Зямельнае заканадаўства сур’ёзна парушаецца
Зямельнае заканадаўства сур’ёзна парушаецца
Парадак на ўчастку Ва ўсiх правераных рэгiёнах рэспублiкi ўстаноўлены факты валакiты i парушэнняў дзеючага парадку з боку мясцовых выканаўчых камiтэтаў i землеўпарадкавальных службаў пры афармленнi дакументацыi аб прадастаўленнi зямельных участкаў, а таксама выпадкi невыканання мясцовымi органамi ўлады патрабаванняў Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "Аб адбiраннi i прадастаўленнi зямельных участкаў" у галiне размяшчэння ў адкрытым доступе iнфармацыi аб свабодных зямельных участках. Факты вышэйзгаданых парушэнняў былi ўстаноўлены ў вынiку праверкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю пры ўдзеле Генеральнай пракуратуры i Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi. У Гродзенскiм раёне, напрыклад, выяўлены факты занiжэння кошту зямельных участкаў падчас перадачы iх у прыватную маёмасць грамадзян. Пры кадастравым кошце гэтых участкаў звыш 5 тысяч долараў грамадзяне плацiлi за iх у адпаведнасцi з рашэннем сельвыканкама каля 200 тысяч рублёў. У вынiку бюджэт недаатрымаў больш за 11 мiльёнаў рублёў. Праверка правiльнасцi вылiчэння, паўнаты i своечасовасцi пералiчэння землекарыстальнiкамi плацяжоў за зямлю — зямельнага падатку i арэнднай платы — паказала, што ва ўсiх рэгiёнах рэспублiкi з-за невыканання указаных у нарматыўных прававых актах патрабаванняў па правядзеннi дакументацыi на арандаваныя зямельныя ўчасткi, згодна з дзеючым заканадаўствам, адсутнасцi належнага кантролю з боку мясцовых органаў улады дадзеныя плацяжы ў поўным аб’ёме не выплачваюцца. Устаноўлены асобныя парушэннi патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства. Так, у Брэсце выяўлены выпадкi засмечвання тэрыторый агульнага карыстання бытавымi адходамi. У месцах масавага адпачынку ў прыбярэжнай паласе ракi Мухавец толькi падчас правядзення праверкi мясцовымi органамi ўлады арганiзавана санiтарная чыстка прыбярэжнай паласы. Усяго па вынiках праверкi выяўлена каля 500 парушэнняў зямельнага i прыродаахоўнага заканадаўства, дапушчаных мясцовымi органамi ўлады. Устаноўлена таксама каля 150 парушэнняў зямельнага i прыродаахоўнага заканадаўства, дапушчаных карыстальнiкамi зямель, большасць з якiх — гэта самавольная "акупацыя" зямельных участкаў i нямэтавае iх выкарыстанне. Як паведамляюць у прэс-службе Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублiкi Беларусь, на 23 лiпеня ў мясцовыя бюджэты давыплачана каля 60 мiльёнаў рублёў, звыш 60 юрыдычных i фiзiчных асобаў прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi на агульную суму каля 90 мiльёнаў рублёў, 7 службовых асобаў — да дысцыплiнарнай адказнасцi. У праваахоўныя органы накiраваны 5 матэрыялаў. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсiх правераных рэгiёнах рэспублiкi ўстаноўлены факты валакiты i парушэнняў дзеючага парадку з боку мясцовых выканаўчых камiтэтаў i землеўпарадкава
|
|