Абзац
Абзац
* У выніку ДТЗ у Нясвiжскiм раёне загiнулi вадзiцель i пасажыр, яшчэ адзiн пасажыр памёр у бальнiцы. Вадзiцель "Рэно" пры выездзе на галоўную дарогу не прапусцiла аўтамабiль "Пежо", у вынiку чаго загiнула сама i двое пасажыраў, у тым ліку яе маці. За мiнулую нядзелю ў краiне загiнулi ў ДТЗ 8 чалавек, 242 вадзiцелi затрыманы ў нецвярозым стане. * Мiлiцыя шукае зламыснiкаў, якiя праз выбiтае акно залезлi ў катэдж у Раўбiчах i вынеслi $20 тыс, Br25 млн i ключы ад аўтамабiля "Аўдзi-80". * Безгаспадарныя будынкi i надворныя пабудовы згарэлi ў вёсцы Хомiнка Лоеўскага раёна ў вынiку выпальвання сухой травы. Траву выпальвала мясцовая жыхарка 1931 года нараджэння, у вынiку згарэла 4 будынкi i 9 надворных пабудоў. * Пракуратура Драгiчынскага раёна праводзiць праверку па факце гiбелi 7-гадовага школьнiка на тэрыторыi закрытага на капiтальны рамонт дзiцячага садка. На хлопчыка ўпала металiчная канструкцыя, ад атрыманых траўмаў ён памёр. Тэрыторыя садка агароджаная парканам вышынёй 1,2 м, усе веснiчкi закрытыя на замкi, аднак дзецi пранiкалi на тэрыторыю i гулялi там. Праводзiцца праверка. * Цэнтральная выбарчая камiсiя Азербайджана зарэгiстравала яшчэ двух асобаў, якiя хочуць стаць кандыдатамi на пасаду прэзiдэнта краiны на выбарах, што адбудуцца ў кастрычнiку. Агульны лiк прэтэндэнтаў склаў 18 чалавек. * У вынiку пажару, што адбыўся ў адным з рэстаранаў у цэнтры Кiева, зажыва згарэлi чатыры чалавекi, 8 пацярпелых з апёкамi рознай ступенi шпiталiзаваныя. На працягу гадзiны 5 падраздзяленняў пажарнай аховы змагалiся з агнём. Паводле папярэднiх дадзеных, прычынай пажару стаў падпал. Узбуджана крымiнальная справа. * У суботу ў райцэнтры Голая Прыстань у Херсонскай вобласцi адкрылi помнiк кавуну — ягадзе, што праславiла Херсоншчыну далёка за яе межамi. Адкрыццё помнiка адбылося ў рамках раённага фестывалю "Салодкi цуд", што праводзiцца ў Голай Прыстанi ў шосты раз. Памер голапрыстаньскага кавуна ўражвае: яго вышыня — 1 м 75 см, а шырыня — 1 м 20 см. Поўны абзац * Падушку, якая здольная падчас сну разгладжваць зморшчыны твару, вынайшлi iзраiльскiя вучоныя. Сакрэт заключаецца ў тым, што ў тканiну падушкi ўплецены вельмi тонкi медны дрот. Даследаваннi паказалi, што пасля чатырох тыдняў карыстання такой падушкай на твары чалавека адбываецца разгладжванне зморшчынаў, пры гэтым адчуваннi чалавека пры дотыку да тканiны такiя ж, як звычайна. У блiжэйшы час падушка паступiць у продаж у Еўропе. * Сучка, у якой былi шчанюкi, выратавала ад смерцi нованароджаную дзяўчынку ў аргенцiнскiм горадзе Абаста, што непадалёк ад Буэнас-Айрэса. Гаспадар жывёлiны пазванiў у палiцыю i паведамiў, што сучка выявiла на вулiцы дзяўчынку, што нарадзiлася некалькi гадзiн таму i, у адпаведнасцi з мацярынскiм iнстынктам, прынесла яе ў дом, дзе паклала побач са сваiмi шчанюкамi. Дзiця было абсалютна голае, яно магло памерцi ад пераахалоджвання. Дзяўчынку тэрмiнова даставiлi ў шпiталь, дзе ўрачы пасля абследавання запэўнiлi, што ёй нiчога не пагражае. Удалося знайсцi i мацi выратаванай дзяўчынкi. Ёй аказалася 14-гадовая мясцовая жыхарка. Вядзецца праверка па высвятленнi ўсiх абставiнаў. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выніку ДТЗ у Нясвiжскiм раёне загiнулi вадзiцель i пасажыр, яшчэ адзiн пасажыр памёр у бальнiцы. Вадзiцель "Рэно" пры выездзе на галоўную
|
|