Новыя дапаможныя сродкi — у сваiм канструктарскiм бюро
Новыя дапаможныя сродкi — у сваiм канструктарскiм бюро
У наступныя два гады плануецца рэалiзаваць некалькi буйных iнвестыцыйных праектаў па ўстановах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва. У прыватнасцi, як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк упраўлення стацыянарных устаноў, iнвестыцый i капiтальнага будаўнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Марыя Гарбацэвiч, гаворка iдзе аб пашырэннi санаторыяў "Ясельда" i "Белая Вежа", рэканструкцыi лячэбных карпусоў у санаторыях "Вяжуцi", "Бярэзiна" i ў Рэспублiканскiм iнтэрнаце для ветэранаў вайны i працы, а таксама аб стварэннi корпуса сацыяльнай рэабiлiтацыi i спецыяльнага канструктарскага бюро ў Беларускiм пратэзна-артапедычным аднаўленчым цэнтры. Не менш важным напрамкам застаецца знiжэнне выдаткаў на ўтрыманне ўстаноў сацыяльнага абслугоўвання. Паводле слоў Марыi Гарбацэвiч, блiжэйшым часам працягнецца ўкладанне сродкаў у энергазберажэнне. Скажам, да канца 2011 года ёсць намер цалкам перавесцi кацельнi сацыяльных устаноў на мясцовыя вiды палiва i газ, што дазволiць адмовiцца ад ацяплення найбольш дарагiм мазутам. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступныя два гады плануецца рэалiзаваць некалькi буйных iнвестыцыйных праектаў па ўстановах сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва.
|
|