У Тэхасе і ў школу з "Кольтам"
У Тэхасе і ў школу з "Кольтам"
Настаўнiкам i супрацоўнiкам школ школьнай акругi Харалд у штаце Тэхас дазволiлi насiць зброю на ўрокi для самаабароны ў выпадку пачатку стралянiны. Каб атрымаць магчымасць браць з сабой зброю, настаўнiкi павiнны мець дазвол на яе нашэнне i прайсцi курс дзеянняў у крызiснай сiтуацыi. Акрамя таго, яны павiнны выкарыстоўваць спецыяльныя патроны, каб звесцi да мiнiмуму рызыку рыкашэту. Па словах кiраўнiка акругi Дэвiда Твета, службоўцам спатрэбiўся год, каб зацвердзiць прапанову аб дазволе зброi ў школах. Твет лiчыць, што iншых спосабаў абаранiцца настаўнiкi яго акругi не маюць, а небяспека ўзнiкнення стралянiны ёсць заўсёды. Як адзначаюць у iншых амерыканскiх школьных арганiзацыях, тэхаскi дазвол стаў беспрэцэдэнтным. У ЗША, у тым лiку i ў Тэхасе, зброя ў школах забаронена.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаўнiкам i супрацоўнiкам школ школьнай акругi Харалд у штаце Тэхас дазволiлi насiць зброю на ўрокi для самаабароны ў выпадку пачатку стралянiны.
|
|