Пенсiйны ўзрост можа змянiцца. Аднак не з наступнага года
Пенсiйны ўзрост можа змянiцца. Аднак не з наступнага года
Прамая лінiя Калi складаць своеасаблiвы "рэйтынг папулярнасцi" званкоў на "прамую лiнiю", то тут па-за канкурэнцыяй аказалася тэма змянення пенсiйнага ўзросту. Гэта нагода была далёка не адзiнай. Як стане выплачвацца пенсiя працуючым пенсiянерам, якiмi могуць быць пенсiйныя адлiчэннi работнiкаў з высокай зарплатай, хто павiнен збiраць дакументы для афармлення пенсii i як павялiчыць яе памер? Такiм чынам, на гэтыя i iншыя пытаннi чытачоў "Звязды" адказвае намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Валянцiна Вiкенцьеўна КАРАЛЁВА. * — Цi змагу я выйсцi на пенсiю праз 6 месяцаў, у лютым, калi мне споўнiцца 55 гадоў? Цi не павялiчыцца да гэтага часу пенсiйны ўзрост? Юлiя Мiхайлаўна Пазняк, Лоеўскi раён (Аналагiчныя пытаннi аб магчымым змяненнi пенсiйнага ўзросту паступiлi ад нашых чытачоў з Мiнска, Ашмянскага, Рагачоўскага, Валожынскага i iншых раёнаў)
Юлiя Мiхайлаўна Пазняк, Лоеўскi раён (Аналагiчныя пытаннi аб магчымым змяненнi пенсiйнага ўзросту паступiлi ад нашых чытачоў з Мiнска, Ашмянскага, Рагачоўскага, Валожынскага i iншых раёнаў)
Юлiя Мiхайлаўна Пазняк, Лоеўскi раён (Аналагiчныя пытаннi аб магчымым змяненнi пенсiйнага ўзросту паступiлi ад нашых чытачоў з Мiнска, Ашмянскага, Рагачоўскага, Валожынскага i iншых раёнаў) Таму мы перакананыя: павышаць пенсiйны ўзрост неабходна, прычым самi варыянты такога павышэння розныя. Iснуюць розныя меркаваннi i наконт непасрэдна новай "узроставай планкi", i наконт механiзма ўвядзення змен (прынамсi, нам хацелася б, каб яны адбывалiся не адразу, а паступова), у рэшце рэшт, iснуе думка аб магчымасцi прадаставiць кожнаму права выбару: афармляць пенсiю ў цяперашнiм узросце або зрабiць гэта пазней — прычым, натуральна, у другiм выпадку сам памер пенсii павiнен быць большым. Разам з тым трэба адзначыць: пенсiйны ўзрост нiколi не павышаецца на працягу аднаго дня. I на сёння нiякiх праектаў на гэты конт намi не рыхтуецца. Словам, пакуль увядзенне новага пенсiйнага ўзросту знаходзiцца толькi на ўзроўнi прапаноў i меркаванняў. * — Я, як i многiя жанчыны ва ўзросце 53—55 гадоў, вельмi занепакоеныя тым, што зусiм хутка нас могуць "выштурхнуць" на пенсiю. Цi не здаецца вам, што настаў час нарэшце павялiчыць пенсiйны ўзрост жанчынам, скажам, да 60 гадоў? Таццяна Генадзьеўна Якавенка, г. Рагачоў * — Я, як i многiя жанчыны ва ўзросце 53—55 гадоў, вельмi занепакоеныя тым, што зусiм хутка нас могуць "выштурхнуць" на пенсiю. Цi не здаецца вам, што настаў час нарэшце павялiчыць пенсiйны ўзрост жанчынам, скажам, да 60 гадоў? Таццяна Генадзьеўна Якавенка, г. Рагачоў
* — Я, як i многiя жанчыны ва ўзросце 53—55 гадоў, вельмi занепакоеныя тым, што зусiм хутка нас могуць "выштурхнуць" на пенсiю. Цi не здаецца вам, што настаў час нарэшце павялiчыць пенсiйны ўзрост жанчынам, скажам, да 60 гадоў? Таццяна Генадзьеўна Якавенка, г. Рагачоў — Пытанне, Таццяна Генадзьеўна, добрае. Вы маеце рацыю: "выштурхванне" жанчын у 55 гадоў на пенсiю няправiльнае. У такiм узросце жанчыны, як правiла, яшчэ застаюцца энергiчнымi, маюць сiлы i жаданне працаваць. А значыць, яны павiнны мець права атрымлiваць параўнальна больш важкую, чым пенсiя, крынiцу даходу — зарплату. Вядома, што стан здароўя кожнага з нас розны, але той факт, што беларускi пенсiянер працягвае працаваць яшчэ ў сярэднiм пяць гадоў пасля прызначэння пенсii, сведчыць аб тым, што фактычна людзi выходзяць на пенсiю ў працаздольным узросце. Хоць па сваёй сутнасцi пенсiя — гэта замена страчанага заробку ў сувязi з непрацаздольнасцю. Таму я не хаваю, што мне вельмi хацелася б, каб нашы прапановы па змяненнi пенсiйнага ўзросту (а рыхтаваць iх мы будзем у наступным годзе) былi пачутыя, падтрыманыя i каб iх успрынялi з разуменнем. Бо зноў-такi: выходзiць на пенсiю рана i разлiчваць на яе высокi памер надалей немагчыма. * — Час ад час у нас друкуюцца звесткi аб колькасцi пенсiянераў, якiя дасягнулi 80-гадовага ўзросту, i робяцца каментарыi, што памеры пенсiй такiм людзям нашмат перавышаюць сумы страхавых адлiчэнняў. Аднак чаму няма нiякай статыстыкi аб колькасцi асобаў, якiя таксама плацяць сацстрах, але не дажываюць да пенсii? I цi не здаецца вам, што адлiчэннi тых, хто памiрае маладым, з лiшкам кампенсуюць "пераплаты" 80-гадовым? I па-другое. Паводле статыстыкi, дзяржслужачыя, мiлiцыянеры i падаткавiкi атрымлiваюць пенсiю ў сярэднiм 10 гадоў. Аднак не сакрэт: пры гэтым памер iх пенсiй перавышае пенсii працоўныя амаль удвая. У вынiку ж сума выплат дзяржслужачым i "сiлавiкам" за 10 гадоў атрымлiваецца амаль такой жа, як працоўным пенсiянерам за 20 гадоў. Адкуль такiя прывiлеi?
Вера Барысаўна, Рагачоўскi раён Рагачоўскi раён— Статыстыка, колькi людзей памiрае ў тым або iншым узросце, ёсць. Гэта статыстыка не сакрэтная, як не з’яўляецца сакрэтам i тое, што хтосьцi памiрае ў 20 цi 30, а хтосьцi — i ў 100 гадоў. Прычым па вялiкiм рахунку такая статыстыка нiяк не звязаная з пенсiйным узростам, бо пагадзiцеся: для чалавека, якi памiрае ў 40 гадоў, занадта высокай з’яўляецца i 41-гадовая "ўзроставая планка". Да таго ж тут ёсць i iншы бок медаля. Страчаных у маладым узросце плацельшчыкаў страхавых узносаў пенсiйнай сiстэме нiхто i нiшто не кампенсуе. Больш за тое, такая страта для сiстэмы абарочваецца дадатковымi выдаткамi ў выглядзе дапамогi на пахаванне i часта — на пенсiю па страце кармiцеля. У нас, як i ў большасцi краiн, выплаты пенсiянерам фiнансуюцца з бягучых страхавых узносаў працуючай часткi насельнiцтва. I, вiдавочна, што змяншэнне колькасцi працаздольнага насельнiцтва можа пацягнуць за сабой змяншэнне аб’ёму сабраных сродкаў, што, адпаведна, знiжае магчымасцi для павышэння пенсiй, i ў тым лiку — асобам ва ўзросце больш за 80 гадоў. Дарэчы, што да пенсiйнага забеспячэння 80-гадовых грамадзян, то нагадаю: да iх пенсii прадугледжана надбаўка на догляд. Паралельна хацелася б адзначыць: чамусьцi папулярныя сцвярджэннi, нiбыта грамадзяне Беларусi не дажываюць да пенсii, на справе не маюць пад сабой нiякiх падстаў. У такiм выпадку ў краiне проста не магло б быць 2,5 мiльёна пенсiянераў. Прычым больш за 2 мiльёны з iх — гэта пенсiянеры, якiя дажылi i, дзякуй богу, жывуць на пенсiю. I па другiм пытаннi. Варта заў-важыць: размовы аб астранамiчных памерах пенсiй тых жа дзяржслужачых — чарговы мiф. Так, пенсii асобных дзяржслужачых, якiя ў свой час займалi высокiя пасады, сапраўды адносна высокiя. Аднак пенсiя асноўнай часткi дзяржслужачых атрымлiваецца большай за iх працоўную пенсiю ўсяго на 20—30 тысяч рублёў — i тое ў лепшым выпадку. Пры гэтым працягласць атрымання пенсiй дзяржслужачымi сапраўды меншая. Што ж да ваеннаслужачых, мiлiцыi i iншых сiлавiкоў, то яны маюць асобную пенсiйную сiстэму. Прычым падобныя асобныя сiстэмы ёсць у кожнай дзяржаве, што абумоўлена спецыфiкай службы гэтых людзей. Бо сцвярджаць, што iх служба з’яўляецца лёгкiм заняткам зноў-такi недарэчна, фактычна гэта служба iдзе днём i ноччу, прычым часта — у экстрэмальных умовах. Увогуле, што датычыцца пенсiйнага забеспячэння ўзгаданай катэгорыi, то гэта — кампетэнцыя адпаведных "сiлавых" ведамстваў. Адно, што тут я магу выказаць асабiстае меркаванне: выплата пенсiй сiлавiкам у перыяд работы павiнна рабiцца з абмежаваннямi — гэтаксама, як i грамадзянскiм асобам. * — Цi будуць плацiць пенсiю з улiкам каэфiцыента больш за 4,0 пасля магчымага змянення пенсiйнага заканадаўства? Да прыкладу, у свой час я меў добрую зарплату, з яе рабiлiся вялiкiя адлiчэннi на сацыяльнае страхаванне, аднак цяпер пенсiю плацяць з абмежаваннямi. Мiкалай Аляксандравiч Лiтвiнскi, Любанскi раён Любанскi раён— У рамках сацыяльнага страхавання не выкарыстоўваецца прынцып эквiвалентнасцi пенсiйных выплат адлiчаным узносам. Дзяржава прымае на сябе абавязак па забеспячэннi толькi неабходных сацыяльных гарантый. Пры гэтым можа ўстанаўлiвацца пэўная залежнасць памеру пенсii ад фiнансавага ўкладу работнiка. I ступень гэтай залежнасцi вызначаецца аб’ёмам пенсiйных сродкаў. Наша пенсiйная формула звязвае памер пенсii з заробкам i працоўным стажам. Для больш шчыльнай звязкi пенсii з высокiмi заробкамi ў мiнулым патрэбныя дадатковыя сродкi, якiх, на жаль, няма. Мiж тым, у будучынi сапраўды плануецца паступова пераходзiць да вылiчэння пенсii зыходзячы з аб’ёму ўзносаў, якiя выплачвалiся работнiкам на пенсiйнае страхаванне. Што ж да блiжэйшай перспектывы, то мы выходзiм з прапановай: не браць узносы на пенсiйнае страхаванне з заробку больш чым 4 зарплаты па краiне. * — Ходзяць чуткi, што ў хуткiм часе супрацоўнiкам органаў па надзвычайных здарэннях для выхаду на пенсiю па выслузе спатрэбiцца не 20, а ўжо 25 гадоў спецыяльнага стажу. Цi так гэта? Сяргей Мiхайлавiч, Лагойскi раён Лагойскi раён— Паколькi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны пытаннi "неграмадзянсiх" пенсiй не вядзе, адказаць што-небудзь канкрэтнае на гэты конт мне цяжка. Таму, Сяргей Мiхайлавiч, паспрабуйце звярнуцца ў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях. * — Атрымалася так, што з 6 чэрвеня па 26 кастрычнiка 1986 года майго мужа прызвалi на ваенныя зборы для лiквiдацыi наступстваў аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым ёсць адзнака ў ваенным бiлеце, ёсць даведка з архiва Мiнiстэрства абароны. Разам з тым залiчыць работу ў чарнобыльскай зоне ў стаж як лiквiдатару мужу адмаўляюць. Што рабiць у такой сiтуацыi? Тамара Iванаўна, г. Мiнск г. Мiнск— Паводле нашага заканадаўства, работа цi служба па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на самой станцыi i ў зоне эвакуацыi (адчужэння) да 31 снежня 1987 года залiчваецца ў стаж у 3-разовым памеры, а з 1 студзеня 1988 года — у памеры паўтара раза. Таму ў дадзеным выпадку сапраўды патрэбна даведка: у якiх канкрэтна населеных пунктах, у якой зоне дыслакавалася вайсковая часць. На жаль, у даведцы, якую выдаў архiў, такiх звестак няма — словам, трэба шукаць iншыя дакументы. * — Я пенсiянерка, але працягваю працаваць у школе вартаўнiком. Зарплата ў лепшым выпадку з усiмi прэмiямi — каля 200 тысяч. Пры гэтым, паколькi iндывiдуальны каэфiцыент складае 1,98, робiцца вылiк 60 тысяч з маёй пенсii. Магчыма, так насамрэч трэба. Аднак у мяне прапанова: рабiць вылiкi не ўсiм працуючым пенсiянерам, а толькi тым, хто зарабляе шмат — скажам, па мiльёну. Або, як варыянт, цi не лепш прадугледзець нейкую шкалу вылiкаў — зноў-такi ў залежнасцi ад зарплаты працуючага пенсiянера? Галiна Васiльеўна Дрык, г. Мiнск г. Мiнск— Дзякуй за пытанне. Як вядома, цяпер у працуючых пенсiянераў прымаецца пад увагу толькi iндывiдуальны каэфiцыент да 1,3. I, на наш погляд, сённяшнi парадак выплаты пенсii падчас работы з улiкам мiнулага заробку (таго ж iндывiдуальнага каэфiцыента) насамрэч не зусiм справядлiвы. Таму ў будучынi ёсць намер прапанаваць iншы падыход — "прывязаць" выплату пенсii працуючым пенсiянерам да iх бягучага заробку. Iнакш кажучы, абмяжоўваць выплату пенсiй у залежнасцi ад узроўню iх цяперашняй зарплаты. Прычым работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца. Праўда, сцвярджаць, што новаўвядзенне запрацуе лiтаральна заўтра, я не стала б — працэс унясення змяненняў у законы заўсёды вельмi працяглы. * — Турбуюць вас з Турава, завуць мяне Лiдзiя Васiльеўна. А пытанне такое: хто павiнен збiраць неабходныя для афармлення пенсii дакументы? — Закон "Аб пенсiйным забеспячэннi" вызначае, што збiраць дакументы i рабiць запыты неабходных звестак мусiць работадаўца, у прыватнасцi, кадравiк цi якi-небудзь iншы супрацоўнiк арганiзацыi, на якога гэтыя абавязкi ўскладзены спецыяльным загадам. Прычым падрыхтоўка дакументаў павiнна пачынацца загадзя — як мiнiмум за год да дасягнення работнiкам пенсiйнага ўзросту. * — Летась прызначылi III групу iнвалiднасцi i далi медыцынскiя рэкамендацыi — перавод на лёгкую работу. Але, нягледзячы на звароты ў службу занятасцi, такую работу я знайсцi не магу. Жыву з жонкай-iнвалiдам I групы, мая пенсiя — усяго 185 тысяч. Як на яе пражыць? I яшчэ. Цi магу я, як iнвалiд, выйсцi на пенсiю раней па стане здароўя?
Чэслаў Уладзiмiравiч Жынгель, Глыбоцкi раён Глыбоцкi раён— Пры вызначэннi III групы iнвалiднасцi маецца на ўвазе, што ў чалавека захоўваецца працаздольнасць i магчымасць працаваць. У сувязi з гэтым памер пенсii па iнвалiднасцi III групы не можа быць высокiм — такая пенсiя павiнна замясцiць страту толькi часткi зарплаты ў сувязi зноў-такi з частковай стратай працаздольнасцi. Таму, Чэслаў Уладзiмiравiч, для вырашэння матэрыяльных праблем спрабуйце ўсё ж уладкавацца. Дарэчы, як нам удалося высветлiць у дырэктара мясцовага СВК "Мацюкова", вакансii, што адпавядаюць вызначаным вам працоўным рэкамендацыям, у гаспадарцы ёсць. Што ж да выхаду на працоўную пенсiю раней за агульнаўсталяваны ўзрост па стане здароўя, то такой магчымасцi наша заканадаўства не прадугледжвае. З-за дрэннага здароўя прызначаецца пенсiя па iнвалiднасцi. * — Пасля прызначэння II групы iнвалiднасцi майму мужу прапанавалi перайсцi на палову стаўкi. Як гэта адаб’ецца на памеры яго пенсii? Вольга, Ляхавiцкi раён Ляхавiцкi раён— Iнвалiду II групы, якi працягвае працаваць, пры пераходзе на пенсiю па ўзросце ў будучынi гэта пенсiя можа быць вылiчана з таго ж заробку, што i пенсiя па iнвалiднасцi. Iнакш кажучы, час работы на палову стаўкi можа ўвогуле не прымацца ў разлiк. Сяргей ГРЫБ. (Працяг будзе).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi складаць своеасаблiвы "рэйтынг папулярнасцi" званкоў на "прамую лiнiю", то тут па-за канкурэнцыяй аказалася тэма змянення пен
|
|