кот з двума парамi вушэй на галаве. 65-гадовая Валеры i яе муж Тэд знайшлi жывёлу два гады таму ў адным з бараў у Чыкага. Гаспадар бара прапаноўваў наведвальнiкам забраць некалькiх кацянят да сябе дадому. Аднаго з iх — з чатырма вушамi — перадавалi па крузе, пакуль ён не патрапiў у рукi мужа Валеры. Пара вырашыла назваць свайго новага гадаванца ў гонар аднаго з герояў фiльма "Зорныя войны" — джэдая Ёды. На стварэнне гэтага персанажа рэжысёра Джорджа Лукаса натхнiў яго кот. Гаспадыня Ёды, баючыся, што яе ўнiкальнага гадаванца могуць выкрасцi, перастала выпускаць яго з хаты. Да ката таксама далучылi спецыяльны чып, на выпадак, калi той згубiцца. Некаторыя знаёмыя раiлi гаспадарам Ёды правесцi аперацыю, каб пакiнуць кату толькi адну пару вушэй. Аднак Валеры ўпэўненая, што гэта лiшняе. Ёда — абсалютна нармальны кот, якi любіць сваiх гаспадароў i жыва цiкавiцца навакольным светам. Ён чуе гэтак жа, як i астатнiя каты, i ўсё ж у Ёды ёсць адна цiкавая асаблiвасць: калi ён вуркоча, яго не чуваць. Вуркатанне можна толькi адчуць, калi пакласцi палец на яго горла. Кот таксама не адрознiваецца гучным голасам, калi мяўкае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адной з брытанскiх сем’яў жыве незвычайны гадаванец — кот з двума парамi вушэй на галаве. 65-гадовая Валеры i яе муж Тэд знайшлi жывёлу два гады там |
|